НАШЫ СЛОВЫ (даўнія словы нашых бацькоў, дзядоў і
прадзедаў)
Абабегаць – напрыклад, усю вёску,
увесь лес.
Абабраць – абарваць, напрыклад,
памідоры на градцы; абрабаваць кагосьці; пазабіраць падманам.
Абабірыч – той, хто абабірае
кагосьці.
Абалваніць – падмануць кагосьці,
зрабіць балваном; пастрыгчы на гола.
Абармот – кепскі чалавек, той, хто не любіць працаваць.
Абдзіралаўка
– жаданне адабраць апошняе.
Абендзягаць
– па-рознаму казаць на кагосьці нешта кепскае, выказваць незадаволенне яго
паводзінамі.
Абіраць
– старанна рваць штосьці, напрыклад, яблыкі з яблыні; не шкадуючы, забіраць
што-небудзь у каго-небудзь.
Абірыч
– той, хто можа абабраць да ніткі.
Аблаташыць – абарваць, напрыклад, ягады.
Аблаціць – абабіць жардзінамі ці дошкамі кроквы,
напрыклад, на хаце, каб потым накрыць шыферам ці іншым матэрыялам.
Аблезлік – зняважлівае выказванне прап кагосьці.
Аблога – поле, не аранае некалькі гадоў запар. [1, с. 9]
Аблыдзгін – невятлівае выказванне аб чалавеку недалёкага
розуму.
Абняславіць – кепска нагаварыць пра каго-небудзь,
стварыць яму кепскую рэпутацыю.
Абое рабое – аднолькавыя, такія ж самыя.
Абрагочуцца – будуць смяяцца з кагосьці.
Абрыднуць
– моцна надакучыць.
Абцэнгі
– абцугі, якімі можна дастаць забіты ў дрэва цвік.
Абшукацца
– доўга шукаць кагосьці.
Абязвечыць – моцна стукнуць.
Агінацца – не хацець працаваць.
Аглавушыць – знячэўку моцна стукнуць.
Аглаед
– вельмі прагны, гатовы ўсё з'есці.
Агораць
– з цяжкасцю зрабіць, выканаць нейкую справу.
Агоркнуць
– надакучыць.
Аддзяжыць
– набіць кагосьці.
Адкроіць
– адрэзаць, напрыклад, кавалак хлеба.
Адкрышыць
– крышачку адламаць ад чаго-небудзь гнілога ці ад хлеба.
Адмысловы
– не такі, як усе, які адрозніваецца.
Аднеквацца
– казаць “не”, адмаўляцца ад чагосьці.
Ад
пуза наесціся – добра наесціся, калі ўжо не хочацца есці.
Адразочку
– адразу.
Адрына – будынак для кармоў і
гаспадарчых прылад; пуня. [1, с. 19]
Адубець – моцна замёрзнуць.
Адхрысціцца – адмаўляцца ад нечага, прыпісанага людзьмі
табе.
Адхлябяшчыць – насцеж адчыніць дзверы.
Адцоп – плыткае месца, астравок, які можа ўтварыцца
пасярэдзіне ракі.
Адцяць – адсячы.
Адчыбушыць – зрабіць штосьці нечакана нядобрае.
Ажывіцца – стаць больш жыццярадасным, вясёлым.
Аздоба – упрыгожанне.
Айда – заклік бегчы.
Акалець – моцна замёрзнуць, напрыклад, на марозе.
Акрыяць – паправіцца, выздаравець.
Андарак – частка адзення белага колеру, падобнага
на фартух (у нас называлі «хвартух»). Упрыгожвалі яго рознымі вышыўкамі:
кветкамі, нацыянальным арнаментам.
Анцыхрыст – д’ябал.
Ападкі – яблыкі ці грушы, якія самі ўпалі з яблыні ці
грушы.
Апалонік – вялікая лыжка, якой налівалі страву, яду.
Апаніва, апаноўка – патэльня.
Апантаны – з вялікім жаданнем здзейсніць штосьці.
Апаскудзіцца – зрабіць штосьці кепскае, паскуднае, што
прыніжае твой гонар.
Аперазаць – балюча стукнуць, напрыклад, папругай ці
бізуном.
Аплятаць – есці з апетытам.
Апраставалосіцца – з-за сваёй неабачлівасці трапіць у
непрыемнае становішча.
Апруцянець – закасцянець, стаць такім, як прут, кавалак
жалеза.
Арыштант – той, каго арыштавалі; выказванне пра таго, у
каго кепскія паводзіны.
Аселіца – луг за вёскай, за сялом, на якім пасвілі жывёлу.
Асмалёнік – чалавек з цёмнай знешнасцю.
Асобе – асобна.
Астачарцець – надакучыць.
Асушак – сухар.
Атосы – частка воза, зроблены з тоўстага дроту, надзяюцца
на восі, што ў колах, і мацуюцца да аглобляў.
Аточаны – акружаны.
Аукнуць – паклікаць кагосьці,
прамовіўшы “ау!”.
Аўчына – авечая шкура.
Ахапак (сена, травы, канюшыны) – такая колькасць, якую
можна ўзяць і панесці; бярэмя.
Ахваробіцца – захварэць.
Ахламон – неакуратны, кепска апрануты.
Ацерабіць – абсячы сукі, галінкі дрэва.
Аціца – яе вясною спецыяльным сітам звычайна лавілі на
балоце, у вадзе, як прынаду для рыбы.
Ацоўклае (пра малако) – нясвежае.
Ачарняць – казаць пра кагосьці нешта кепскае.
Ачомацца – прыйсці ў сябе.
Ашарашыць – нечакана здзівіць чым-небудзь; моцна стукнуць
чым-небудзь.
Ашывацца – туляцца дзе-небудзь, быць у каго-небудзь, не
займаючыся працай.
Ашываць – моцна біць.
Аэраплан – самалёт.
Бабіч – той, хто схільны да жаночага полу.
Бабнік – той, хто схільны да жаночага полу.
Бавіцца – дзесьці доўга прападаць.
Багач – багаты чалавек.
Бадзяга – той, хто бадзяецца, не мае прытулку.
Бажыцца – прысягаць імем Бога; раней казалі “Дальбог”,
цяпер – ей-Богу.
Балаболка – жанчына, якая хутка і шмат гаворыць.
Баламуціць – настройваць людзей супраць кагосьці.
Баламут – той, хто баламуціць.
Балван – той, хто слаба думае, дурань.
Балея – вялікая круглая пасудзіна, у якой раней звычайна
мыліся ці мылі і паласкалі бялізну.
Балэбан – зняважліва пра таго, хто мае невялікі розум ці
шмат без карысці гаворыць.
Баравізна – сасновы лес, бор.
Барджэй – хутчэй.
Барукацца – мерацца сілаю, хто каго
пакоціць, пабора.
Басяк – той, хто адрозніваецца
кепскімі паводзінамі, хуліган.
Баўтун – сапсаванае яйцо, якое боўтаецца,
калі патрэсці яго; тое сапсаванае яйцо, з якога не вывелася кураня.
Бегма бегчы – хутка бегчы.
Бедалага – той, каму цяжка жыць, хто
зазнаў шмат бяды.
Безбацькоўшчына – той, хто не мае
бацькі.
Без водгіну – працаваць не
адгінаючыся.
Без дай прычыны – проста так, без
прычыны.
Без панукі – робіць сам, без
прыганятага.
Бельмы – зняважліва пра вочы.
Бельмы вылупіць – шырока адкрыць
вочы, сказана груба, зняважліва.
Беляхціць – бялеецца.
Берасцень – кубак з бяросты
(бярозавай кары).
Беце – біце.
Бзыкаць – гудзець (пра аваднёў);
казаць, надакучаць; пра кароў, якія ўцякаюць, перапалохаўшыся аваднёў, сляпнёў.
Білы – невялікія ляскі, якія
ўстаўляліся ў жэрдкі драбінаў, што клаліся з двух бакоў воза.
Біч – тоўсты кій са знятаю карою, а
яшчэ быў у цэпе, яго ніжняя частка.
Біць у кацюты – біць у далоні,
апладзіраваць.
Благі – маленькі, слабенькі, худзенькі.
Блазнота – малы, неразумны.
Блінцэ – бліны.
Блукаць – хадзіць па свеце, блудзіць.
Блэнтацца – хадзіць або ездзіць па
свеце без карысці.
Божкаць – паўтараць “Божа”, “Божа”.
Борздзенька, борзда – хутка.
Борзды
– хуткі.
Боўтацца
– купацца ў неглыбокім месцы; хадзіць сюды-туды без сэнсу.
Боўтаць
– напрыклад, кіём у вядры з вадою альбо ў лыжцы з супам.
Боўтнуцца
– упасці ў ваду.
Бохан
– хлеб, вялікі па аб’ёму.
Бразнуцца
– моцна ўпасці.
Бракуе
(пра розум) – не хапае.
Бруіцца – цячы, пераліваючыся па няроўным дне (пра ручай,
крыніцу).
[1, с. 61]
Брыда – той, хто кепскі, непрыгожы.
Брыдкі – непрыгожы.
Брыдота – кепскі, непрыгожы.
Брэнгаць – клямкай ад дзвярэй, стукаць аб нешта металічнае
альбо надакучаць размовай, рэплікамі.
Брэндацца – хадзіць без карысці, ад няма чаго рабіць.
Брэнда – той, хто ходзіць без карысці, брэндаецца.
Брэндзіць – абы што казаць.
Бубен – барабан.
Будан – шалаш.
Буралом – месца ў лесе, дзе шмат вывернутых, паламаных
дрэў.
Буркала – той, хто шмат бурчыць.
Буталке – бутэлькі.
Булавешка – галава (зняважлівае).
Бульбаткі – могуць утварацца з вады і плаваць на яе
паверхні; можна пускаць іх у паветры, утвараючы з мыльнай вады.
Бухнуць – моцна стукнуць; узарвацца.
Бухнуцца – упасці, напрыклад, на калені.
Быля каго – абы каго.
Быстрак – тое месца, дзе хуткая плынь на рацэ.
Быць у бывальцах – многае зведаць у жыцці.
Бычара – бык, зняважліва пра каго-небудзь.
Бэйбус – пра падлетка, які кепска сябе паводзіць, не хоча
працаваць.
Бэнцнуць – стукнуць.
Бэсціць – лаяць кагосьці, кепска выказвацца пра яго.
Бядак – той, хто бядуе.
Бяднота – там, дзе беднасць; бедныя людзі.
Бядовы – той, хто можа прычыніць сабе ці іншым якую-небудзь
бяду, улезці куды-небудзь, у што-небудзь, напрыклад, бядовы хлопец.
Бядотнік – той, у каго шмат бяды.
Бяздомак – той, хто не мае свайго жылля.
Бязмен – рычажныя вагі, якія з аднаго боку мелі металічнае
патаўшчэнне ў выглядзе галоўкі ці квадрата.
Бярэзіна – з націскам на “э”; бяроза.
Бярэмя – тое, што можна ўзяць на выцягнутыя перад сабою
рукі.
Бярэцца на вечар – вечарэе.
Вабіць – цягне кудысьці.
Важка – упэўнена, цяжка ступаць.
Важкі – цяжкі.
Валакно – матэрыял для таго, каб пашыць што-небудзь.
Валаконцы – ніткі.
Валацуга – той, хто ходзіць, цягаецца без карысці, без
патрэбы.
Валокі – той, хто насіў хадакі, лапці, накручваў на нагу
анучы. Вяроўчына, якой іх абвязвалі, называлася валокі.
Вантробы – унутранасці, напрыклад, у жывёлы.
Вантрабянка – каўбаса з унутранасцей (ліверная).
Вар – вада, якая закіпела.
Вахлак – неахайны чалавек, які мала клапоціцца пра сябе,
недагледжаны.
Вашапрут – неахайны, неакуратны чалавек.
Вашывец – зняважліва пра неакуратнага чалавека.
