Быў выпадак
Бусел
Другога чэрвеня 2025 года паехалі ў вёску Рудаўку, якая
знаходзіцца ў Слонімскім раёне, каб заняцца актыўным адпачынкам: папрацаваць на
агародзе. Дарэчы, менавіта ў гэтай вёсцы прайшло дзяцінства вядомага
беларускага паэта Валянціна Таўлая.
Узяўшы ў рукі гачку, я асыпаў бульбу, а мой унук у гэты
час выйшаў на падворак.
-- Дзед! – раптам данёсся яго голас. – Глянь на вуліцу!
Я адагнуўся і ўбачыў за плотам на вуліцы вялікага бусла.
Ён стаяў на асфальце і, як мне здалося, пазіраў на нас.
Не ведаю, якая патрэба прывяла яго сюды. Магчыма, мы яго
зацікавілі. Цяпер у Рудаўцы народу няшмат. Можна сказаць, засталіся толькі
старыя. Але ж у суседніх хатах былі два сабакі. І яны не спалохалі даўганога
гаспадара балота.
-- Сфатаграфуй яго на мабільнік! – прапанаваў я ўнуку.
Унук накіраваўся да весніцаў. Бусел гэта заўважыў і
адышоўся.
-- Не набліжайся, бо паляціць. Здалёку фатаграфуй! – такі
наказ даў унуку.
Унук ўсё-ткі сфатаграфаваў ганарлівага бусла. Праўда, той
ужо адляцеўся ад нашай хаты. Напэўна, так падумаў пра людзей: “Давярай, але
трымайся воддаль. Не раўня ты ім”.
Гэты бусел прыляцеў на вуліцу вёскі Рудаўка |