Поиск по этому блогу

Лексічнае заданне “Правер сябе”. Абалонка

 

Лексічнае заданне “Правер сябе”. Абалонка.

Заданне  1.

• Выкарыстаўшы даведку, падбярыце словы так, каб яны адпавядалі ўказаным лексічным значэнням.

1. Знешні слой, тканка, скурка, якой пакрыта што-небудзь зверху. 2) перан. Знешняя форма, пад якой хаваецца сэнс, унутраны змест.

2. З абодвух бакоў чаго-небудзь.

3. Прывабны, чароўны, поўны хараства.

4. Слаі драўніны, якія ляжаць паміж карой і стрыжнем.

5. Лодар, гультай.

6. Поле, не аранае некалькі гадоў запар.

7. Акружэнне войскамі крэпасці, горада з мэтай іх захопу; асада [1, стар. 7, 8, 9,  “Тлумачальны слоўнік”].

Для даведкі. Абалонка, абалонь, абапал, аблога, абаяльны, абібок, аблога.

Заданне 2.

• Устаўце патрэбныя словы.

                                                      Уздыхае барсучок.

                                                      Ад спання намуляў … .

                                                      Яго ў лесе называюць

                                                      Даўнім словам … .

                                                                     Аляксей Якімовіч

Заданне 3.

• Падбярыце сінонім да слова “даўні”.  

• Складзіце словазлучэнне са словам “старажытны”.

Адказ да задання 1: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1 – абалонка, 4 – абалонь, 2 – абапал, 6 – аблога, 3 – абаяльны, 5 – абібок, 7 – аблога.

Адказ да задання 2: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): коб; кобіба.

Адказ да задання 3: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот): ынтыжаратс; цалап ынтыжаратс.

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --  Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.