Века – накрыўка ад дзяжы.
Верхатура – вялікая вышыня.
Верашчаць – моцна, бесперапынна крычаць.
Вершнік – коннік.
Весяліня – калі вельмі весела, напрыклад, весяліня ў
вёсцы.
Вечка – накрыўка ад якой-небудзь скрынкі.
Відно – з націскам на “о”; калі раніцай развіднела, стала
светла.
Віжуе – ходзіць, выглядае.
Віжы – разведчыкі, шпіёны.
Вільнуць – кінуцца, рэзка павярнуць убок.
Вільчак – самае высокае месца ў страсе, там, дзе яна
пачынаецца.
Во – вось.
Вобад – металічны, круглы, у коле веласіпеда.
Вобзем – на зямлю, напрыклад, кінуў каго-небудзь,
пакаціўшы.
Воталапень – той, хто кепска разважае.
Воўна
– авечая шэрсць.
Вугравіца
– вёрткая, як піяўка, жыве ў рацэ, у пяску, непадалёку ад берага; выкопвалі
шуфлем і чаплялі на кручок, каб лавіць рыбу.
Вузвалак
– частка воза, ён знаходзіцца ўперадзе, ляжыць на падушцы.
Вужышча
– тоўстая вяроўчына, плялі з больш тонкіх вяроўчын.
Вуркатаць
– выдаваць пэўныя гукі, напрыклад, кот вуркоча, гром вуркоча.
Выбарка – выбарачная высечка дрэў у лесе.
Выбачыць яму – дараваць, уступіць.
Выбраць – парваць, напрыклад, агуркі, памідоры на градцы.
Выбрыкваць – бегчы, падсковаючы; рабіць насуперак,
сваволіць.
Выбракоўваць – прызнаваць нягоднымі, кепскімі, напрыклад,
выбракоўваць коней.
Выветрыцца – страціць непрыемны пах пад уздзеяннем ветру.
Выган – луг, балота, на які выганялі жывёлу, каб там
пасвіць яе.
Вызверыцца – выказацца кепска, груба.
Выкрунтасы (рабіць) – рабіць штосьці нечаканае,
незвычайнае, здзіўляць, выкручвацца, каб не трапіць у непрыемную гісторыю.
Выліты – вельмі падобны на кагосьці.
Вылузнуць – напрыклад, арэх са шкарлупы.
Вылузнуцца – пазбегнуць чаго-небудзь кепскага; спеламу
арэху выпасці са сваёй шкарлупы.
Выпацкацца – вымазацца ў што-небудзь.
Выпрастаць – выпраміць.
Выпрастацца – стаць прамым; памерці.
Выпруціцца – памерці.
Выпстрыкнуць – толькі што вырасці, з’явіцца (напрыклад, пра
грыбы).
Выпучыць – напрыклад, вочы альбо жывот, зрабіць так, каб
былі прыкметнымі.
Вырай – цёплыя краіны, у якіх зімуюць
птушкі.
Вырыхтаваць – зрабіць паслухмяным,
падпарадкаваць сабе.
Выслухач – той, хто слухае,
выслухоўвае.
Вытарапак – зняважліва аб кепскім
чалавеку.
Вытрашчыць вочы – глядзець шырока
адкрытымі вачыма са злосцю альбо са здзіўленнем.
Вытурыць – выгнаць.
Выхаладзіць – напусціць холаду,
напрыклад, у хату.
Выхваляцца – хваліцца.
Выцыганіць – забраць падманам.
Выцяць – стукнуць.
Выцяцца – стукнуцца аб што-небудзь.
Вэрхал – беспарадак, напрыклад, у
хаце; шум, крык.
Вэтнуць – зусім, напрыклад, прапашчы.
Вякаць – агрызацца.
Вярзе – кажа абы што.
Вяртлявы – непаседлівы, хто шмат
варочаецца, каму не сядзіцца.
Вярэдзіць – узрушваць душу нейкімі
нядобрымі ўспамінамі.
Вяўкаць – надакучаць нядобрай гаворкай, агрызацца.
Вячэра – памінкі.
Вячэраць – есці вечарам.
Га? – як знак пытання, калі недачуў што-небудзь падчас
размовы.
Гаваркі – той, хто любіць пагаварыць.
Гавецца – есці шмат мяса (звычайна ў час свята).
Гайда, айда – пайшлі, хадзем, пабеглі.
Гайданка – арэлі, тое, на чым можна гайдацца.
Гакаўніца – цяжкая ручная агняпальная зброя,
выкарыстоўвалася ўжо ў 16 стагоддзі.
Гакаць – калоць дровы.
Гак – вымаўленне, гук, які вылятае з грудзей у час колкі
дроў; крук, зачэп у багры альбо шып у падкове.
Галавешка – кавалак ад дроў, які не дагарэў.
Галамоўза – грубаватае выказванне пра таго, у каго
вялікая альбо разумная галава. Так маглі выказвацца пра кагосьці і незычліва.
Галеча – беднасць.
Галёкаць – моцна крычаць.
Галамоўза – зняважлівае выказванне аб галаве ці аб
чалавеку.
Галеча – беднасць.
Гамонка – гучная размова.
Ганавіцы – штаны, нагавіцы.
Ганак – прыступкі перад уваходнымі дзвярамі.
Ганараваць – казаць штосьці добрае камусьці.
Ганебнае – нешта кепскае, напрыклад, зрабіць.
Ганіць – кепска казаць пра кагосьці.
Гануча – ануча.
Ганучнік – пасля вайны па вёсках на кані, запрэжаным у воз,
ездзіў чалавек і ў абмен на анучы даваў людзям розную дробяць, іголкі, шпількі
і т. п. Такога чалавека называлі ганучнікам.
Гапасіць – моцна стуккаць рукамі аб што-небудзь ці
абцасамі, танцуючы.
Гара (з націскам на другім складзе) – гарышча.
Гара (з націскам на першым складзе) – гарэлка.
Гарачка – чалавек гарачай натуры.
Гарката – горкі смак чагосьці, напрыклад у роце; гарката
на душы, калі кепска.
Гаротніца – тая, у каго шмат гора, нялёгкае жыццё.
Гарнец – старая мера сыпкіх цел, роўная 3,
Гарнуць – прыбліжаць да сябе.
Гарушчая – тая, якая шмат гаруе, у якой шмат гора.
Гаўкаць – брахаць.
Гаць – дарога, вымашчаная праз балота бярвеннем ці галлём.
Гвалт – насілле.
Гергетаць – казаць незразумела, не па-нашаму, звычайна
па-нямецку.
Гмах – вялікі будынак.
Гнёнік – той, хто не любіць
працаваць, агінаецца.
Гнэмбіць – здзекавацца з
каго-небудзь, імкнуцца знішчыць.
Гняце – штосьці мучыць, не дае спакою
(напрыклад, нуда).
Гіцаль – кепскі чалавек, раней так
называлі тых, хто займаўся адловам сабак.
Гічанне – лісце буракоў.
Глянцаваць – напрыклад, чысціць да
бляску абутак.
Гнёнік – той, хто агінаецца,
выкручваецца ад працы.
Гніляк – нешта гнілое.
Годзе – хопіць.
Гоіцца – залечваецца.
Гойсаць – бегаць, гуляючы.
Голаў – галава.
Гонкі – высокі.
Гонты – дошчачкі з пазамі для пакрыцця дахаў. [1, с. 83, 89]
Горкі як рэдзька – вельмі горкі.
Граблішча – частка грабляў з зубамі.
Грашыскі – шмат грошай.
Груваздкі – цяжкі.
Груда – мноства якіх-небудзь прадметаў,
рэчаў, без ладу скіданых у кучу (груда папер); замёрзлая гразь на вуліцы, на
дарозе. [1, с. 92]
Грудаўка – аціца, якая знаходзіцца ў грудах, што ляжаць у
рачной вадзе; на яе ловяць рыбу.
Грудок – больш высокае месца на
балоце.
Грукатня – пастаянны стук.
Грукнуцца – упасці, моцна сткнуцца аб
што-небудзь.
Грымакі – цяжкі, часта не па памеру
абутак.
Грымоты – частыя выбухі грому.
Грэбля – дарога, вымашчаная праз балота
бярвеннем ці галлём.
Гугнявіць – гаварыць у нос.
Гулам гудзець – шмат гавораць пра
кагосьці ці пра штосьці.
Гурба, гура – вялікая куча снегу,
якую намёў вецер.
Гурок – агурок.
Гурт – кампанія, група.
Гумно – вялікі будынак, падобны на
хлеў. У ім звычайна ў канцы лета складвалі неабмалочаныя снапы жыта, пшаніцы і
інш. Потым цапамі малацілі яго тут жа, на таку.
Гушкаць – гайдаць, калыхаць.
Гушкалка – гайданка, арэлі (кочели).
Гушча – густая ежа,
часта на дне пасудзіны.
Дабро – тое, што добрае; багацце.
Да відна – да світання, да самага
ранку, пакуль не развіднее.
Даволі добры – вельмі добры.
Дагадзіць – так зрабіць, каб
спадабацца каму-небудзь.
Далікатны – той, каго можна лёгка пакрыўдзіць.
Даняць – змучыць, не даць спакою прыставаннем.
Да сівых валасоў – да старасці.
Датрываць – дацярпець.
Даўбешка – той, хто кепска разважае.
Даўмецца – здагадацца.
Даць бухача (бухачоў) – стукнуць кулаком (кулакамі) па
спіне.
Даць дзёру – уцячы.
Даць дыхту – моцна насварыцца на кагосьці.
Даць знаць – паведаміць.
Даць кухталя – стукнуць, напрыклад, у бок.
Дацямна – калі стала цямнець; напрыклад, працаваць дацямна.
Дашкаляты – дзеці, якія яшчэ не ходзяць у школу.
Два дні запар – два дні, якія ідуць адзін за адным,
напрыклад, аўторак і серада.
Джвэнгаць – без перапынку,
надакучаючы, казаць што-небудзь.
Дзеецца – робіцца.
Дзежка, дзяжа – драўляная пасудзіна, у якой рашчынялі
цеста на хлеб.
Дзе-кольвек
– дзе-нідзе.
Дзеравяка
– кавалак дрэва.
Дзеўчына
– дзяўчына.
Дзёран,
дзярно – выкапаны кавалак травы разам з пяском.
Дзёрзкі – смелы, адчайны.
Дзябёлы – дужы, моцны.
Дзялка – адведзены ўчастак на полі,
які трэба апрацаваць, напрыклад, дзялка буракоў.
Дзівіцца – уважліва глядзець пад уражаннем каго-небудзь ці
чаго-небудзь.
Дзінькаць – званіць.
Дзірван – неапрацаваная, зарослая
травою зямля.
Дзівосы – нешта незвычайнае, дзіўнае.
Дзыгнуць – скокнуць у даўжыню.
Дзынгалка – званок, напрыклад, у веласіпедзе.
Дзынгаць – званіць.
Дзюдзюкаць – штосьці казаць з жаданнем спадабацца.
Дзябаць – напрыклад, гачкай, апрацоўваючы агарод, альбо
сякерай, час ад часу стукаючы па дрэве з нейкай мэтай.
Дзябёлы – здаровы, тоўсты.
Дзяжа, дзежка – пасудзіна, падобная на невялікую бочачку,
у якой рашчынялі цеста.
Дзяркач – венік, якім доўга мялі, ад якога засталіся
толькі тоўстыя дубцы.
Дзяўбак
– той, хто пастаянна кажа, дзяўбе адно і тое ж.
Дзяўгаць
– агрызацца, надакучаць каму-небудзь сваімі рэплікамі.
Дзяўчо
– маладая дзяўчына, падлетак.
Дзяцеліна
– трава, канюшына, якая здзічала.
Дзяціна – вялікае дзіця.
