Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў другога спражэння

 

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ  

 

Тэма: правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў другога спражэння.

Псіхалагічны настрой.                            

                                                          Доля, адзенне,

                                                          Дарослы, тапалёвы --

                                                          Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Ствараем праблемную сітуацыю.

Пішуць, спяваюцьнепакояць, трывожаць.

Вызначце спражэнне прыведзеных дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі.

Што трэба ведаць, каб правільна зрабіць гэта?

Хвілінка кемлівасці.

Звернемся да правіла.

Запомніце! Тып спражэння дзеясловаў з ненаціскнымі канчаткамі можна вызначыць па неазначальнай форме. Да другога спражэння адносяцца дзеясловы, якія ў інфінітыве заканчваюцца на іць, -ыць, за выключэннем аднаскладовых тыпу шыць, крыць: касіць, прасіць, вучыць, а таксама дзеясловы цярпець, вярцець, ненанавідзець, гнаць, залежаць. Астатнія дзеясловы з ненаціскнымі канчаткамі – першага спражэння.

        [6, с. 61, 62; 5, с. 189]

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Вызначаем спражэнне па інфінітыве.

Пішуць, спяваюць – пісаць, спяваць: канчаюцца на аць. Значыць, адносяцца да першага спражэння.

Непакояць, трывожаць – непакоіць, трывожыць: канчаюцца на іць (-ыць). Значыць, адносяцца да другога спражэння.

Назавіце слова.

                                                           Наскрозь бачыць,

                                                           Высока ляцець,

                                                           Многа гаварыць,

                                                           Пільна … (глядзець).

                                                                    Аляксей Якімовіч.

Вызначце спражэнне дзеясловаў з вершаванага тэксту.

Хвілінка кемлівасці.

Выкарыстаўшы даведку, праспрагайце дзеясловы бачыць, ляпіць у адзіночным ліку.

Для даведкі.

1-я асоба (я) -- -у (-ю)

2-я асоба (ты) -- -ыш (-іш)

3-я асоба (ён, яна, яно) -- -ыць (-іць)  [3, стар. 173, “Беларуская мова”].

(Бачу, ляплю; бачыш, лепіш; бачыць, лепіць.)

Адзначаем! У канчатку дзеясловаў другога спражэння пасля зацвярдзелых зычных пішацца ы, пасля мяккіх зычных і пасля галосных -- [6, с. 60].

Назавіце слова.

                                                       Брацік важыць,

                                                       Бацька хваліць,

                                                       Доктар лечыць,

                                                       Пчала … (джаліць).

                                                                       Аляксей Якімовіч.                                               

Растлумачце правапіс канчаткаў дзеясловаў другога спражэння, выкарыстаных у вершаваным тэксце.

Хвілінка кемлівасці.

Выкарыстаўшы даведку, праспрагайце дзеясловы “трывожыць”, “непакоіць” у множным ліку.

Для даведкі.

1-я асоба (мы) -- -ым (-ім)

2-я асоба (вы) -- -ыце (-іце)

3-я асоба (яны) -- -аць (-яць) [3, стар. 173, “Беларуская мова”].

(Трывожым, непакоім; трывожыце, непакоіце; трывожаць, непакояць.)

Назавіце слова.

                                                       Браты важаць,

                                                       Бацька хваляць,

                                                       Сёстры лечаць,

                                                       Жанкі … (паляць).

                                                                             Аляксей Якімовіч.                                               

Растлумачце правапіс канчаткаў дзеясловаў другога спражэння з вершаванага тэксту.

Для даведкі: жанкі – жанчыны.

Працуем са спалучэннямі слоў.             

Са словам “пасадзіць” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Запішыце дзеяслоў пасадзіць у форме 2-ой асобы адзіночнага ліку.

Для даведкі: пасадзіць яблыню – пасадзіць у лужыну.

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні літар аць, яць, потым напішыце беларускае слова “дожджык” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Праца са сказам.               

Складзіце скорагаворку са слоў.

І, развесяць, бялізну, выкруцяць? (Бялізну выкруцяць і развесяць.)

Растлумачце правапіс выдзеленых літар.

Пастаўце дзеясловы са скорагаворкі ў форме 2-ой асобы множнага ліку.

                  [6, с. 60]

                  [3, стар. 173, “Беларуская мова”]  

Скорагаворка.

 Тлумачыце, што за сяло пераселіце. (Аляксей Якімовіч).

Якая арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                       Дзе конікі сядзяць.

                                                       Я крочу па узмежку,

                                                       І на мяне глядзяць.

                                                       Прыціхлі, прытаіліся

Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.                  

Знайдзіце ў вершы словы з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце яго напісанне.

Для даведкі: узмежак – мяжа паміж палеткаў; вузкая ўздзірванелая палоска поля паўз мяжу, звычайна неўзараная і незасеяная [1, стар. 334, “Тлумачальны слоўнік”].

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “пазбаўляць здольнасці цвяроза думаць, адносіцца да навакольнага”.

                                                           Пах кветак –

                                                           Пах мядовы –

                                                           За вёскаю, на лузе,

                                                           … .

Ці згодны вы з тым, што дзеяслоў кружыць адносіцца да другога спражэння? Праспрагайце яго ў множным ліку.

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: ьцыжурк ыволаг [2, стар. 157, “Фразеалагічны слоўнік”]

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                             Ўжо сонца ўгору падхадзіла,

                                             На лісцях роску асуш(і, ы)ла;

                                             У небе хмарачкі дзянныя

                                             Плылі, як гускі маладыя,

                                             Ч(я, а)родкай белай над лугамі,

                                             Над свежым лесам і палямі [4, стар. 11, “Паэмы Я. Коласа”].

Падбярыце літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова “падхадзіла”. (Падыходзіла.)

Назавіце дзеясловы другога спражэння ў вершаваным тэксце. Праспрагайце адзін з іх.

Адказы на пытанні.     

 Ад чаго залежыць напісанне галосных у канчатках дзеясловаў другога спражэння?

 Калі ў канчатках дзеясловаў другога спражэння пішуцца ы, а калі – і?

Тэст.

Назавіце дзеясловы другога спражэння.

1. Мару.

2. Нашу.

3. Грабу.

4. Залежу.

5. Бяру.

6. Важу.

7. Лаўлю.

Адказ: 1, 2, 4, 6, 7.

 

Выкарыстаная літаратура

                                                                                                            

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.

2. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

3. Гваздовіч, Г. А. і інш. Беларуская мова : Падруч. для 10-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з бел. мовай навучання з 11-гадовым тжэрмінам навучання / Г. А. Гваздовіч, М. М. Круталевіч, У. П. Саўко. – 2-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 2004. – 239 с.        

4. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

5. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 10-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --  232 с.

6. Валочка Г. М. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка, В. У. Зелянко, С. А. Язерская. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --  240 с.

 

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, красавік 2022 года, № 4.