Поиск по этому блогу

Выказванні “Мір, вайна”

 

                                           Выказванні “Мір, вайна”  

 

Складзіце сказы з цытатаў славутых аўтараў старажытнасці.

 

1. Трэба баяцца, ні, не, ні, яе, выклікаць, вайны (Публілій Сір).

 

2. Той, перамагае, двойчы; перамагае, сябе, хто (Публілій Сір).

 

3. Двое, калі, б’юцца; радуецца, трэці (Флор).

 

4. Самы, мір, лепей, несправядлівы; справядлівая, чым, вайна (Цыцэрон).

 

5. Вайны, маўчаць, час, законы, у (Цыцэрон).

 

6. Умеў, усіх, перамагаць, ты; і, сэрца, перамажы, гняўлівае, сваё (Авідзій).

 

7. Раны, пераможцаў, і, баляць, не, у (Публілій Сір).

 

Звесткі аб аўтарах.

 

Цыцэрон (106 – 43 да н. э.) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.

Флор (2 ст. н. э.) – старажытнарымскі гісторык.

Авідзій (43 да н. э. – каля 18 н. э.) – рымскі паэт.

Публілій Сір (1 ст. да н. э.) – рымскі паэт, аўтар мімаў (драматычных сцэнкаў бытавога зместу).

 

Для даведкі (выкарыстоўваць толькі для праверкі, для кантролю).

 

1. Не трэба ні баяцца вайны, ні выклікаць яе (Публілій Сір).

2. Двойчы перамагае той, хто сябе перамагае (Публілій Сір).

3. Калі двое б’юцца, трэці радуецца (Флор).

4. Лепей самы несправядлівы мір, чым справядлівая вайна (Цыцэрон).

5. У час вайны законы маўчаць (Цыцэрон).

6. Усіх ты ўмеў перамагаць, перамажы і сваё гняўлівае сэрца (Авідзій).

7. І раны не баляць у пераможцаў (Публілій Сір).