Дзяцюк – юнак, хлопец; нежанаты малады чалавек, кавалер. [1, с. 104]
Дзяўчо – дзяўчынка-падлетак.
Для блізіру – зрабіць нешта, каб не надакучалі, каб
адчапіліся.
Для адчэпнага – сказаць ці зрабіць проста так, нязначна,
каб адчапіліся.
Для праформы – зрабіць што-небудзь для адводу вачэй, каб
паказаць старанне.
Дол – даліна, нізіна, яма.
Досыць – хопіць, дастаткова.
Драбіны – лесвіца, маглі быць у возе як бакавіны.
Дранка – тонкія дошчачкі; крылі ёю дах альбо набівалі на
сцены перад тынкоўкай.
Драсён – шпаркі, рухавы; звычайна кажуць пра дзяцей.
Дратаваць – знішчаць, напрыклад, ураджай, вытоптваючы
яго.
Дробны – невялікі, малы.
Друзачкі
– дробныя кавалачкі каменю, цэглы.
Дручок – невялікі тоўсты кій, які можна было прымяняць у
час бойкі.
Дрыжыць як націнка – вельмі баіцца.
Дрымотна – ціха навокал, напрыклад, у лесе.
Дубальтоўка – паляўнічае ружжо з двума стваламі.
Дула – ствол, напрыклад, гарматы.
Дулі – вялікія грушы; фігі.
Дундук – зняважлівая ацэнка чалавека, ні тое ні сёе.
Дуралей – той, у каго няшмат розуму.
Дурэць – сваволіць, кепска вясці сябе.
Дыбаць – ісці на прамых нагах.
Даміна—вялікі, прыгожы дом.
Дурэц
– тое ж самае, што і дурань.
Дундук
– безініцыятыўны, нікчэмны чалавек.
Дэбаць
– ісці на паўсагнутых нагах.
Енк
– жаласны стогн аб болю ці вялікага гора.
Енкам
заенчыць – моцна закрычаць, загаласіць.
Енчыць – увесь час скардзіцца,
надакучаць.
Ёлупень – дурань.
Ёмкі – стройны, прыгожы.
Жабарэнне – пакрывае ваду на балоце, у стаячым возеры,
зеленаватага колеру.
Жалязка – прас (падагравалася, калі ўнутр яго клалі
распаленыя вуглі).
Жалязяка
– кавалак жалеза.
Жаляпаць
– піць з прагнасцю, шмат піць.
Жамера
– той, хто гатовы ўсё з’есці.
Жанкі
– жанчыны.
Жахнуў
– моцна стукнуў, прагучаў, напрыклад, гром; моцна засвяцілася, напрыклад,
маланка.
Жмут – скрутак, камяк чаго-небудзь. [1, с. 121]
Жулік – чалавек, схільны да кепскіх паводзінаў; той, хто
можа падмануць.
Журботны – сумны.
Журыцца – сумаваць, скардзіцца.
Жываглот – вельмі жорсткі, страшны
чалавек.
Жывадзёр – вельмі жорсткі чалавек,
той, які мог садраць шкуру з жывога.
Жыжка – агонь.
Жэглішча – папялішча ад згарэлага
будынка.
Жэўжык – ласкавы зварот да дзіцяці,
да ручая, да птушкі.
Забаўка – нейкая гульня.
Забляшчыла – пасвятлела (неба ў час
усходу сонца).
Забуляцца – гуляць, узяўшы
якія-небудзь цацкі.
Забяліць – наліць у кашу, напрыклад,
грэчневую, малака.
Заверашчаць – моцна закрычаць са
страху.
Завіхацца – старанна рабіць што-небудзь.
Завоз – чарга ў млыне, шмат вазоў.
Загнэмбіць – загубіць.
Загон – засаджаны, напрыклад, бульбай ці буракамі, ці
чым-небудзь іншым кавалак у агародзе, на полі.
Заграбушчыя (рукі) – тыя, якія могуць шмат заграбці,
узяць.
Загрузнуць – засесці ў гразі.
Задажджыла – калі часта, без канца ідуць дажджы.
Задзірацца – прыставаць да каго-небудзь з нядобрым
намерам.
Задраць кокашы – упасці, задраўшы ногі.
Заедзь – камары, авадні, сляпні.
Зазнаць – зведаць, напрыклад, зазнаць шмат бяды.
Закадычны – верны, напрыклад, сябар.
Загваздка – невялікая, загнутая жалязяка, якая
ўсаджвалася ў адтуліну восі, каб не спадала кола ў восі.
Закалец – запечаная скарынка ў хлебе.
Закапёршчык – арганізатар нейкай справы.
Заклінаваць – забіць клін кудысьці, напрыклад, у ручку
малатка, каб лепей трымаўся.
Закурадымлены – пакрыты цёмным налётам ад дыму,
напрыклад, закурадымленая сцяна.
Закуток – нейкае зацішнае месца, аддаленае ад людзей.
Заложна – старанна, напрыклад, заложна працаваць.
Замардаваць – замучыць, знішчыць.
Замінаць – перашкаджаць камусьці.
Замораны – слабенькі, худзенькі, напрыклад, замораны
жыццём.
Замэнчыць – замучыць кагосьці.
Замышляць – штосьці супраць каго-небудзь задумваць
(звычайна кепскае).
Занадта – замнога, зашмат, напрыклад, даў занадта многа;
занадта добры.
Заняло? – так звяртаюцца да таго, хто не адказвае,
маўчыць.
За пазухай – на грудзях пад майкай, пад кашуляй, напрыклад, класці што-небудзь за пазуху.
Запратушыць – нарабіць нядобрага паху, падобнага на
што-небудзь сапсаванае, пратухлае, напрыклад, запратушыць хату.
Запыхацца – цяжка дыхаць, напрыклад, у час ці пасля бегу.
Зараза – тое, чым можна заразіцца; няветлівае выказванне
аб кімсьці.
За так – без грошай, напрыклад, аддаць якую-небудзь рэч.
Зацішак – ціхая, бзветраная мясціна.
Зацяты – той, хто не адмаўляецца ад свайго, стаіць на
сваім насуперак усяму, дамагаецца свайго, не даруе крыўды.
Зачэпка – прычына, па якой да каго-небудзь можна прычапіцца,
каб зрабіць яму кепскае.
Збіць з панталыку – нечакана зрабіць так, каб нехта
разгубіўся, не ведаў, што яму рабіць.
Збрыдзеў – надакучыў.
Збыткаваць – насміхацца, здзекавацца з каго-небудзь.
Зроду – з самага нараджэння, вельмі даўно.
Затрусіць – калі трапіла што-небудзь у вока, напрыклад,
невялікая парушынка.
Зараз (з націскам на другім складзе) – адразу.
Заракацца – даць слова не паўтараць, не рабіць таго, што
было.
Засердаваць – узлавацца.
Заскарузлая – даўно засохлая, напрыклад, гразь на
чаравіках.
Заскварыць – наліць у бульбяную кашу спечаныя скваркі з
тлушчам, заправіць яе.
Заспець – застаць кагосьці, напрыклад, дома.
Засценак – невялікае паселішча, хутар. [1, с. 129]
Затрусіць (вока) – калі трапіла ў яго маленькая смяцінка,
парушынка.
Затуліцца – закрыцца (напрыклад, затуліць твар рукамі).
Заўзята – старанна, напрыклад, заўзята працаваць.
Захлібнуцца – праз меру напоўніцца арганізм вадою.
Зацён – на кручку, каб не сарвалася рыба.
Зацяты – упарты, хто не хоча паддавацца.
Зашыцца – схавацца.
Заяда – той, хто не паддаецца, стаіць на сваім.
Заядлы – хто хоча дабіцца свайго, упарты.
Збаёдаваў – штосьці страціў, знішчыў.
Зблажэць – моцна пахудзець.
Збіць з панталыку – перабіць каму-небудзь думкі, калі ён
разгубіцца, не ведае, што рабіць.
Збожжа – зернявыя культуры.
Зборышча, зборня – група людзей, якія табе не падабаюцца.
Збочыць – сысці ўбок, напрыклад, са сцежкі.
Зброд – непрыемныя людзі, якія з’явіліся аднекуль.
Збрыдзець – надакучыць.
Збутлець – струхлець, згніць.
Збуцвелы – струхлелы ад часу, гнілы.
Збуяць – аб расліне, якая вырасла вялікая, але не дала
ўраджаю.
Збыткаваць – насміхацца, здзекавацца з каго-небудзь.
Збэсціць – нагаварыць на кагосьці, абняславіць яго.
Збыткаваць – здзекавацца з кагосьці.
Звада
(нарабіць звады) – нагаварыць, нарабіць плётак, звесці людзей, каб пасварыліся.
Звягаваць – надакучаць нядобрай, прыдзірлівай гаворкай.
Звяглівы – той, хто надакучае нядобрай, прыдзірлівай
гаворкай.
Звяршылася – здзейснілася.
З гакам – з лішкам, напрыклад, кіламетр з гакам.
Зганьбіць – тое ж, што і “збэсціць”.
Зглуміць – знішчыць што-небудзь.
Згнэмбіць – знішчыць якую-небудзь рэч.
Згорбіцца – сагнуцца.
Згрызота – сварка.
Згубіцель – той, хто можа знішчыць, загубіць кагосьці.
З гурам – накласці чаго-небудзь, напрыклад, у вядро з
вярхом.
Здор – нерастоплены тлушч.
Здратаваць – знішчыць, напрыклад, ураджай.
Здэцца – здаецца.
Здратаваць – знішчыць пасеянае ці пасаджанае, пакінуўшы
шмат слядоў.
Здатны – здольны.
Здурнець – кепска разважаць, рабіць што-небудзь кепскае.
Здзяцінець – стаць такім, як дзіця.
Здыхляціна – тое, што здохла і ўжо нейкі час ляжыць.
Здырдзіцца – памерці; зняважліва пра кагосьці.
Зенкі – вочы (зняважлівае).
Зерыцца – зняважліва пра таго, хто ўважліва глядзіць на
кагосьці ці на штосьці.
Зіркачы – вочы; сказана груба.
З капыта, наўскапыт – бегчы, звычайна пра каня.
Зладзюга – злодзей.
Злоснік – той, хто носіць у сабе злосць.
Змарнець – быць у цяжкім становішчы, прапасці, прападаць.
Змарыла – напрыклад, на сон.
Змікіціць – здагадацца.
Змысны – той, хто хутка ўспрымае пададзеную інфармацыю.
Знайсці адгаворку – знайсці прычыну, каб хто-небудзь не
прыставаў да цябе, адчапіўся ад цябе.
Зносак – вельмі малое яйцо, знесенае курыцай.
Знябожыцца – зрабіць выгляд, які выклікае шкадаванне.
Знялюдзець – стаць вельмі жорсткім, не падобным на
чалавека.
Зняможыцца – стаміцца.
Знянацку – нечакана.
Знячэўку – нечакана.
Зрачы – поглядам прычыніць
каму-небудзь непрыемнасць, няшчасце.
Зроду – вельмі даўно, з дня
нараджэння.
Зрэб’е – грубая тканіна, вырабленая з
ачоскаў ад ільну.
Зрэбныя – пашытыя з грубай даматканай
тканіны, напрыклад, нагавіцы.
Зрэдзь – рэдка, калі-нікалі.
Зух – той, хто выхваляецца, хоча
звярнуць на сябе ўвагу ці то сваімі паводзінамі, ці то сваім адзеннем.
Зыдар – вельмі кепскі чалавек.
Зыркасты – той, хто ўсё можа ўбачыць.
Зыркаць – нядобра глядзець на
каго-небудзь.
Зямельнік – той, хто шмат, не
шкадуючы сябе, працуе на зямлі.
Зяпа – зняважліва пра разяўлены рот
чалавека; так кажуць і пра разяўлены рот звера.
Імпэт – асаблівае старанне.
Ісці ўпрысядкі – танцаваць прысеўшы.
