Поиск по этому блогу

Загадкі “Жывёлы”

 

Загадкі “Жывёлы”

 

Адгадайце беларускія народныя загадкі.

Без матора гудзіць, без пілота ляціць, не аса, а джаліць.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) кёлытам; б) алачп.

 

Без станка і без рук, а кросны тчэ.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ток; б) кувап.

 

Доўгі насок, тонкі галасок, хто яго заб’е, той сваю кроў пралье.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ьлемч; б) рамак.

 

З барадою, а не дзед; з рагамі, а не бык; малако дае, а не карова; лыкі дзярэ, а лапці не пляце.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) акчева; б) азак.

 

З людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам, хвост абаранкам.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ьневеп; б) акабас.

 

Калматы, вусаты, есці пачынае, песенькі спявае.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) кўов; б) ток.

 

Не рыба, а плавае; не конь, а ходзіць; не піла, а рэжа.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) булог; б) рёбаб.

 

Летам шэранькі, а зімой беленькі.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) кусраб; б) цяаз.

 

Ляцеў птах цераз дах, сеў на варотах у чырвоных ботах.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) капш; б) лесуб.

 

Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ьнок; б) кыжов.

               [1, стар. 339 -- 355]

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Беларускія прыказкі, прымаўкі і загадкі / склад. Яўген Рапановіч. Выд. другое, перапрац. і дап.  – Мінск : Выш. шк., 1974. – 384 с.

                                                                Падрыхтаваў Аляксей Якімовіч