Рэўнасць
Скардзіцца Ніна.
-- Трэці год жыву з мужам. Ён у мяне
вельмі раўнівы. Як гаворыцца, можа прыраўнаваць нават да тэлеграфнага слупа.
Нікуды не дае выйсці, ходзіць за мною, як наглядчык. І, як мне здаецца, чым
больш жыву з ім, тым больш рэўнасці з’яўляецца ў яго.
Што мне параіце?
• Як Вы, нашы эксперты, ацэньваеце гэту сітуацыю?
• Што зрабілі б у дадзеным выпадку?
Эксперт Ілья.
-- У народзе кажуць так: “Без падпалкі
агонь не разгарыцца”. Будзь добрая, прааналізуй свае паводзіны, учынкі.
Магчыма, ты сапраўды непрыкметна паглядаеш на іншых мужчын. А твой муж уважліва
сочыць за табою і заўважае гэта. Вось і з’яўляецца ў яго пэўнае падазрэнне.
Эксперт Алена.
-- А мне хацелася б, каб ты
прааналізавала сваё мінулае жыццё. Відаць, яно было не такім ужо бездакорным.
Відаць, бавілася з хлопцамі, з кавалерамі. А калі твой муж жыў непадалёку, то,
канешне, бачыў усё гэта. Ужо тады, як відаць, з’явіўся ў яго душы нядобры
асадачак.
Эксперт Міхась.
-- Рэўнасць, лічу, -- своеасаблівае
псіхічнае захворванне. Цяжка пазбавіцца ад яе, можа, нават немагчыма. Побач з
табою, Ніна, дзень і ноч знаходзіцца небяспечны чалавек. Каб не нажыць большых
непрыемнасцей, пазбаўся ад яго, развяжы сабе рукі.
Эксперт Зіна.
-- Вам, канешне, не пазайздросціш.
Маладая сям’я, а жыццё, як у ката з сабакам. Старайцеся часцей быць разам, не
разлучайцеся. А яшчэ штодзень гавары з мужам, тлумач яму сваю пазіцыю, дай
зразумець, што ён калечыць не толькі тваё, але і сваё жыццё.
Эксперт Алесь.
Сваіх дзяцей пашкадуйце, нядобра
закаханыя. Яны бачаць, чуюць вашы спрэчкі. Дык якімі вырастуць? Растлумач гэта
свайму раўніваму мужу.
• А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?