Каб прымеў – каб мог.
Кавалер
– нежанаты чалавек.
Кавалерыска
– зняважліва пра нежанатага, у гадах хлопца.
Казытуха
– міфічная істота, якая жыве ў жыце і можа заказытаць.
Казюрка
– насякомае.
Каламут
– там, дзе, узняўшы, напрыклад, пальцамі нагі пясок, зрабілі ваду мутнай.
Каламутная – непразрыстая, мутная
(вада).
Калаўрот, калаўротак – прыстасаванне,
з дапамогай якога пралі кудзелю, воўну. У рух яго прыводзілі нагой, пастаянна
націскаючы на драўляны педаль.
Калашман – той, у каго быў неахайны
абутак на нагах, магчыма, анучы, якія накручвалі на нагу, надзеўшы хадакі,
лапці. Гэтыя анучы маглі быць неахайна падвязаны.
Калатня, калатнеча – бясконцая сварка.
Калатун – калі чалавека пачынае калаціць, напрыклад,
хвароба.
Калвацца – ківацца з боку на бок.
Калдобіны – няроўнасці, выезджаныя роўчыкі, напрыклад, на
дарозе.
Калдыбацца – цяжка ісці, як па калдобінах.
Калупайла – той, хто павольна працуе, калупаецца.
Калупаць – штосьці пакрыху адшчыпваць пальцам ці прабіваць
пальцам, напрыклад, калупаць хлеб.
Калодзісь – калодзеж.
Каляначка – тонкі кавалак парэзанага яблыка, звычайна для
сушкі.
Камель – ніжняя частка ствала дрэва, расліны і г. д. [1, с. 148]
Камінар – чалавек, які чысціў коміны.
Каморка – адасобленае памяшканне ў хаце, у якім захоўваюцца
розныя гаспадарчыя рэчы.
Камяк – патоўчаная бульбянай каша, якую звычайна
заскварвалі.
Камяніца – месца, дзе шмат камення.
Канава – роў, па якім сцякае вада.
Каналуп – пра бязлітаснага, жорсткага
чалавека.
Канаплянка
– вялікая тонкая хустка.
Канаюцца
– узяўшы кій, бяруцца за яго рукамі, зашчамііўшы пальцы, і па чарзе
перастаўляюць іх, падымаючы ўгору, да самага канца кія, каб вызначыць,
напрыклад, таго, хто пачне гульню.
Каніска
– так зняважліва называлі тых, хто вырас фізічна, а не маральна, застаўшыся ў
дзіцячым узросце.
Капа – куча
сена, саломы, складзеная конусам; ранейшая мера чаго-небудзь (снапоў, яец і
інш.) колькасцю ў 60 адзінак. [1, с. 157]
Капа –
спецыяльнае пакрывала на ложак. [1, с. 157]
Капец – канец каму-небудзь альбо чаму-небудзь; схрон для
бульбы ў выглядзе конуса, які на зіму накрывалі саломай і абсыпалі зямлёй.
Каптан – верхняе адзенне, нагадвае куртку.
Капшук – кісет, маленькі мяшочак, у які клалі табаку,
зацягваўся шнурком.
Каравэ – каровы.
Караед – жучок, які есць кару на дрэве.
Карноткі – кароткі.
Картопля – бульба.
Карціць – нешта турбуе, хочацца
выказацца.
Каршэль – карак.
Касавурыць вочы – глядзець, косячыся,
напрыклад, конь.
Каснік – істужка для заплятання ў касу. [1, с. 163]
Катавасія – спрэчкі, сваркі, разборкі.
Катарэзнік – вельмі жорсткі, страшны чалавек.
Кацюты скласці – рукі скласці (памерці.)
Кашуля – рубашка.
Кашчавыя – худыя, напрыклад, пальцы.
Каюк – канец каму-небудзь.
Каяцца – выказваць шкадаванне аб здзейсненым.
Квацануць (ад слова “квач”) – памазаць.
Квашаніна – халадзец.
Кволы – слабы.
Кешкацца – марудзіць, павольна рабіць штосьці.
Кімарыць – драмаць.
Кінуў-рынуў – усё пакінуў так, як ёсць, як непатрэбнае.
Кінуцца наўцёкі – пабегчы, уцякаючы ад каго-небудзь.
Кішэць (напрыклад, пра рыбу) – значыць, шмат.
Клеваць – фізічна кепска сябе адчуваць, ледзь
жыць.
Клешні – ніжняя частка нагавіцаў.
Клішаногі – той, у каго крывыя ногі.
Кломля – прылада для лоўлі рыбы, зробленая з дрэва і
абцягнутая сеткай.
Клыпаць – з цяжкасцю ісці.
Клямка – прыстасаванне ў дзвярах, націснуўшы на яе,
адчынялі дзверы, паднімала засаўку ў дзвярах.
Клянчыць – моцна прасіць.
Кляшчы – дзве палавінкі ў хамуце, злева і справа.
Козыты – ад слова “казытаць” (щекотать).
Кораб – нейкая пасудзіна, зробленая
з кары дрэва.
Корба (у калодзежы) – невялікае круглае бервяно з
металічным, выгнутым на канцы штырам у сярэдзіне, да якога на вяроўчыне ці
ланцугу прымацоўвалася вядро. Круцілі яе і такім чынам апускалі, а потым
падымалі вядро, дастаючы ваду з калодзежа.
Конна – ехаць на кані.
Копусць – зняважліва пра таго, хто не ўмее добра зрабіць
што-небудзь рукамі.
Корпацца – штосьці павольна, не спяшаючыся рабіць.
Корчыць з сябе – задавацца, паказваць сваю важнасць.
Коўзацца – катацца на лёдзе.
Красачка – кветка.
Кросны – самаробны хатні ткацкі станок.
Кругляк – кароткае круглае бервяно. [1, с. 175]
Крук – напрыклад,
прымацаваны да сцяны ці да столі кавалак такім чынам выгнутага жалеза, каб на
яго можна было павесіць што-небудзь.
Крумбелец – невысокі, тоўсты чалавек, падобны на бочачку,
у якой захоўвалася салёнае сала.
Крупінка – штосьці маленькае.
Крупнік – малочны суп з крупы.
Круцель – махляр, падманшчык.
Круцёлка – тое, што круціцца. Раней рабілі, каб пакатацца,
пакруціцца. Напрыклад, санкі зімою на лёдзе прывязвалі да кола (яно было
драўлянае, са спіцамі) з воза і круцілі яго з дапамогай калоў. А разам з ім
круцілася і жэрдка з санкамі.
Крыважэрац – нядобры, страшны чалавек.
Крывасмок – той ці тое, хто смокча кроў.
Крыга – ільдзіна на рэчцы,
возеры. [1, с. 175]
Крычаць немым голасам – вельмі моцна крычаць.
Крычма крычаць – моцна крычаць.
Крэпасць-цвярдыня – добра ўмацаваная крэпасць.
Кубелец – круглая драўляная пасудзіна, падобная на
бочачку, у якой захоўвалася салёнае сала.
Кудзеля – воўна, выраблены лён, з якіх прадуць ніткі.
Кудзеркі – кучаравыя пасмачкі валасоў у дзяўчыны.
Кужаль – тонкае палатно з кужэльных (вырабленых з ільна)
нітак; валокны ўжо ачэсанага ільну.
Кулём – нізка прыгнуўшыся.
Кулі – мыліцы, з дапамогай якіх ходзяць пацярпелыя,
траўміраваныя.
Кульбака – спецыяльны кій, з якім ходзяць, абапіраючыся.
Кульнуцца – перавярнуцца праз галаву.
Кумекаць – думаць, разважаць.
Купіна – шмат чагосьці ў адным месцы, напрыклад, купіна
ягад.
Кураводка – курыца, якая водзіць за сабою куранят.
Курчыцца – падгінаць ногі, згінацца, уцягваць галаву ў
плечы, напрыклад. ад холаду.
Курыцца – тлеючы, дыміцца. [1,
с. 180]
Кусака
– той, хто можа ўкусіць, можна пра сабаку.
Кутасы – пучкі нітак, якія звісаюць на поясе, на адзенні
(для ўпрыгожання).
Лава – прыстасаванне для сядзення: шырокая дошка
або некалькі замацаваных вузкіх дошак на
ножках. [1, с. 181]
Лагчына – нізкае месца паміж
пагоркамі.
Ладны
– добры, прыгожы; вялікі кавалак, напрыклад, хлеба.
Лайдак
– гультай.
Ламачына – адломлены кавалак якой-небудзь
галіны.
Лапатаць
– гутка і доўга гаварыць.
Лапінка
– кавалачак матэрыялу, якім залаталі парваную мясціну на адзенні; невялікі
кавалачак зямлі.
Ластаўкі-берагавушкі
– ластаўкі, якія робяць сабе гнёзды (норкі) ў высокіх пясчаных берагах рэк.
Ласы
– ахвочы, напрыклад, да жартаў альбо да кілбасы.
Латаць – прышываць, ставіць латку.
Латашыць – хутка рваць што-небудзь.
Латы – жэрдкі або дошкі, якімі абіваюць кроквы, каб потым
накрыць дах шыферам ці іншым матэрыялам.
Лахманы – старое адзенне.
Лахудра
– жанчына з неахайнай прычоскай.
Ледзве
– ледзь.
Лежня
– калі нехта доўга ляжыць, не хоча ўставаць.
Лезці
суса – лезці сілай, напралом.
Лекацець
– дрыжаць, напрыклад, ад холаду ці ад страху.
Лескатаць
– хутка гаварыць.
Леташні
– мінулагодні, з мінулага года.
Леткі – той, хто хутка бегае.
Лівень – вельмі моцны дождж.
Лізлівы – той, хто ўмее паддобрыцца.
Лінуў (пра чалавека) – уцёк, прапаў.
Літасць – дараванне, шкадаванне.
Ліха – нешта кепскае, бяда.
Ліхадзей – вельмі кепскі чалавек, той, хто робіць ліха.
Логма ляжаць –
ляжаць цэлымі днямі, нічога не робячы.
Лопух – расліна з шырокімі лістамі.
Лузанчык – спелы арэх, які лёгка
вылазіць, вылузваецца са сваёй шкарлупы.
Лупаты – калі вочы вялікія, навыкаце альбо калі ўсё
заўважае.
Лупачы – вочы.
Лупцаваць – бязлітасна біць, сцябаць,
лупіць. [1, с. 192]
Луста -- кавалак
булкі, хлеба.
Лыгануць – падбегчы куды-небудзь.
Лынды біць – нічога не рабіць.
Лысман – лысы чалавек.
Лыткі – ікры ног.
Людна – калі шмат людзей.
Людцы – людзі.
Люляць – калыхаць малое дзіця.
Лядашчы – слабенькі, невялікі (напрыклад, пра зайца).
Ляжак – зроблены з цэглы, ідзе зверху печкі пад вуглом да
коміна для выцягвання дыму.
Лямант – гучны крык.
Лямантаваць – гучна крычаць.
Лямец – тоўсты матэрыял з воўны.
Ляпёшка – ежа, круглая, не вельмі тоўстая, пяклі з мукі.
Ляпнуць языком – не падумаўшы сказаць абы што.
Ляска – невялікая планка, можа быць прыступкай у драбінах
(лесвіцы).
Ляснуцца – моцна, балюча ўпасці.
Лясь – ляснуў (напрыклад, гром), пачуўся нейкі гук.
Лятарня – галава (зняважлівае).
Ляха – водгаласак, рэха.
Магазіншчыца – прадавачка ў магазіне.
Макулінка – нешта вельмі малое, як макавае зярнятка.
Маладзён – чалавек не старога ўзросту.
Малодзіво – першае малако пасля таго, як ацеліцца карова,
яно звычайна густое.
Манаткі – дробныя рэчы, пажыткі. [1, с. 198]
Маркота – сум, кепскі настрой.
Мармоль – негаваркі, нелюдзімы чалавек.
Мармытаць – штосьці казаць сабе пад нос, неразборліва.
Марна – дарма, напрыклад, патрціў час.
Марнавацца – псавацца.
Марока – трата часу на кагосьці, якая не дае карысьці.
Маруда – той, хто робіць павольна, няспешна.
Марудна – не спяшаючыся, павольна што-небудзь рабіць.
Марцыпаны – нешта смачнае, заморскае, далікатэсы.
Маскірант – той, хто хавае свае думкі, пачуцці.
Матаць галавою – махаць галавою зверху ўніз.
Матляцца – качацца з боку ў бок, напрыклад, матляецца, як
хвост у авечкі, альбо матляецца на ветры што-небудзь палатнянае.
Маўчун – той, хто не любіць шмат гаварыць, стараецца
прамаўчаць.
Махіна – нешта вялікае.
Махнатая – густая, напрыклад, елка.
Маячыць – з’яўляцца, стаяць перад кімсьці як нешта
высокае, як маяк.
Мегера – вельмі злосная жанчына.
Меркаваць, мергаваць – думаць, разважаць.
Меціна – след, які можа застацца, напрыклад, на целе ад
удару.
Мізэрны – вельмі малы.
Мітусіцца – кідацца з аднаго боку ў другі, імкнучыся нешта
зрабіць.
Млявасць – слабасць у целе.
Мокры як брач – вельмі мокры.
Мондры – які імкнецца што-небудзь хутка атрымаць.
Моташна – цяжка на душы.
Мройнасць – нешта незразумелае, тое, што здаецца.
Мудак – той, хто робіць неразумна,
не так, як трэба.
Мул – іл, які знаходзіцца на дне
возера.
Муляк – мазоль.
Мур – збудаванне з каменю ці цэглы, трывалае.
Мурза – брудны, неахайны.
Мурзаты – брудны.
Мурлаты – з вялікім, сытым тварам.
Мусібыць – відаць, напэўна.
Мусіць – відаць, напэўна.
Мурмоль – негаваркі, замкнуты ў сабе
чалавек.
Мурын – той, хто мае цёмны, чорны
выгляд; той, хто брудны.
Мусіць – відаць; павінен зрабіць што-небудзь.
Муштра – выхаванне, заснаванае на механічнай дысцыпліне,
напрыклад, у войску.
Муштраваць – выхоўваць спосабам муштры.
Мэнталем – вельмі хутка.
Мэнчыцца – мучыцца, цяжка жыць.
Мяжа – зарослая травой палоска зямлі
паміж двума палеткамі.
Мянташка – лапатачка, якой востраць
касу.
Мярзляк – той, хто не пераносіць холаду, мерзне.
Набрыдзь – нейкія нядобрыя чужыя людзі, якія прыйшлі,
набрылі.
Набрыняць – пра які небудзь тоўсты матэрыял, які нацягнуўся
вадою і павялічыўся ў памерах.
Набэдрыкі -- злучаюцца з
хамутом і надзяваюцца на спіну каня і на яго бёдры, пад хвост, каб
падтрымаць хамут, каб не з’язджаў.
Навала – навалілася нешта нядобрае, варожае.
Навідавоку – на адкрытым месцы, дзе ўсе бачаць, напрыклад, навідавоку
расце бяроза.
Навізна – нешта новае.
Навісь – дрэвы навісаюць, затуляюць галінамі.
Наводшыбе – звычайна пра хату, якая стаіць воддаль ад
іншых.
Навыперадкі – хто хутчэй (бегчы).
Нагавіцы – штаны.
Нагарнуць – чаго-небудзь сабраць у адно месца шмат, цэлую
горачку.
Надарваць – шмат працаваць, знясіліцца, захварэць ад
перагрузкі.
На дурняка – жаданне атрымаць што-небудзь без асаблівых намаганняў.
Нажытак – тое, што нажыў, што маеш.
Назаляць – надакучаць.
Назіркам – ісці за кім-небудзь хаваючыся, каб не заўважыў.
Назола – той, хто надакучае.
Наеўся як жаба мулу – шмат наеўся абы чаго (глядзіце слова
“мул”).
На падарэндзе – штосьці блізка, на вачах ляжыць.
Напаследак – у самым канцы.
Наперабой – адзін перад адным, напрыклад, гаварыць
наперабой.
На покуце – у тым вуглу, дзе вісіць ікона.
На поўніцу – есці на поўны рот.
Напоперак – казаць што-небудзь супраць, не пагаджаючыся.
Напрадвесні – перад вясною, незадоўга да вясны.
Напрасткі – напрасцяк, найбольш кароткай дарогай.
Напярэймы – больш кароткай дарогай, стараючыся апярэдзіць
кагосьці, пераняць.
Напяць – нацягнуць, напрыклад, цеціва лука.
Нарабіць енку – моцна плакаць, крычаць, скардзіцца.
Нарабіць звады – нарабіць плётак.
Нарабіць крэчу – нарабіць крыку.
Наравіць (унаравіць) – старацца дагадзіць камусьці.
Наракаць – скардзіцца, напрыклад, на свой лёс.
Наранні – зранку.
Нароўні – быць аднолькавым, такім жа, як і ўсе.
На святыя нігды – ніколі не будзе.
Настрапаліць – настроіць некага супраць кагосьці,
нагаварыўшы на яго шмат кепскага; навучыць, падвучыць.
Насупіць бровы – зрабіць строгі выгляд, калі сыходяцца
бровы на пераносіцы.
Напярэймы – ісці да каго-небудзь больш кароткай дарогай,
напрасткі з мэтай запыніць яго.
Напрасткі – не выбіраючы дарогі, самы кароткі шлях.
Наракаць – скардзіцца (напрыклад, на свой лёс).
Нараўне – разам, побач бегчы ці стаяць.
Наскрозь – да канца, навылёт, напрыклад, пракруціць у
дошцы дзірку; бачыць наскрозь, гэта значыць усяго, ведаць яго задумку,
характар.
Настояць – дабіцца свайго.
Настрапаліць – падгаварыць, навучыць каго-небудзь.
Настольніца – абрус, які засцілаюць на стол.
Насупіцца – нахмурыцца, пакрыўдзіцца, быць незадаволеным
чымсьці.
Насцеж – поўнасцю
адчыніць, напрыклад, дзверы.
Нат – нават.
Натрапіць –
знайсці што-небудзь (напрыклад, натрапіў на сцяжынку).
Наўскапыта – пра
каня, які бяжыць хутка з усіх сіл.
Націнка – нешта
вельмі слабое.
Нацянькі – найбольш кароткай дарогай, напрасцяк. [1, с. 223]
Нашкодзіць – зрабіць нешта кепскае.
Небарака – нешчаслівы чалавек.
Недарэка – той, у каго мала розуму, хто кепска разважае.
Нелюдзь – вельмі кепскі, жорсткі чалавек.
Нелюдзімы – той, хто пазбягае людзей, адасабляецца.
Немаведама – невядома, напрыклад, немаведама хто.
Немаўля – малое дзіця, якое яшчэ не ўмее гаварыць.
Немач – нейкая хвароба.
Немы крык –
вельмі страшны крык.
Ненажэра – той, хто шмат есць, ніяк не можа наесціся.
Непатрэбшчына – тое, што не патрэбна.
Не першына –
не першы раз.
Не сапнуць – цяжка дыхаць.
Несусветны гультай – вялікі гультай.
Не схіснуцца – не паварушыцца.
Неўзгледзець – не ўбачыць.
Не ўломак – той, хто мае сілу, нешта можа зрабіць і сам,
без чыёйсьці дапамогі.
Не цурацца – не пазбягаць кагосьці ці чагосьці.
Не цырымоніцца – груба, без ласкі абыходзіцца з кімсьці.
Ні Богу свечка ні чорту качарга – пра нікчэмнага
чалавека, хто не дае ніякай карысці.
Нігды – ніколі.
Нізка – магла быць з тонкай вяроўчыны альбо з тонкага
гнуткага дубчыка. На яе звычайна нанізвалі злоўленую рыбу.
Нікагутка – нікога, напрыклад, няма.
Нікудышні – ні да чаго не варты.
Німа – няма.
Ні стуль ні ссюль – нечакана.
Ніц – уніз; напрыклад, галінка вярбы апускаецца ўніз.
Ніцма – ляжаць тварам уніз на чым-небудзь, напрыклад, на
падушцы.
Нічагусенькі – нічога няма.
Нічагуткі – нічога.
Носкі – які доўга носіцца, не рвецца.
Ношка – тое, што ўзяў, каб панесці.
Ні разочку – ні разу.
Нуда, нудота – тое, што мучыць
чалавека, гняце.
Нудзіцца – сумаваць, перажываць з-за
чагосьці.
Нудны – непрыемны, увесь час
скардзіцца.
Нуртаваць – спатыкацца, падаць ніцма, тварам.
Нутро – тое, што ўнутры арганізма.
Ныцік – той, хто ные, увесь час скардзіцца.
Нэндза – той, хто беспадстаўна ўвесь час
скардзіцца на жыццё.
Нябось – як сцвярджэнне, напэўна.
Нявечыць – знішчаць.
Нявыкрутка – цяжкае становішча.
Нягеглы – слабы, няўдачны.
Нягоды – нешта кепскае ў жыцці.
Няма за што рук зачапіць – няма чаго есці.
Нямашака
– няма.
Няўдобіца
– кепская, неўрадлівая зямля.
Няўмека – той, хто не ўмее працаваць, рабіць што-небудзь.
Олух (олух цара нябеснага) – дурань.
Пабароць – перамагчы, асіліць каго-небудзь.
Павесно, павесьмянё – невялікая копка льну.
Павыздыхалі – здохлі, згінулі.
Павядач – той, хто расказвае, апавядае.
Паганы – кепскі.
Падбрэхіч – той, хто дапамагае камусьці казаць кепскае
пра каго-небудзь.
Падбухторыць – навучыць кагосьці зрабіць нешта кепскае.
Падвода – воз.
Падкавырнуць – знізу паддзець што-небудзь, тое, што ў
зямлі; паддзець каго-небудзь, пасмяяцца для здзеку.
Падкавырнік – той, хто любіць падкавырнуць.
Падкі – той, які схільны да чаго-небудзь, напрыклад,
падкі да дзяўчат.
Падкоп – можна зрабіць у зямлі, падкапацца, каб не
бачылі, як пралез.
Падла (падло) – тое, што ўпала, здохла; зняважлівае
выказванне пра каго-небудзь.
Падлятунчык – птушаня, якое толькі вучыцца лятаць.
Падмурак --
фундамент дома, яго аснова.
Падпаветка – страха, умацаваная на
слупах.
Паднавес – страха, умацаваная на
слупах.
Падняць хай – нарабіць крыку вакол
чаго-небудзь, пазнаёміць з дадзеным фактам многіх.
Падпасвіч – памагаты пастуха.
Падпечак – месца пад печчу; там маглі
ставіць абутак, зімою трымалі курэй, каб не замёрзлі.
Падруба – тое, на чым стаяла хата.
Раней хаты звычайна ставілі на камяні, між якімі маглі быць шчыліны.
Падрубнік – той, хто звычайна
спадцішка стараецца зрабіць кепскае.
Падсілкавацца – паесці.
Падушка – частка воза, яна знаходзіцца ўперадзе.
Падцкоўвацца – напрыклад, з сабакам, даводзіць яго да
злосці.
Падцяць – прыціснуць да цела хвост, калі гэта жывёла;
можна падцяць рыбу на кручок, каб трапіла на зацён, не сарвалася з кручка.
Падшыванец – хлапчук гадоў 12 – 15.
Пазур – пазногаць.
Пакаты – які паступова паніжаецца.
Пакоўная – у якую шмат улезе,
напрыклад, у сумку.
Пакручасты (лёс) – нялёгкі, цяжкі.
