Поиск по этому блогу

Экспертыза “Злосная чыноўніца”

 

Экспертыза “Злосная чыноўніца”

 

У вялікім кабінеце чыноўніцы, дзе за сталамі сядзелі і ншыя яе сяброўкі, стаў размаўляць з чыноўніцай гучна, так як доўга не вырашалася мая набалелая праблема. Нечакана адна з чыноўніц усхапілася з-за стала і, наблізіўшыся да мяне, заявіла, што я абражаю іх, таму яна зараз выкліча міліцыю, каб прыцягнуць мяне да адказнасці за абразу, хаця ў час гэтай размовы я не выкарыстоўваў грубых, абразлівых слоў.

 

Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?

Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Пятрусь.

-- Чыноўніц было шмат. Аб’яднаўшыся, яны сапраўды маглі б прыцягнуць Вас да адказнасці за абразу. У дадзеным выпадку ў той кабінет я пайшоў бы не адзін, а ўзяў бы з сабою надзейнага сябра. У канфліктнай сітуацыі ён мог бы стаць маім сведкам.

Эксперт Аксана.

-- Ні ў якім разе не павышайце голас, не правацыруйце чыноўніка ні словам, ні рухам. Помніце народную мудрасць: слова не верабей: выпусціў – не зловіш.

Эксперт Алесь.

-- Многія сучасныя чыноўнікі фанабэрыстыя, злосныя. Ім здаецца, што яны сядзяць не на крэсле, а на белым кані як нейкія незвычайныя правадыры. Таму, адстойваючы сваю пазіцыю, трэба весці сябе максімальна карэктна.

Эксперт Таццяна.

-- Занятыя папернай пісанінай, многія чыноўнікі не хочуць бачыць наведвальнікаў, не хочуць вырашаць нейкія праблемныя пытанні. Вось таму яны і становяцца  такімі агрэсіўнымі.

Ці можна іх правучыць,  як гаворыцца, паставіць на месца? Можна, запісаўшы ўсю размову на мабільны тэлефон. Яна ў канфліктнай сітуацыі можа прыйсці Вам на дапамогу, стаць Вашым саюзнікам.

 

А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?