Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з прыметнікам”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам з прыметнікам”

                                                                                      

Каб паспяхова дабрацца да фінішу, з прапанаваных слоў (дзеясловаў, назоўнікаў і прыметнікаў) выбірайце толькі прыметнікі.                      

Вось што прыметнік паведамляе пра сябе:

Ад назоўніка залежу,

                                                    Разам з ім змяняюся.

                                                    Ужывайце ў сваіх сказах.

                                                    Я вам спадабаюся.

                                                                 Аляксей Якімовіч.

Успамінаем!

Прыметнік – самастойная часціна мовы. Ён абазначае прымету прадмета і адказвае на пытанні я к і? ч ы й?

Напрыклад: зялёны, татаў.

Словы, прапанаваныя для гульні.

 

Пачатковая форма прыметніка (мужчынскі род, адзіночны лік, назоўны склон)

 

1. Шаўкавістая, гуляць, фарба.            

 

Якасны прыметнік (абазначае якасць прадмета, якая можа быць большай ці меншай)

 

2. Хваля, хвалявацца, прыгожы.

 

Простая вышэйшая ступень параўнання прыметніка (утвараецца пры дапамозе суфікса –ейш- (-эйш-))                                           

 

3. Гандляваць, разумнейшы, гандаль.

 

Складаная форма вышэйшай ступені параўнання прыметніка (спалучаецца са словамі больш, менш)

 

4. Больш салодкі, засаладзіць, цукар.

 

Простая форма найвышэйшай ступені параўнання прыметніка (утвараецца пры дапамозе прыстаўкі най-)

 

5. Цукерка, бачыць, найбольшы.

 

Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання прыметніка (утвараецца далучэннем слоў самы (самая, самае, самыя), нйбольш, найменш)

 

6. Падабрэць, самы добры, дабрыня.

 

Адносны прыметнік (паказвае на адносіны да другога прадмета)

 

7. Будаваць, цагляны, будоўля.

 

Прыналежны прыметнік (абазначае прыналежнасць прадмета каму-небудзь)

 

8. Буслава, бусел, патрывожыць.

 

Складаны прыметнік (утвораецца ад складаных назоўнікаў і са словазлучэнняў і спалучэнняў слоў)

 

9. Стайня, шэравокі, заўважыць.

 

Устаўце ў сказы патрэбныя прыметнікі з прапанаваных для гульні.

 

1. Высокая … трава незвычайным дываном рассцілалася на лузе (Аляксей Якімовіч). 2. Беларускі лес, лічу я, … і летам, і восенню, і зімою, і вясною (Аляксей Якімовіч). 3. Сабака, так мне падумалася ў той час, … за ката (Аляксей Якімовіч). 4. Я з’еў спачатку зялёны яблык, а потым чырвоны. Чырвоны яблык быў … (Аляксей Якімовіч). 5. … падарунак атрымаў мой сябар Змітрок (Аляксей Якімовіч). 6. Настаўнік беларускай мовы Сымон Рыгоравіч быў для мяне … (Аляксей Якімовіч). 7. Пасярод вёскі ўзвышаўся прыгожы … дом, які нядаўна пабудаваў мой дзядзька Антон (Аляксей Якімовіч). 8. На высокай разгалістай бярозе я адразу ж заўважыў … гняздо (Аляксей Якімовіч). 9. Невысокі … хлапчук, убачыўшы мяне, здалёку прывітаўся (Аляксей Якімовіч).

 

Якія прыметнікі тут рыфмуюцца?

                                      1. З прыметнікам у пачатковай форме белы

                                      Рыфмуецца такі ж прыметнік с.. .

                                      2. З адносным прыметнікам сталёвы

                                      Рыфмуецца якасны прыметнік н.. .

                                      3. З адносным прыметнікам пясчаны

                                      Рыфмуецца такі ж прыметнік ба.. .

                                      4. З прыналежным прыметнікам пчаліны

                                      Рыфмуецца такі ж прыметнік л.. .

                                      5. З прыналежным прыметнікам баброва

                                      Рыфмуецца такі ж прыметнік л.. .

                                      6. З якасным прыметнікам ярчэйшы

                                      Рыфмуецца якасны прыметнік др.. .

                                      7. З якасным прыметнікам самы маленькі

                                      Рыфмуецца такі ж прыметнік с.. ма.. .

                                      8. З якасным прыметнікам найбагацейшы

                                      Рыфмуецца такі ж прыметнік найд.. .

                                      9. З якасным прыметнікам найбольш  рухавы

                                      Рыфмуецца такі ж прыметнік н.. ц.. .

                                      10. Са складаным прыметнікам двухпавярховы

                                      Рыфмуецца такі ж прыметнік п.. .

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю) : 1, 3, 2, 1, 3, 2, 2, 1, 2.                          

Адказы да сказаў (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны наадварот): яатсівакўаш, ыжогырп, ышйенмузар,  ікдолас шьлоб,  ышьлобйан, ырбод ымас,  ынялгац, авалсуб, іковарэш.

Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны наадварот): ылемс, ывон, ынянўаваб, ынісіл, авокінсел, ышйенбард, ікьнездалам ымас, ышйэрбадйан, ывакіц шьлобйан, ыводагіцяп.

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч