Поиск по этому блогу

Вывучаем родны край. Віцебшчына-2

 

Вывучаем родны край. Віцебшчына-2

 

Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Віцебшчыны.

 

Для даведкі.

1. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;

г) рыфмуецца са словам “сок”;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “рака”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..аліна.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Гарадок

 

2. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на дваццаць восьмую літару алфавіта;

г) пятая галосная паўтараецца два разы;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “кош”;

е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..зіма.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Докшыцы

 

3. У назве гэтага горада:

 а) сем зычных літар і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на дванаццатую літару алфавіта;     

г) ні галосныя, ні зычныя не паўтараюцца;  

д) з яго літар можна пабудаваць слова “дрон”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам“ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..зяніс.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Дубровенск

 

4. У назве гэтага горада:

 а) тры зычныя літары (мяккасць адной з іх абазначаецца мяккім знакам) і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на дваццаць дзявятую літару алфавіта;

г) другая галосная і першая зычная паўтараюцца два разы;

д) з яго літар слова не пабудуеш;            

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..арыса.

Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Лепель

 

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот; іх парадак зменены): ыцышкод, ьлепел, ксневорбуд, кодараг.

 

Залатыя словы майго роду: быля хто  ужываюць у зняважлівай форме.

Думаецца, што частка слова бы- мае аднолькавае гучанне са словам «быў».

Сінанімічныя словы: абы хто.