Аляксей Якімовіч
Біць крыніцаю
Мастацкая гіпотэза
У вёсцы Касцяні дружна жылі муж і жонка Хведар і Марыся. Разам сонца сустракалі, разам
працавалі. А яшчэ яны вельмі любілі спяваць.
Бывала, пайдуць жыта
жаць. Марыся жне, а Хведар снапы звязвае, на іржышчы ставіць і спявае:
Ой, на
полі жыта
Сцяною
стаяла.
Жонка
маладая
Сярпом
яго зжала.
Не стрымаўшыся, Марыся
распачынае:
Востранькі сярпочак
Каласкі сцінае.
Муж
мой маладзенькі
Дзівіцца, спявае.
Потым разам яны
заводзяць:
Ў небе
ні хмурынкі.
Птушачкі лятаюць,
Песенькай вясёлай
З
вышыні вітаюць.
З песняй яны нават
грады ў агародзе палівалі. Паліваюць і пяюць:
На
зямлю вадзіца льецца,
На
сонцы іскрыцца.
Плыве
сонейка дамоў,
За гару
садзіцца.
Плыві,
плыві, сонейка,
За гару
садзіся.
Кланяюцца нізка
Хведар і Марыся.
Праспяваўшы так, яны кланяліся сонцу, дзякавалі за тое цяпло, якое дало
яно ім. І сонца, і месяц, і дождж, і рака для іх былі як жывыя, як родныя, як
свае.
Бывае, ідзе дождж, а яны стаяць пад саламянай страхой і спяваюць:
Ідзе,
ідзе, дожджык,
Зямлю
палівае.
А на
лузе траўка
Расце, ажывае.
Ідзе,
ідзе, дожджык,
Зямлю
палівае.
Працавітым людзям
Сёння
паспрыяе.
Ідзі, ідзі, дожджык,
Зямлю палівай.
Вырасце на полі
Добры
ураджай.
І ў час святаў Хведара і Марысю можна
было чуць. Калі клічуць вясну, на Гуканне, яны стаялі на высокай горцы і
спявалі:
Пакідае нас зіма,
Цячэ
ручаямі.
Прыйдзі, мілая вясна,
Пабудзь разам з намі.
Прыйдзі, вясна,
Зазвіні, як пчолка.
Заззяй, вясна,
Як
ззяе вясёлка.
А яшчэ разам з аднавяскоўцамі Хведар
і Марыся Купалле любілі адзначаць. Першыя пачыналі купальскую песню:
На
Купалле, на Купалле
Кветку папараць шукаем.
На
Купалле, на Купалле
Ўніз
вяночкі мы пускаем.
На
Купалле, на Купалле
Ля
ракі агні гараць.
Снапом іскры залатыя
Рассыпаюцца, ляцяць.
Ой,
Купала, ой, Купала!
Беларусаў пасклікала.
Ой,
Купала, ой, Купала!
Палюбіла, аб’яднала.
Аднойчы стары Мацей заўважыў:
-- Лёгка вам жывецца.
-- Разам лёгка жывецца! – пераглянуўшыся, адказалі Хведар і Марыся.
-- Крыніцаю б’е ваша жыццё! – развітваючыся, адзначыў Мацей.
З таго дня пра тых, у каго бурна,
актыўна ідзе жыццё, праца, людзі сталі казаць б’е крыніцаю.
Ніколі не спыняецца крыніца, дзень і ноч выбіваецца, цячэ з
матухны-зямлі.
Бруяцца, спяваюць
Ў нізінах крыніцы,
Заўсёды частуюць
Нас чыстай вадзіцай.
Змешчана ў кнізе “Нязваныя
госці”, выдадзенай у выдавецтве “Беларусь”.
Якімовіч, А. М. Нязваныя госці : прыгодніцка-гістарычная
аповесць, мастацкія гіпотэзы, вершы, прыпеўкі для настрою / Аляксей Якімовіч. –
Мінск : Беларусь, 2022. – 199 с.