Пакулле – выцераблены лён, які
выкарыстоўваюць, напрыклад, сантэхнікі, наматваючы на разьбу крана, каб не
цякла вада.
Пакуль дажджэш – пакуль дачакаешся.
Палаткі – гарышча ў хляве.
Палатно – белы саматканы матэрыял, з якога раней шылі
адзенне.
Палаці – насціл з дошак пад
столлю паміж печчу і супрацьлеглай сцяной у сялянскай хаце; служыў для
спання. [1, с. 233]
Палена – кавалак дрэва.
Палуднаваць – абедаць.
Палянь, паля – паглядзі, глянь.
Панавальваць – шмат накласці чагосьці, напрыклад, на воз.
Панесці па вёсцы – расказваць аб чым-небудзь у вёсцы.
Панура – глядзець з сумным выглядам.
Панурыцца – засумаваць, мець сумны выгляд.
Па
поўніцы (есць) – бярэ на ўвесь рот, многа, шмат..
Папусціць (распусціць) нюні – расплакацца.
Папярок – пярэчыць камусьці, казаць
супрацьлеглае; ляжыць ці сядзіць так, што перашкаджае.
Парахно – рэшткі гнілі.
Парожняе – пустое, напрыклад, вядро.
Пароцік – вельмі дасціпны, які ўсё
знойдзе, выпара.
Паручкавацца – прывітацца, узяўшыся
за рукі.
Парушынка – штосьці невялікае, можа
трапіць у вока, парушыўшы зрок.
Паршывец – няветлівае выказванне аб
кім-небудзь.
Пасак – выразаны са скуры доўгі
кавалак, мог адзявацца каню пад жывот, каб падтрымаць набэдрыкі.
Пасланец – той, каго пасылаюць з
якім-небудзь паведамленнем.
Пасмешыча – утварыць штосьці вартае
смеху, быць вартым смеху.
Пастаронні – той, якога не звалі.
Пасцінаць – чымсьці вострым,
напрыклад, касою зрэзаць верхавіны травы, кветак і інш.
Патураць – не заўважаць, што
хто-небудзь робіць нешта кепскае, не перашкаджаць яму рабіць тое, што ён хоча.
Патрусіць – крыху пасыпаць на што-небудзь (напрыклад, мукі
ў сечку каню ці карове).
Патрэба – тое, што неабходна, патрэбна.
Паўночнік – той хто доўга не спіць ноччу, да апоўначы.
Пахаджваць – хадзіць сюды-туды.
Паша – месца на
лузе, на балоце, дзе пасецца жывёла.
Пашнураваў – пайшоў.
Паштарка – жанчына, якая разносіць пошту.
Пекная – прыгожая.
Перавясла – сплеценае з жыта альбо ільну; ім перавязвалі
снапы жыта альбо ільну.
Перадойка – карова, якая не зацяжырала, засталася без
цяляці, яна можа даваць малако і зімою, але няшмат.
Пераліваць з пустога ў парожняе – весці пустую, бескарысную
размову.
Пераняць – запыніць, вярнуць назад каго-небудзь, напрыклад,
карову, якая адбілася ад статку, пайсці ёй напярэймы.
Перапалох – сполах, звязаны з нейкім страхам.
Перапуд – сполах (дванаццаць дубчыкаў ад старога веніка
перасячы на парозе – і вылечыш перапуд).
Перастарак – выказванне аб дзяўчыне, якая ўжо выйшла з
дзявочых гадоў.
Перці – ісці або бегчы, не зважаючы ні на што; несці
нешта цяжкае.
Печышча – у печы, там, дзе гарыць агонь.
Пешкі – пяшком.
Піва не пераліва – так могуць казаць пра таго, у каго
рэзкі, выбуховы характар.
Пільнаваць – ахоўваць штосьці; сачыць за кімсьці,
дачакацца яго.
Пірог – выпечка, булка, якую пяклі звычайна на свята.
Пісягі -- сляды на
целе ад слёз ці ад удараў нечым гнуткім, напрыклад, дубцом, папругай.
Плашка – кароткае бервяно, якое
раскалолі папалам.
Плечукі – нешырокія плечы,
напрыклад, у хлапчука.
Плявузгаць – абы што казаць.
Пляжыць – знішчаць што-небудзь.
Плямкнуць – языком у роце, выдаваць гукі ў час яды;
сказаць што-небудзь недарэчнае.
Пляснуцца – упасці грудзьмі.
Пляц – месца для пабудовы хаты; плошча.
Пнецца – цягне, стараецца.
Погалас – размовы, выкліканыя чымсьці.
Поедам есці – не даваць жыцця, спакою, надакучаць.
Покуць – месца ў куце хаты насупраць увахода, самае
ганаровае месца, дзе звычайна вешалі абразы.
Полудзень – абед.
Помач – дапамога.
Поначы – ноччу.
Поплаў – луг, звычайна заліўны. [1, с. 256]
Поркацца – доўга і павольна
што-небудзь рабіць.
Порстка – хутка.
Поруч – побач.
Поседам сядзець – цэлымі днямі сядзець, анічога не робячы.
Посцілка – тое, чым засцілаюць, напрыклад, ложак.
Поцемкі – цёмны час сутак.
Почапка – воселка вядра, тое, на што можна начапіць вядро.
Прайдзісвет – той, хто можа падмануць.
Прамямліць – сказаць што-небудзь незразумела,
невыразна.
Пранік – прыстасаванне, якое нагадвала ручку з
дошчачкай. Ім, палошчучы, выбівалі бялізну.
Прасніца – драўлянае прыстасаванне, да якога
зверху прывязвалі кудзелю і пралі ніткі, наматваючы іх на верацяно.
Праўдзівік – добры грыб, які можна есці.
Праўцом (стаць праўцом) – не паддавацца
каму-небудзь, стаяць да канца.
Працяць – праткнуць (пратнуць) што-небудзь чым-небудзь
вострым.
Праява – нешта кепскае, што нечакана здарылася. (Што за
праява!)
Прыбег рассапаўшыся – моцна засопшыся, стомлены.
Прыблуда – нехта нядобры, хто прыйшоў, прыблудзіўся,
пакінуўшы сваё нажытае месца.
Прывеціць – добра сустрэць, прывітаць.
Прыгаршчы – разам складзеныя далоні двух рук. Напрыклад:
набраць вады ў прыгаршчы.
Прызба – рабілі вакол хаты, насыпаючы пяску, апілак, каб
пад падрубу зімою не дзьмуў халодны вецер.
Прыманьваць – падманам падклікаць да сябе ці ў патрэбнае
месца, напарыклад, рыбу гарохам ці чым-небудзь іншым.
Прыпек – месца перад печчу. На прыпеку магла быць
устаноўлена пліта, на якой грэлі, варылі.
Прысак – гарачы попел.
Прыспічыла – моцна захацелася.
Прыстанішча – месца для адпачынку, для жылля, якое знайшоў
сабе.
Прытарахціць – з’явіцца, нарабішы гулу, напрыклад,
прытарахціць машына.
Прыткі – хуткі; той, хто хоча, каб хутка атрымалася ў яго.
(Бач, які прыткі!)
Прытуліцца – знайсці сабе месца для адпачынку альбо
прыціснуцца да каго-небудзь ці чаго-небудзь.
Прыхваткам – на хаду, спяшаючыся, напрыклад, есці
прыхваткам.
Прыцвічыць – прыбіць кагосьці.
Прыцемкам – калі пачынае цямнець.
Прычындалы – розныя ўпрыгожанні, якія могуць вешаць,
напрыклад, на дугу каня, каб звярнуць на гэта ўвагу.
Прышлы – той, хто прыйшоў з іншай мясцовасці.
Прэцца – кудысьці спяшаецца.
Пстрыкнуць – зрабіць адпаведны гук двума пальцамі.
Пукатыя – вялікія, быццам вывернутыя (вочы).
Пустэльня – там, дзе пуста, няма ніякіх будынкаў.
Пута – магло быць з вяроўкі, магло быць металічнае. Ім
звязвалі, спутвалі каню пярэднія ногі, каб не зайшоў далёка.
Пташка – птушка.
Пуза – жывот.
Пузаты – той, у каго вялікі жывот.
Пук – трымаць шмат у руцэ, напрыклад,
вяровак, дубцоў.
Пукатыя (вочы) – вялікія, вывернутыя звонку.
Пуляць – кідаць.
Пунтовы – гарачы, задзірысты.
Пупяхі – пупышкі.
Пустамеля – той, хто кажа абы што, пустое.
Пустэльнік – той, хто жыве адзін, удалечыні ад іншых.
Пусціць тлумачы – загіпнатызаваць.
Пуца – аб сытым твары зняважліва.
Пытляваць – малоць ачышчанае зерне, утварыўшы з яго мяккую
муку высокай якасці.
Пытляваны хлеб – той, які спечаны з пытляванай мукі.
Пярэпалахі – выгаворвалі таму, хто моцна спалохаўся.
Пярэстая – жывёліна розных колераў (напрыклад,
карова).
Пяцца – упірацца, старацца, напрыклад, пнецца
конь, калі вязе цяжкі воз.
Пячайка пячэ – калі пячэ ў жалудку; пякотка.
Пяшчотны – ласкавы ў пачуццях.
Рагі – брудныя палосы на целе.
Радзюжка – вытканае пакрывала, маглі вешаць і на сцяну як
дыван.
Радзіны – свята ў гонар таго, хто нарадзіўся.
Ражон – металічны ці драўляны кавалак з завостраным
канцом.
Ражка – невялікая бочачка, у якой рыхтавалі яду для
свіней, напрыклад, таўклі ў ёй звараную бульбу.
Развілка
– перакрыжаванне, месца, дзе сыходзяцца некалькі дарог.
Разгаўляцца
– есці шмат мяса (звычайна ў час свята).
Разлапістая
– напрыклад, елка, у якой доўгія густыя галіны.
Разора
– канаўка паміж градамі у агародзе, на полі.
Раз-пораз
– раз за разам, напрыклад, уздыхаць.
Раз’ятрыцца
– раз’юшыцца, быць вельмі злосным.
Ралля – узаранае поле. [1,
с. 281]
Раскавесіць губы – стаяць адкрыўшы рот, верхню губу
падняўшы, а ніжнюю – апусціўшы.
Раскарачыцца – шырока расставіць ногі.
Раскатваць па дарозе – ездзіць, катацца, не зважаючы ні
на што, нават з выклікам, каб пазайзросцілі.
Раскашаваць – добра жыць, у раскошы.
Распуста – той, хто адрозніваецца кепскімі паводзінамі,
кепска выхаваны.
Расперазацца ад крыку – моцна крычаць.
Расхлябяшчыць – шырока расчыніць, напрыклад, дзверы.
Расхрыстаны – расшпілены.
Рахманы – вельмі спакойны, напрыклад, рахманае цялё.
Рашчыніць (цеста) – зрабіць так, каб паднялося, каб можна
было пячы з яго што-небудзь.
Раўгач – той, хто шмат крычыць, раве.
Раўчак – неглыбокі роў (роўчык).
Рахманы – добры, спакойны.
Роспыты – калі задаюць шмат пытанняў, каб даведацца аб
нечым.
Роўня – аднолькавыя па багацці, па становішчы.
Рукаво – рукаў, напрыклад, у кашулі.
Румзаць – ціха плакаць.
Рунь
– усходы азімых.
Рупіць
– хочацца штосьці зрабіць.
Рухавы – той, хто шмат рухаецца, перамяшчаецца, ходзіць.
Рухацца – ісці.
Ручніца – гладкаствольная агняпальная зброя.
Роўня – роўны, аднолькавы з кім-небудзь па пасадзе ці
ўзросту.
Рошчына – рашчыненае цеста.
Румзаць – ціха плакаць.
Рыбняк – спецыяльна адгароджанае месца ў лодцы з
адтулінамі, праз якія паступала вада. Туды пускалі рыбу, каб нейкі час была
жывая, не псавалася.
