Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з адасобленымі дапаўненнямі”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам з адасобленымі дапаўненнямі”

                                                                                      

• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Адасобленыя дапаўненні”.

• Вось што адасобленыя дапаўненні паведамляюць пра сябе:

                                                     Прыназоўнікі акрамя, апрача

                                                     З намі ўжываюцца

                                                     І, канешне, разам

                                                     У сказе выдзяляюцца.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

Дапаўненні адказваюць на пытанні ўскосных склонаў (усіх, акрамя назоўнага). Адасобленыя дапаўненні выдзяляюцца сэнсава і інтанацыйна, на пісьме звычайна адасабляюцца коскамі.

 

• Сказы, прапанаваныя для гульні (уставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце патрэбны з прапанаваных).

 

Дапаўненне, выражанае назоўнікам з прыназоўнікам у адрозненне (адасабляецца)

 

1. Вясковыя людзі(,) у адрозненне ад гарадскіх(,) жывуць дружна, згуртавана (Аляксей Якімовіч). Браты-блізнюкі Міхась і Янка былі вельмі падобныя, не кожны іх мог адрозніць (Аляксей Якімовіч).

 

Дапаўненне, выражанае займеннікам з прыназоўнікам за выключэннем (адасабляецца)

 

2. Міхася, на жаль, траўміравалі, выключылі з гульні (Аляксей Якімовіч). У футбол гулялі ўсе(,) за выключэннем дзяўчынак (Аляксей Якімовіч).

 

Дапаўненне, выражанае назоўнікам з прыназоўнікам замест; ён мае значэнне “за” (не адасабляецца)

 

3. У гэты лагодны асенні дзень на полі замест бацькі працаваў Пятрусь (Аляксей Якімовіч). Стол(,) замест абруса(,) заслалі прыгожай саматканай радзюжкай (Аляксей Якімовіч).

    

Дапаўненне, выражанае назоўнікам з прыназоўнікам акрамя, перад якім знаходзіцца ўзмацняльная часціца і (не адасабляецца)

 

4. Акрамя сілы(,) трэба мець і розум. (Аляксей Якімовіч). Нешта мы атрымалі і акрамя ганаровай граматы (Аляксей Якімовіч).

 

• Якія словы тут рыфмуюцца?

         1. Апошняе слова адасобленага дапаўнення  ўсе, акрамя жанчын,

         Рыфмуецца з апошнім словам такога ж дапаўнення ўсё, акрамя м.. .

         2. Апошняе слова адасобленага дапаўнення ўсіх, уключаючы старых,

         Рыфмуецца з апошнім словам такога ж дапаўнення ўсім, уключаючы м.. .

         3. Апошняе слова адасобленага дапаўнення ўсе, за выключэннем свата,

         Рыфмуецца з апошнім словам такога ж дапаўнення ён, у адрозненне ад б.. .                                                      

         4. Апошняе слова адасобленага дапаўнення ўсё, апрача маслякоў,                                      

         Рыфмуецца з апошнім словам такога ж дапаўнення яны, у адрозненне ад б.. .                                             

         5. Апошняе слова адасобленага дапаўнення ён, у адпаведнасці з дамовай,

         Рыфмуецца з апошнім словам такога ж дапаўнення яна, у параўнанні з новай.. .

• Адказы да задання “Сказы, прапанаваныя для гульні” (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 2, 1, 2, 2, 3.     

• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): нілам, хыдалам, атарб, ўоківараб, йавон.   

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч