Поиск по этому блогу

Гарох – сельскагаспадарчая культура беларусаў

 

Гарох – сельскагаспадарчая культура беларусаў

 

Парвалася торба.

                                                        У гэтай торбе быў гарох.

                                                        Як я ні стараўся,

                                                        А сабраць яго не змог.

                                                                     Аляксей Якімовіч

 

Аднакаранёвыя словы, якія можна падабраць да назоўніка гарох.

Гарохавінне, гарошына, гарохавы, гарохавішча, гарошак.

 

Скорагаворка

 

Гарошынка закацілася пад гарпун  (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Заданні для дапытлівых.

 

1. Ад якога назоўніка ўтварыўся прыметнік гарохавая?

2. Слова “гарохавая” можна спалучыць

а) з назоўнікам песня;

б) з назоўнікам каша.

3. Што такое гарохавішча?

4. Гарохавінне -- гэта

а) націна (сцябло і лісце) гароху;

б) вельмі добры гатунак гароху.

Выберыце патрэбнае.

5. Якая з гэтых назваў кулінарная, а якая – батанічная, што абазначае назву расліны?

А) пахучы гарошак;

б) зялёны гарошак.

6. Слова “гарошына” паказвае

а) што яна адна;

б) што яе шмат.

Выберыце патрэбнае.

7. Гарпун – гэта

а) спецыяльнае кап’ё, з дапамогай якога здабываюць марскіх рыб;

б) спецыяльная сетка, з дапамогай якой здабываюць марскіх рыб.

8. Гарнуць – гэта

а) выкідаць;

б) грабці да сябе.

Выберыце патрэбнае.

 

Скорагаворка

 

Ганна гарнула да сябе гарох  (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

1. Хораг.

2. Ашак.

3. Хораг сор мікя ан, елоп еанарбу.

4. Аніцан.

5. Яанчінатаб – а;

6. Анда.

7. Ё’пак.

8. Іцбарг.