Поиск по этому блогу

Народнае слова. Шмаравідлаўка

 

                                                    Народнае слова. Шмаравідлаўка.                                               

 

Ёсць так называемыя аўтарскія словы, якія прыдуманы канкрэтнай асобай, аўтарам. Падобныя словы вырашыў стварыць і я. Акрамя аўтарскіх, ёсць словы і народныя, аўтар якіх невядомы. Адно з іх – шмаравідлаўка (націск падае на літару і).

Як узнікла гэта слова?

Так людзі калісьці назвалі лясную дарогу, якая з горада Слоніма вядзе ў вёску Касцяні. Я таксама не раз і не два ішоў па ёй, дабіраючыся на працу ў мясцовую школу, дзе працаваў настаўнікам. Часта ездзіў на веласіпедзе, калі дазваляла надвор’е. А ў пасляваенныя часы па Шмаравідлаўцы касцянёўцы ездзілі на вазах, запрэжаных коньмі. Восі вазоў і іх колы, каб не сціраліся ад язды, змазвалі спецыяльным тэхнічным маслам – шмаравідлам. Яно было чорнае, цягучае. Шмаравідлаўка не надта шырокая. Таму галінкі дрэў, якія стаялі паабапал дарогі, вымазваліся чорным шмаравідлам. Людзі гэта заўважылі і далі ёй такую гучную і дакладную назву – Шмаравідлаўка.

Цяпер не часта можна ўбачыць вазы, запрэжаныя коньмі. Аўтамабілі і трактары іх замянілі. Дый шмаравідла даўно не бачыў. А назва засталася, жыве. Вось як бывае іншы раз.

Якім іншым словам можна замяніць слова “воз”?  

Адзначаем! Шмаравідлаўка  - лясная дарога, паабапал якой галінкі дрэў вымазваліся чорным шмаравідлам.

                                                

                                                 Іду па Шмаравідлаўцы

                                                 У вёску Касцяні.

                                                 Даўно яна прачнулася.

                                                 Гараць у вокнах агні.

                                                            Аляксей Якімовіч.

1. Якія новыя словы можна скласці з літар, што ўваходзяць у назоўнік “настаўнік”? 

2. Якія новыя словы можна скласці з літар, што ўваходзяць у назоўнік “Шмаравідлаўка”?

3. Уставіўшы замест кропак словы, дапішыце параўнанні.

 …, як шмаравідла.

…, як шмаравідла.

 

Скорагаворка

 

У шмаравідле ўся Шмаравідлаўка.

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

Ысёлак.

1. Ўатс, сан, кнат. 2. Акўал, авак, арам, раш.  3. Ынроч; ытсуг.

 

Хатняе заданне. Паспрабуйце стварыць сваё аўтарскае слова, якое мае беларускае гучанне.