Рыжавік – так маглі сказаць пра таго, у каго твар быў
цёмны, падобны на іржу.
Рыхтык – быццам.
Рэзгіны – прыстасаванне, з дапамогай якога пераносілі,
напрыклад, сена. Рабілі з сагнутых пруткоў і сеткі, звязанай з вяроўчыны.
Сабачыцца – сварыцца.
Сажалка – выкапаны вадаём (звычайна на балоцістай
мясцовасці).
Сакваяж – сумка з ручкай.
Самаходзь – здарылася, адбылося само сабою.
Самы цымус – тое, што трэба, самы навар, самае тлустае, самае лепшае, самы раз.
Саўгануць – стукнуць.
Свалата – сінонім слова “гады”.
Свінаваты – нахабны, падобны да свінні.
Свінінец – будынак для свіней.
Свінчо – невялікая свіння.
Свэдар – світэр.
Святатацтва – зрабіць нешта страшнае, накіраванае супраць
святасці, народных традыцый.
Седала – тое месца, дзе сядзяць куры, сабраўшыся на ноч ці
выседжваючы куранят.
Сенажаць – луг, дзе косяць траву на
сена.
Сердаваць – крыўдзіцца, злавацца.
Сечка – дробна парэзаныя салома ці
сена.
Сённяка – сёння.
Сёрбаць – есці, прыцмокваючы; хутка
есці, напрыклад, суп.
Сівер – халодны вецер.
Сігануць – моцна пабегчы з мэтай
схавацца.
Скамечыць – напрыклад, паперу,
сціснуўшы яе ў кулаку.
Скварка – спечанае сала.
Скаваць – замарозіць, напрыклад, раку
лёдам.
Сказаць поперак (напоперак) – не так,
як думае твой суразмоўца.
Сквірчыць – напрыклад, сала на патэльні,
калі пячэцца.
Скеміць – здагадацца.
Скнара – прагны чалавек.
Скнарыцца – скардзіцца на кепскае
жыццё.
Скрозь – усюды; можа выкарыстоўвацца
ў якасці прыназоўніка “праз”: праз сцяну.
Скрыгітаць зубамі – выдаваць
характэрны гук зашчэмленымі зубамі.
Скупіцца – сабрацца разам, у адну
купіну.
Слабёсенькі – вельмі слабы.
Слізгота – калі слізка на двары, на
дарозе.
Слон, услон – доўгая лаўка для сядзення на чатырох
ножках.
Слухаўкі – вушы.
Сляпіцца – рабіць якую-небудзь справу ў цемры, пры
кепскім святле, псуючы сабе зрок.
Смальнуць – моцна стукнуць.
Смальняк – смольны кавалачак дрэва.
Смешка, смешачкі – як нядобры смех, напрыклад, мне гэта
не смешка ці надакучылі твае смешкі.
Смурод – кепскі пах; зняважлівая ацэнка чалавека.
Смутна – неспакойна, нядобра на душы.
Смыліць – пячэ, напрыклад, у грудзях.
Смяльчак – зняважіва кажуць пра таго, хто хваліцца смеласцю.
Снаваць
– хадзіць сюды-туды.
Снедаць
– есці зранку.
Сноўдацца
– хадзіць, не займаючыся справай.
Совацца
– не спяшаючыся, хадзіць з аднаго канца ў другі.
Сохі
– драўляныя падпоры ставіліся ў гумне для падтрымкі страхі прыкладна ў
Спавіваць
– закручваць дзіця ў пялюшкі.
Спагнаць
– дабіцца кампенсацыі, напрыклад, за пашкоджаную рэч.
Спадніца
– рускае «юбка».
Спадцішка
– непрыкметна.
Спакваля – няспешна, павольна.
Спляжыць – знішчыць што-небудзь, напрыклад, дажджом
расліны.
Спрагліся – супрць кагосьці дзейнічаюць заадно.
Спруцянець – моцна спалохацца (звычайна ад страху).
Спод – самы ніз у печы.
Спорыцца – усё ідзе як трэба, напрыклад, спорыцца праца.
Спрытнюга – той, хто можа шмат дасягнуць, не зважаючы ні на
што.
Спрэс – усё. (Спрэс чорнае – усё чорнае.)
Спуджаны – спалоханы.
Спярша – спачатку.
Ссукаць – сплесці некалькі нітак у адну.
Стан – фігура жанчыны.
Станік – ліфчык.
Старожа – вартавыя.
Стаць праўца –
не паддавацца, не ўступаць камусьці.
Старчакі – сукі на дрэве ад галін.
Старчма – падняты ўгору, напрыклад, кол, забіты ў зямлю.
Старыца – строе рэчышча ракі.
Стаўбун – самая высокая, перарослая сцябліна на кусціку,
напрыклад, шчаўя; самы высокі ў калектыве хлапец.
Стаўдур – той, у каго няшмат розуму.
Стойка – спецыяльнае драўлянае прыстасаванне з адтулінай,
куды ставілі дзіця, якое яшчэ не ўмела хадзіць.
Страхалюд – нехта вельмі страшны.
Страх гняце – жыць у страху.
Страхалюд – той, хто страшны на выгляд.
Страхоцце – нешта страшнае.
Стромы – круты, напрыклад, бераг ракі.
Стругаць – нарэзваць што-неьбудзь тонкімі палоскамі альбо
абрэзваць ножыкам кіёк, рабіць яго танчэйшым.
Стрымгалоў – вельмі хутка, напрыклад, бегчы.
Студня – калодзеж.
Стукатня – стукат.
Стырыць – украсці.
Сцерагчы – ахоўваць кагосьці ці
штосьці; сачыць за кімсьці з мэтай злавіць яго.
Сцерпла – зацякла, напрыклад, рука ці
нага, калі цяжка павярнуць яе, калі становіцца непаслухмяная.
Сцёбнуць – стукнуць чымсьці гнуткім,
напрыклад, дубцом; украсці.
Сцібрыць – украсці.
Счапіцца – пачаць барукацца, біцца.
Сузіранне мудрасці – вучыцца
мудрасці.
Сук – скупы чалавек.
Сукаванка – галіна з суком (якая
адламалася).
Сумецца – разгубіцца ад нечаканасці.
Сумёты – намеценыя ветрам кучы снегу.
Супонь – тонкі скураны кавалак, якім
заціскалі клешчы ў хамуце, каб не разыходзіліся.
Сутужына – нітка, дрот ці лёска, якія
туга нацягваюць лук.
Сухастой – сухія дрэвы.
Суша – калі доўгі час суха, без дажджу.
Схіліцца – сысці ўбок, даць дарогу.
Схованка – месца, у якім можна схавацца.
Сцапаць – нечакана схапіць.
Сцежка – пратаптаная дарожка.
Сцепануцца – уздрыгнуць.
Сцерабіць – хутка з'есці.
Сцібрыць – украсці.
Сцінаць – ссякаць нечым вострым.
Сцяць – моцна сціснуць.
Счапіць – разам злучыць што-небудзь.
Сэрцавіна – сярэдняя, цэнтральная частка дрэва.
Сявенька – пасудзіна, з якой бралі і сеялі зерне.
Сядзёлак – невялічкае сядло, адзявалася на спіну
каня, а да яго пад трыбух адзявалі супонь, каб трымаць набэдрыкі.
Сяннік, сяльнік – шылі з палатна і напіхалі сенам ці саломай. На ім спалі, як
на матрацы.
Сярдаваць – быць незадаволеным, злавацца.
Сячкарня – прыстасаванне з вялікім колам, да якога
былі прыроблены ручка і востры нож. Круцілі яго і такім чынам рэзалі салому,
сена на сечку для корму жывёлам.
Таго дня – у той дзень.
Таквеля – столькі, гэтулькі.
Тарарам – немаведама што робіцца, крыкі, спрэчка,
напрыклад, у хаце сапраўдны тарарам.
Тарахціць – напрыклад, металічнае кола, калі
коціцца па асфальце; нехта хутка і гучна гаворыць.
Таўкач – драўляная прылада, якой таўклі бульбу,
імкнуліся зрабіць з яе кашу; чалавек, які не вельмі прыстасаваны да жыцця,
неэнергічны.
Тлум – неразбярыха.
Тараскацець – можна водзячы кіём па
плоце.
Таргануць – пацягнуць за што-небудзь,
напрыклад, за вяроўчыну.
Тармашыць – непакоіць; старацца
разбудзіць.
Таўчэцца побач – не адыходзіцца ад
кагосьці.
Тахкае – б’ецца, напрыклад, сэрца ў
грудзях.
Тахнула ў галаву – нечакана прыйшло ў
галаву.
Тлум – нейкая неразбярыха паміж людзьмі.
Тнуць – кусаюць, напрыклад, камары.
Ток – яго залівалі ў гумне глінай.
Потым гліна застывала, станавілася цвёрдай.
Толь – рубероід.
Торг – месца, дзе таргуюць; сам
працэс, калі дамаўляюцца, за якую цану можна купіць, прадаць.
Точка – банда, група нядобрых людзей.
Траляваць – вывозіць з лесу бярвенні, спілаваныя дрэвы.
Трапятун – той, хто трапечацца, стварае ўражанне, што
шмат працуе.
Трохі – крыху.
Трымцець – часта-часта дрыжаць.
Трэснуць – паламацца, напрыклад, трэснула сухая галінка;
стукнуць.
Туга – сум, сумота, кепскі настрой.
Тугадум – той, хто кепска думае.
Тузануць – пацягнуць за што-небудзь, напрыклад, тузануць
вяроўчыну.
Тузацца – змагацца адзін з адным.
Тумак – той, хто кепска разважае.
Тупацець – ідучы, нагамі.
Тупка – цвёрда пад нагамі, цвёрдая зямля.
Турзянуць – пацягнуць за што-небудзь, напрыклад, турзянуў
лейцы.
Тхлань – пах гнілі, напрыклад, на балоце.
Убачыўшы, што непярэліўкі – убачыў, што апынуўся ў цяжкім
становішчы.
Уважыць – з павагай аднесціся да каго-небудзь, дапамагчы
ў знак заслугі, павагі.
Уваходзіны – свята падчас засялення ў хату, у кватэру.
Увачавідкі – хутка, на вачах.
Уваччу – у вачах, напрыклад, штосьці
стаіць.
Увільваць – старацца пазбегнуць,
напрыклад, якой-небудзь працы.
Увіхацца – старанна працаваць.
Увішны – старанны, спрытны. які
паспявае шмат зрабіць.
Удацца – быць падобным да
каго-небудзь, напрыклад, удаўся ў бацьку.
Удаць –прадаць каго-небудзь,
нагаварыць на яго.. выдаць.
Удубянець – моцна замёрзнуць.
Узбрыло – ні с таго ні с сяго прыйшло
ў галаву нешта нядобрае.
Узбурыцца – нечакана ўзлавацца,
нарабіць крыку.
Узбурыць – нарабіць спрэчак, пасварыць.
Узірацца – глядзець.
Узяць за хлябы – узяць за бакі.
Узяць за шкірку – за карак.
Укантрабіць
– знішчыць.
Укарэць – стаць брудным, падобным на цёмную кару.
Уквэцаўся – памараўся ў што-небудзь, стаў брудны.
Уквяліць – пакрыўдзіць, давесці да слёз.
Укленчыць – стаць на калені.
У купе – разам.
Улагодзіць – супакоіць каго-небудзь, стварыць яму добры,
лагодны настрой.
Умудрыцца – здолець нешта зрабіць, нягледзячы ні на што,
праявіць мудрасць.
Унадзіцца – увесь час хадзіць
куды-небудзь з мэтай пажывы, з нядобрымі намерамі.
Унаравіць – дагадзіць камусьці.
Унікнуць – уважліва аднесціся да нейкай справы.
Унурыцца – не азывацца, стаць недаступным.
