Поиск по этому блогу

Сінонімы са словам прыгожы

 

Сінонімы са словам прыгожы

 

Помніце! Сінонімамі з’яўляюцца словы, аднолькавыя або блізкія па значэнні.

 

Звярніце ўвагу на тое, як пішацца слова: прыгожы.

 

Да якой часціны мовы адносіцца слова прыгожы?

Д л я  д а в е д к і: адказвае на пытанне я к і?

 

Сінонімы да слова прыгожы (адно слова тут “лішняе”).

Прывабны, абаяльны, знатны, выдатны, цудоўны, сімпатычны, бездакорны, непаўторны.

Якія з гэтых слоў, як вы лічыце, а) аднолькавыя па значэнні; б) блізкія па значэнні?

 

Эксперт Змітрок.

-- Сінонімы прыгожы, сімпатычны, як мне здаецца, аднолькавыя па значэнні. Яны паказваюць, што нехта адрозніваецца адпаведнымі прыроднымі дадзенамі.

 

Эксперт Насця.

-- Сінонімы выдатны, бездакорны, так лічу, складаюць яшчэ адну групу аднолькавых па значэнні слоў. Яны паказваюць, што нехта мае прыродныя дадзеныя, якія можна лічыць эталонам прыгажосці.

 

Эксперт Алеся.

-- Сінонімы прывабны, абаяльны складаюць трэцюю групу аднолькавых па значэнні слоў. Яны паказваюць на тое, што нехта дзякуючы сваім прыродным дадзеным і ўменню можа выклікаць у адносінах да сябе вялікую сімпатыю.

 

Эксперт Міхась.

-- Словы прыгожы, непаўторны блізкія па значэнні. Непаўторны можа не мець ідэальную, эталонную прыгажосць.

 

А як лічыце Вы, нашы шаноўныя чытачы?

 

Прачытайце. Выберыце з дужак патрэбны сінонім.

1. У галерэі мы ўбачылі (прыгожую, прывабную) карціну вядомага мастака. 2. (Абаяльная, непаўторная) прырода нашага краю 3. Мы сказалі Сымону: “Ты (абаяльны, выдатны) сябар.

 

Ці з’яўляюцца сінонімамі словы прыгожы і чароўны? Як вы лічыце?

 

Выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе

 

Д л я  д а в е д к і (словы-адказы напісаны наадварот).

Гэта кінтемырп; “лішняе” слова ынтанз (не з’яўляецца сінонімам); 1 – юужогырп, 2 – яанротўапен, 3 -- ынтадыв; аццюялўя’з. 

                                                              Распрацаваў Аляксей Якімовіч