Поиск по этому блогу

Адкіньце непатрэбнае. Калектывізм і…

 

Адкіньце непатрэбнае.

Калектывізм і…

 

Ёсць розныя рысы чалавечага характару. Людзі па-рознаму адносяцца да іх, некаторыя нават не заўважаюць, лічаць нормай свайго жыцця. А ці так гэта? Давайце падумаем, паразважаем, выконваючы некаторыя заданні.

• Прачытайце, якія могуць быць рысы нашага характару.

1. Калектывізм.

2. Патрыятызм.

3. Гультайства.

4. Валацужніцтва.

5. Памяркоўнасць.

6. Гасціннасць.

7. Абыякавасць.

 

• Прачытайце народныя прыказкі і прымаўкі. Якой рысе характару, з прыведзеных вышэй, адпавядае кожная з іх? Як вы лічыце?

А). Дзе гультай ходзіць, там зямля не родзіць.

Б). Для ўсякай птушачкі сваё гняздо мілае.

В). Жывуць, як аднае маткі дзеці.

Г). Гуртам і ў бядзе лягчэй.

Д). Госцю трэба дараваць, а гаспадару – прамаўчаць.

Е). Ён госцем у сваім двары бывае.

Ё). – А як жа табе ў балоце? – Як прывык, дык і добра [1, стар. 79, 84, 87, 88, 276, 279, 280].  

• Адкіньце тыя рысы характару, тыя заганы (кепскае), якія, на вашу думку, перашкаджаюць вам жыць. Пазбаўцеся ад іх.

 

Як і ў лесе дрэвы,

                                                       Людзі розныя бываюць.

                                                       Першы крок зрабіўшы,

                                                       Шлях у жыцці шукаюць.

                                                                    Аляксей Якімовіч.

 

Скорагаворка

 

Гуртам і ў бядзе лягчэй  (Аляксей Якімовіч).

• Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

• Падбярыце блізкія па значэнні словы да назоўнікаў гурт і шлях.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот)): 3А, 2Б, 5В, 1Г, 6Д, 4Е, 7Ё.

Ўыткелак; агорад.

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы  / склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. – 556 с.