Вытрымкі з Евангелія ад Матфея -- 2
9. Дык вось, маліцеся так: Ойча наш, Які ёсць у нябёсах!
Хай свяціцца імя Тваё;
10. хай прыйдзе царства Тваё; хай будзе воля Твая як на
небе, так і на зямлі;
11. хлеб наш надзённы дай нам сёння;
12. і даруй нам даўгі нашыя, як і мы даруем даўжнікам
нашым;
13. і не ўвядзі нас у спакусу, але збаў нас ад ліхога; бо
Тваё ёсць Царства і сіла і слава навекі. Амінь.
14. Бо калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх, дык
даруе і вам Айцец ваш Нябесны;
15. а як не будзеце дараваць людзям іх правінаў, дык і
Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых [1, стар. 35, 36, 37].
Выкарыстаная
літаратура
1. Евангелие
Господа нашего Иисуса Христа на четырёх языках эллинском, славянском,
российском и белорусском с параллельными местами
Минск
Белорусский Экзархат
1991
Адказны рэдактар выдання – протаіерэй Сергій Гардун.
Аляксей Якімовіч
На пагорачку зялёным
Царква даўняя стаіць,
Крыху воддаль, у нізінцы,
Шчара-рэчанька бяжыць.
Бяжыць хутка, нясе
воды,
Каб брату Нёману аддаць.
Я гляджу і мне здаецца:
Продкі ля царквы стаяць.
Талакой тут працавалі,
Будавалі дзіўны храм.
Разам з ім святую веру
Перадаць змаглі і нам.
Каб маліліся старанна,
Вымаўляючы “Амінь”.
Божа, Ойча наш Нябесны,
Беларусаў не пакінь.
Жылі дружна, па-суседску,
Каб
правіны дараваць.
Не
хацелі мае продкі
Цяжкі
грэх на душу браць.
Хлеб надзённы здабывалі
Там, дзе поле, на зямлі.
І малыя, і старыя
Працаваць туды ішлі.
Помню: бохан свежы
Мама з печы дастае.
На яго
я пазіраю,
Побач
два браты мае.
Па
дарогах навакольных
Да
царквы ідзе народ.
Цар
Нябесны, я запомніў:
Будаваў
яе наш род.
2024 год