Гульня “Птушкі – К”
• Адгадайце,
якая гэта птушка.
Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы
(раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):
а) адушаўлёны;
б) агульны;
в) канкрэтны;
г) 1-га скланення;
д) жаночага роду.
Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы
і іх спалучэнні):
а) падзяляецца на 4 склады;
б) мае 9 літар і 9 гукаў (5 зычных і 4 галосныя);
в) трэцяя літара р
у ім абазначае зычны гук [р], а чацвёртая а
– галосны гук [а];
г) пачынаецца з 12-й літары алфавіта.
Акцэнталагічная прымета (націск у слове):
а) націск падае на трэці склад.
З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы палатка, кладка.
• Адгадайце,
якая гэта птушка.
Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:
а) адушаўлёны;
б) агульны;
в) канкрэтны;
г) 2-га скланення;
д) мужчынскага роду.
Фанетычныя прыметы:
а) падзяляецца на 2 склады;
б) мае 7 літар і 7 гукаў (пяць зычных і дзве галосныя);
в) пачынаецца з 12-й літары алфавіта;
г) чацвёртая літара м
у ім абазначае зычны гук [м], а трэцяя у
– галосны гук [у].
Акцэнталагічная прымета (націск у слове):
а) націск падае на другі склад.
З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы дзяркач, мяч.
А д к а з.
Патрэбныя назоўнікі (назвы птушак) можна знайсці сярод
наступных “зашыфраваных” слоў: казаркакаралёккурапаткакаршункрумкачкаравайка.
• Вы
знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы птушак? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы,
з якімі яны рыфмуюцца.
• Выкарыстаўшы
ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх
значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў птушак).
У з о р.
Бусел – пералётная птушка з чорна-белым апярэннем, якая
распаўсюджана ў Беларусі.
• З літар
або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў птушак) пабудуйце новыя беларускія
словы.
А д к а з.
Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных
“зашыфраваных” слоў: дрэвагалінкакаратрава.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч