Поиск по этому блогу

Гэты дзіўны беларускі свет. Хата

 

Гэты дзіўны беларускі свет. Хата.

 

Калі чую слова “хата”, то…

бачу сваіх блізкіх: маці, бацьку, братоў. У печцы гараць дровы, печка аддае хаце цяпло. Старэйшы брат вучыць урокі, чытае гучна, выразна. Слухаю, як незвычайную малітву. Хата хоць не надта вялікая, але ўсім у ёй хапае месца.

Што ўяўляеце Вы, калі чуеце слова “хата”?

 

Хатау хаце.

1. Якія гукі чаргуюцца (адзін гук замяняецца другім) у формах слова “хата”, “ хаце”: галосныя ці зычныя? Адзначце іх.

 2. Складзіце словазлучэнне са словам “хата”, выкарыстаўшы галоўнае і залежнае словы.

Помніце! Ад галоўнага слова да залежнага можна паставіць пытанне.

3. Складзіце сказ, выкарыстаўшы наступныя словы: комінам, дымок, над, шэры, уецца, хаты.

4. Комін – гэта дымовая труба.

Ці правільным будзе такое тлумачэнне?

5.

                                                        На беразе вёска,

                                                        А у вёсцы хата.

                                                        Дзверы адчыняе

                                                        І ў будні, і ў свята.

                                                               Аляксей Якімовіч.

Будні – гэта:

а) працоўныя дні;

б) дні адпачынку.

Выберыце патрэбнае.

 

Скорагаворка.

У хаце скрабецца маленькая мышка.

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Беларускі свет – гэта:

а) словы беларускай мовы;

б) беларускія народныя песні;

в) песні народаў свету;

г) эстрадныя песні на беларускай мове;

д) эстрадныя песні на мовах народаў свету;

е) мастацкая літаратура на беларускай мове;

ё) мастацкая літаратура на мовах народаў свету;

ж) установы адукацыі на беларускай мове;

з) установы адукацыі на мовах народаў свету;

і) праўдзівая гісторыя краіны;

к) гісторыя краіны;

л) афармленне на вуліцах і ў будынках на беларускай мове;

м) афармленне на вуліцах і ў будынках на мовах народаў свету;

н) маліцца на беларускай мове;

о) маліцца на мовах народаў света.

Выберыце тое, што адпавядае Вашаму разуменню.

 

                                                        Словы беларускія,

                                                        Я да вас тулюся,

                                                        Размаўляю з вамі,

                                                        Думкамі дзялюся.

                                                              Аляксей Якімовіч.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

1. Яынчыз. 2. Атах яалпёц. 4. Кат. 5. Яынўоцарп.