Поиск по этому блогу

Гульня "Аж пыл курыць"

 

Фразеалагічныя заданні на літару “А” “Правер сябе”

 

Падбярыце фразеалагічныя звароты (фразеалагізмы) так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

 

Тлумачыцца значэнне фразеалагізмаў, якія трэба падабраць

 

1. Як выказванне здзіўлення, задавальнення, спачування і інш.

2. Вельмі многа, больш, як трэба.

3. З даўніх часоў, здаўна.

4. Выказаць камусьці тое, што набалела, падзяліцца сваімі перажываннямі, думкамі і г. д.

5. Пакахаць каго-небудзь.

6. Як выказванне рашучасці, прыняцця рашэння.

7. Малы, маленькага росту.

8. Хтосьці адчуў палёгку, супакой.

9. Вельмі хутка (зрабіць штосьці, сказаць).

10. Добры, варты ва ўсіх адносінах.

11. Самае большае.

12. Вельмі хутка бегчы, ехаць і г. д.

13. Зірнуць, хутка агледзець.

14. Драмаць, спаць (седзячы).

15. Зусім нічога, ніколькі (ежы, пітва).

16. Найвышэйшае дасягненне, адкрыццё (у навуцы, тэхніцы і г. д.).

17. Страціць волю, здольнасць, жаданне да дзейнасці.

18. Зусім нізкі, недарослы.

19. Хтосьці вельмі спалохаўся.

20. Пазбыцца чагосьці.

 

Фразеалагізмы, якія падбіраем да ўказаных тлумачэнняў.

 

Ад Адама, аддаць сэрца, атрапаць рукі, апошняе слова, аж пыл курэў, адным словам, ад зямлі не адрос, адлягло ад сэрца, авохці мне, адзін раз Марку жаніць, аслаблі гайкі, ані ў зуб, ад сілы, адным духам, адвесці душу, адбою няма, акінуць вокам, акунёў вудзіць, апусціць рукі, аршын з шапкаю.

 

Для даведкі (выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе).

 

3. Ад Адама. 5. Аддаць сэрца. 20. Атрапаць рукі. 16. Апошняе слова. 12. Аж пыл курэў. 10. Адным словам. 7. Ад зямлі не адрос. 8. Адлягло ад сэрца. 1. Авохці мне! 6. Адзін раз Марку жаніць. 19. Аслаблі гайкі. 15. Ані ў зуб. 11. Ад сілы. 9. Адным духам. 4. Адвесці душу. 2. Адбою няма. 13. Акінуць вокам. 14. Акунёў вудзіць. 17. Апусціць рукі. 18. Аршын з шапкаю.

      [1, стар. 8 -- 21, “Фразеалагічны слоўнік”]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.