Упарыцца – моцна стаміцца, калі ад стомленага ідзе пара.
Упацець – спацець.
Уперыцца – уставіцца на каго-небудзь вачыма.
Упікнуць – выказаць нядобрую заўвагу, напрыклад, упікнуць
за тое, што шмат з’еў ці патраціў грошай.
Упірае – хочацца неадкладна нешта зрабіць.
Уплюшчыцца – убіцца туды, дзе ўжо цесна, напрыклад, у
перапоўнены аўтобус.
Упляскаць – пакінуць брудныя сляды на падлозе; доўга
ходзячы, зрабіць цвёрдай зямлю альбо цвёрдым – снег.
Упоцемках – калі цёмна, напрыклад, хадзіць упоцемках.
Управіцца – закончыць працу па гаспадарцы.
Упрысядкі – танцаваць, прысеўшы.
Упрэлы
– моцна спацелы, калі прамокла бялізна.
Уразнабой
– па-рознаму, напрыклад, спяваць на розныя галасы.
Уроддзе
– ад слова “вырадак”.
Уступіцца
– хутка на кароткі час надзець што-небудзь на ногі, напрыклад, уступіцца ў тапкі.
Усялякі—усякі.
Ухажор
– кавалер, той, хто сябруе з дзяўчынай, дагаджае ёй, стараецца спадабацца ёй.
Уходжвацца – нешта рабіць па гаспадарцы,
напрыклад, карміць карову, свіней.
Уцякайма
– трэба ўцякаць, як зварот да кагосьці.
Учадзець
– кепска адчуць сябе ад чаду (дыму з зачыненай да часу юшкай, заслонкай у
коміне).
Учапушыць
– зрабіць што-небудзь кепскае.
Ушчарэпіцца
– моцна ўзяцца за што-небудзь.
Файна
– добра.
Фанабэрыцца
– задавацца.
Фурманка – воз, калёсы.
Фарсіць – франціць; выхваляцца, выстаўляючы што-небудзь
напаказ.
[1, с. 341]
Хай – няхай.
Халадрына – вялікі холад.
Халэмус – канец.
Хана – канец.
Хап, хоп – схапіць.
Хаўруснік – той, хто з табою заадно,
звычайна ў нядобрых справах.
Хвартух – частка адзення (передник).
Хвастаць – моцна біць каго-небудзь.
Хват – здольны, шмат чаго ўмее і
можа зрабіць.
Хвацка – вельмі добра, напрыклад,
станцаваў.
Хвацкі – добры, які ўдаўся на
славу. [1, с. 350]
Хвойнік – сасновы лес.
Хібы – няроўнасці на дарозе.
Хітрынка – нейкая хітрасць, хітрыка.
Хлёбаць – піць, выдаючы гучныя гукі.
Хлюпаць – носам, можа хлюпаць вада ў абутку, у ботах,
напрыклад.
Хлябтаць – піць шмат, прагна.
Ходнікі – клалі на падлогу, каб хадзіць.
Хохма – смех, насмяшыў каго-небудзь учынкам, паводзінамі.
Хоць махалам махай – пра нахабнага чалавека, ад якога цяжка
адбіцца.
Хукнуць – дыхнуць, выдыхнуць паветра, каб паказаць,
напрыклад, што не п’яны.
Хутар – хата з прыбудовамі воддаль ад вёскі.
Цадзіць, працэджваць – напрыклад, малако праз марлю, каб
было чыстае; павольна гаварыць, вымаўляючы словы з перапынкамі.
Цадзілак – тое, праз што цэдзяць якую небудзь вадкасць,
напраклад, марля.
Цалюткі – цэлы, напрыклад, гуляў цалюткі дзень.
Цап – схапіць, напрыклад, за руку.
Цапільна – ручка ад цэпа, за якую бяруцца, калі малоцяць.
Цацкацца – дагаджаць, шмат чаго дараваць.
Цемень – вельмі цёмна.
Цемрадзь – цемра.
Ценжар – нешта цяжкае.
Цёпнуць – стукнуць.
Цікаваць – назіраць за кімсьці, глядзець па баках..
Цкаваць – заклікаць сабаку, каб напаў на кагосьці.
Цурацца – адмаўляцца, не быць, напрыклад, у кампаніі:
цурацца людзей.
Цурчыць – напрыклад, вада, выдаючы асаблівы гук.
Цыбаты – худы і доўгі.
Цыркаць – напрыклад, слінай праз сціснутыя губы ці паціху
доячы, напрыклад, карову.
Цытра – няветлівае выказванне аб асобе жаночага полу, якая
адрозніваецца нахабнасцю, бессаромнасцю.
Цэбар – шырокая круглая драўляная пасудзіна, у якой
запарвалі сечку (дробна парэзаную салому) і кармілі кароў, коней.
Цэп – ручная прылада для малацьбы
(складаецца з доўгага драўлянага дзяржання – цапільна, да якога гужыкам і
прывязкамі прымацоўваецца біч). [1,
с. 354]
Цюкнуць – стукнуць.
Цюр – пісюн.
Цягавіты – які добра працуе.
Цягашчы – як ходзіць. Цягаецца без усякай мэты.
Цяжанька – цяжка.
Чамярыца – тонкія стручкі з маленькімі гарошынкамі
(звычайна растуць ў жыце).
Чапляцца
смаліцаю – не адставаць ад каго-небудзь, не даваць яму спакою, назаляць яму.
Чаранок,
чэран – напрыклад, у рыдлёўцы, за што трымаем яе, капаючы.
Чарот – высокая балотная трава сямейства асаковых. [1, с. 355]
Чарпушка
(чароўная пушка) – самаробная сагнутая трубка з рызінкай, цвічком і адтулінай,
у якую засыпалася серка ад запалак з мэтай выстраліць.
Частакол
– плот, зроблены з гнуткіх кавалкаў лазы або ядлоўцу, засаджвалі яго паміж
ніжняй і верхняй жэрдкамі і такім чынам перапляталі часта, адну лазіну каля
адной.
Чмутар – вядзьмак.
Чмуціць – нечым кепскім забівае, задурвае галаву,
напрыклад, з мэтай падмануць.
Чорны як смоль – вельмі чорны, як смала.
Чужаніца – чужы.
Чужы-чужаніца – зусім чужы.
Чуткі – які добра чуе.
Чыкільгаць – ісці кульгаючы.
Чырвань – чырвоны колер.
Чысцёха – жанчына, якая вельмі клапоціцца аб чысціні.
Чэпаць – паціху ісці, з цяжкасцю.
Шайка – банда, аб’яднанне людзей з нядобрымі намерамі.
Шалапут – несур’ёзны чалавек, які не можа засяродзіцца на
чым-небудзь адным.
Шаляноўка – вялікая цёплая хустка.
Шанаваць – берагчы каго-небудзь ці што-небудзь, клапаціцца
аб ім.
Шапацець – шалясцець.
Шаптун – той, хто шэпча, выгаворвае
якую-небудзь хваробу.
Шарварка – прымусовае адбыццё нейкіх
павіннасцей, напрыклад, звязаных з будаўніцтвам дарогі.
Шарыць – шукаць рукамі, мацаць.
Шарэе – пачынае змяркацца, цямнець.
Шарэш – ход ільдзін па рэчцы.
Шаснуць – хутка, рэзка пацягнуць па
нечым вострым, напрыклад, нажом.
Шастаць – увесь час рабіць нейкія
ціхія гукі; час ад чсасу заходзіць, напрыклад, у хату.
Швэндала – той, хто ходзіць
дзе-небудзь альбо заходзіць да каго-небудзь без патрэбы.
Швэндацца – хадзіць дзе-небудзь альбо
заходзіць да каго-небудзь без патрэбы.
Шкамутаць – рваць абы-як, напрыклад,
са злосці.
Шкода – нешта кепскае.
Шлёгнуць – стукнуць чым-небудзь гнуткім (напрыклад,
дубцом, лейцамі).
Шлэпаць
– павольна ісці, цягнучы ногі, стукаючы абуткам па зямлі.
Шлындаць
– надакучаючы, хадзіць без справы да кагосьці.
Шмаравідла
– спецыяльная мазь чорнага колеру. Ім змазвалі восі ў возе, на якія надзяваліся
колы.
Шмаравідлаўка
– лясная дарога, якая са Слоніма вяла ў вёску Касцяні. Пачыналася яна
непадалёку ад камвольнай фабрыкі. Па гэтай дарозе часта ездзілі на вазах. Яны
вымазвалі прыдарожныя дрэвы і кусты шмаравідлам.
Шмат
– многа.
Швэндацца
– хадзіць сюды-туды без карысці.
Шмаруй
– ідзі, напрыклад, з хаты.
Шмараваць
– мазаць вось у возе шмаравідлам.
Шмаравідла
– тэхнічная мазь чорнага колеру.
Шмаравідлаўка
– так называлася лясная дарога, па якой ехалі людзі на вазах. Шмаравідла на
восях вымазвала прыдарожныя галіны ў чорны колер.
Шморгаць
– напрыклад, нагамі альбо носам.
Шмэндаць
– ісці, шаруючы падэшвамі абутку.
Шнарыць
– штосьці шукаць без згоды гаспадара, без яго дазволу.
Шныпарыць
– шукаць штосьці чужое.
Шпарка – хутка.
Шпарыць – хутка ісці.
Шпацыраваць – хадзіць дзеля адпачынку.
Шпурнуць – кінуць.
Што за праява! – нейкая нечаканасць.
Штосілы – з усёй сілы.
Што сліна да губ прынясе – кажа абы
што.
Штукар – майстар рабіць што-небудзь.
Штурханіна – калі адзін аднаго пхаюць, штурхаюць.
Шула – тоўсты слуп у гумне з пазамі. У гэтыя пазы
ўмацоўвалі бярвёны сцяны. Такім чынам шула трымала сцяну ў гумне.
Шумбар – неразумны чалавек.
Шурпаты – не зусім гладкі, напрыклад, шурпаты ствол
дрэва.
Шуруй – ідзі (грубаватае).
Шурхнуць – раптам асыпацца (пра пясок).
Шуснуць – ускочыць, схавацца. (Шуснуў у кусты, у ваду.)
Шусь – ускочыў, напрыклад, у хату; праваліўся, праламаўшы на рэчцы лёд.
Шушара – незычлівае выказванне пра нейкіх людзей, якія
адрозніваюцца кепскімі паводзінамі.
Шчапаць – адколваць тонкія кавалачкі дрэва, напрыклад,
лучыну.
Шчодра – не шкадуючы, шмат.
Шчолак – рэдкае, не густое,
напрыклад, у супе.
Шчопці – нешта сыпучае, што можна
ўзяць трыма пальцамі.
Шчынок – сена, якое збіваюць, горнуць
граблямі, каб потым на граблях панесці ў патрэбнае месца.
Шчыпец – казяўка, якая можа шчыпаць за цела.
Шчыраваць – ад душы рабіць што-небудзь.
Шчэрыцца – быць злосным, паказваць зубы.
Шыбаваць – хутка ісці.
Шыразны, шырэзны – вельмі шырокі.
Шышакамі растуць – па некалькі разам, напрыклад, арэхі.
Шэрхне – напрыклад, скура, становіцца як нежывая, як не
свая; могуць шэрхнуць і валасы, напрыклад, ад вялікага страху.
Эгэйкаць – клікаць, крычаць “эгэй!”.
Юшка – суп з рыбай; засланка ў печы.
Як бачыш – вельмі хутка.
Языкатая – тая, у якой доўгі язык, якая шмат гаворыць, разносіць
плёткі.
Як мага – вельмі хутка.
Як мае быць – як трэба, як павінна быць.
Як на загубу – ісці не хочучы.
Як назаўтра – павольна нешта робіць, напрыклад, ідзе.
Як след – як трэба, напрыклад, зрабіў як след.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Баханькоў, А. Я.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І.
М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. -- Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.