Поиск по этому блогу

Гульня “Прылады працы”

 

Гульня “Прылады працы”

 

Адгадайце, якая гэта прылада працы.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы (раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):

а) неадушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 1-га скланення;

д) жаночага роду.

Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы і іх спалучэнні):

а) падзяляецца на 3 склады;

б) мае 8 літар і 8 гукаў;

в) літара ё ў ім абазначае галосны гук [о], а літара ў – нескладовы зычны гук [ў];

г) пачынаецца з 18-й літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на другі склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы вяроўка, сталоўка, абноўка.

 

Адгадайце, якая гэта прылада працы.

Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:

а) неадушаўлёны;

б) агульны;

в) канкрэтны;

г) 1-га скланення;

д) жаночага роду.

Фанетычныя прыметы:

а) падзяляецца на 3 склады;

б) мае 6 літар і 6 гукаў;

в) літара я ў ім абазначае галосны гук [а], а літара е  – галосны гук [э];

г) пачынаецца з 19 літары алфавіта.

Акцэнталагічная прымета (націск у слове):

а) націск падае на другі склад.

З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы папера, галера, фанера.

А д к а з.

Патрэбныя назоўнікі (назвы прылад працы) можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: сталоўкавяроўкасякераабноўкарыдлёўкапаперагалерафанера.

Вы знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы прылад працы? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы, з якімі яны рыфмуюцца.

Выкарыстаўшы ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў прылад працы).

У з о р.

Хата – памяшканне, прызначае для пражывання людзей.

З літар або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў прылад працы) пабудуйце новыя беларускія словы.

А д к а з.

Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных “зашыфраваных” слоў: пясокракалагчынавясна.

                                                                  Распрацаваў Аляксей Якімовіч