Поиск по этому блогу

Парада. Як паменьшыць халестэрын у крыві

 

Парада. Як паменьшыць халестэрын у крыві

 

Якую шкоду прыносіць халестэрын?

Пры павышаным халестэрыне на сценках крывяносных сасудаў адкладваюцца атэрасклератычныя бляшкі. У выніку сасуды звужваюцца.  

 

Выказванне

 

Зберажэш здароўе ў маладосці – паменьшыш грашовыя затраты ў старасці (Аляксей Якімовіч.)

 

Парада, якая не патрабуе выдаткаў

 

Вядзіце актыўны лад жыцця, больш рухайцеся.

 

Народныя сродкі

 

Ці дапамагаюць чырвоныя буракі паменьшыць халестэрын.

Дапамагаюць, калі есці нашча (на галодны жалудак) ад 100 да 150 грамаў гэтай агародніны. Чырвоныя буракі выводзяць з цела лішкі халестэрыну, дапамагаюць супрацьстаяць развіццю тромбафлебіта.

Ці можна ўжываць мёд пры павышаным халестэрыне?

Пры павышаным халестэрыне мёд карысны ў невялікіх колькасцях.

Можна скруціць з дапамогай мясарубкі адзін кілаграм лімонаў, дзве галоўкі часныку, дабавіўшы туды шклянку мёду. Есці па адной лыжцы перад прыёмам ежы.

Не рэкамендуецца гэта рабіць тым, у каго хворы жалудак, павышаная кіслотнасць.

Помніце! Перш чым пачаць лячэнне, трэба звярнуцца да лекара.

 

Вершаваныя радкі

 

Дзяцел лечыць дрэвы,

                                              А лекар – людзей.

                                              Беражы здароўе,

                                              Ніколі не хварэй.

                                                       Аляксей Якімовіч

 

Заданні для моваведаў

 

1. Да слова “шпарка” падбярыце блізкае па значэнні прыслоўе, якое пачынаецца з зычнай літары х.

2. Да слова “пяшчота” падбярыце блізкі па значэнні назоўнік, які пачынаецца з зычнай літары л.

3. Да слова “махляваць” падбярыце блізкі па значэнні дзеяслоў, які пачынаецца з літары м.

4. Да слова “несумненны” падбярыце блізкі па значэнні прыметнік, які пачынаецца з літары “с”.

Выкарыстаўшы літары т, р, н, можаце прадоўжыць гэта заданне.

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1: актух. 2: аксал. 3: ьцінам. 4. ындўарпас.