Поиск по этому блогу

Тэст (неазначальная форма дзеяслова)


Тэст (неазначальная форма дзеяслова)

Казка

Гэты тыдзень выдаўся дажджлівы.
Сабачка Жучок і коцік Паласацік сядзелі на верандзе і чыталі кнігу, якая ляжала на століку.
-- Табе дамоў трэба бегчы, -- звярнуўся да суседа Паласацік. -- Вось-вось пачнецца вялікая навальніца. Чуеш, як пагрозліва грыміць за вёскай?
Жучку не хацелася бегчы дамоў. Да вечара яшчэ далёка, нябачнае сонца не хутка схаваецца за гарызонт. Прыйдзецца аднаму сядзець і сумаваць, гледзячы на бясконцы дождж.
-- Маё любімае апавяданне пра птушак прачытаем, і пабягу я хутка-хутка. Ніякая навальніца мяне не дагоніць, -- паабяцаў Жучок.
"Хоць маленькі, а смелы, сапраўдны герой!" -- з павагай паглядзеўшы на Жучка, падумаў Паласацік.
Неспадзявана з-за ганка наляцеў моцны вецер, гучна свіснуў, падхапіў кнігу і ўверх, як лёгкую пярынку, падкінуў.
З любімага апавядання Жучка імгненна прапалі словы "пасядзець", "убачыць", "нарваць", "заплюшчыць", "уявіць", "пахадзіць". Па ўсёй кнізе раскідаў іх гарэза-вецер.
Вось якім стала апавяданне.
1. Алесь любіў … па лесе. 2. Тут можна … дзятла, … ягадаў. 3. А як прыемна … на пагорачку на шаўкавістай траўцы! 4. Можна … вочы і … , што ты знаходзішся не ў звычайным лесе, а ў казачным.
Разгубіліся Жучок і Паласацік, не ведаюць, што рабіць.
А
• Укажыце, у якім парадку трэба расставіць у сказах тэксту наступныя дзеясловы неазначальнай формы:
а) пасядзець;
б) убачыць, нарваць:
в) заплюшчыць, уявіць;
г) пахадзіць.
Адказы.
А-1г, 2б, 3а, 4в.
Б
• Назавіце дзеясловы неазначальнай формы.
1. Ляцець.
2. Ляціць.
3. Рыпіць.
4. Рыпець.
5. Падстрыгчы.
6. Падстрыг.
Адказы.
А-1г, 2б, 3а, 4в.
Б-1, 4, 5.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Неазначальная форма дзеяслова”, вам трэба навучыцца даваць адказы на змешчаныя ніжэй пытанні.
• Чым адрозніваецца неазначальная форма дзеяслова ад іншых яго формаў?
• Якія "знешнія паказчыкі" маюць дзеясловы неазначальнай формы?
• Якімі членамі сказа могуць быць у сказе дзеясловы неазначальнай формы? Калі паміж імі ставіцца працяжнік?