Поиск по этому блогу

Сінонімы са словам праслаўлены

 Сінонімы са словам праслаўлены

 

Помніце! Сінонімамі з’яўляюцца словы, аднолькавыя або блізкія па значэнні.

 

Звярніце ўвагу на тое, як пішацца слова: праслаўлены.

 

Да якой часціны мовы адносіцца слова праслаўлены?

Д л я  д а в е д к і: адказвае на пытанне я к і? Утворана ад асновы неазначальнай формы дзеяслова праславіць.

 

Сінонімы да слова праслаўлены (адно слова тут “лішняе”).

Вядомы, знатны, знакаміты, слаўны, славуты, салідны, вялікі, папулярны.

Якія з гэтых слоў, як вы лічыце, а) аднолькавыя па значэнні; б) блізкія па значэнні?

 

Эксперт Змітрок.

-- Сінонімы праслаўлены, слаўны, славуты, як мне здаецца, аднолькавыя па значэнні. Яны паказваюць, што нехта не толькі набыў вядомасць, але яго і ўшанавалі, адзначылі, такім чынам праславілі.

 

Эксперт Насця.

-- Сінонімы знатны, знакаміты, так лічу, складаюць яшчэ адну групу аднолькавых па значэнні слоў. Яны паказваюць, што нехта дасягнуў высокай ступені вядомасці.

 

Эксперт Алеся.

-- Сінонімы вядомы, вялікі складаюць групу блізкіх па значэнні слоў. Яны паказваюць на тое, што вялікі мае большую ступень якасці, у яго значна больш дасягненняў, чым у  вядомага.

 

Эксперт Міхась.

-- Словы праслаўлены, папулярны блізкія па значэнні. Не кожнага папулярнага могуць нейкім чынам праславіць.

 

А як лічыце Вы, нашы шаноўныя чытачы?

 

Прачытайце. Выберыце з дужак патрэбны сінонім.

1. Пасля першай публікацыі аўтар стаў (вядомы, знакаміты). 2. (Папулярны, вялікі) паэт Якуб Колас шмат зрабіў для нашай літаратуры. 3. Гэты пісьменнік быў (папулярны, знатны) ў асяроддзі аматараў дэтэктываў.

 

Ці з’яўляюцца сінонімамі словы праслаўлены і слынны? Як вы лічыце?

 

Выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе

 

Д л я  д а в е д к і (словы-адказы напісаны наадварот).

Гэта кінтемырпеезд; “лішняе” слова ынділас (не з’яўляецца сінонімам); 1 – ымодяв, 2 – ікіляв, 3 -- ынрялупап; аццюялўя’з

                                                              Распрацаваў Аляксей Якімовіч