Поиск по этому блогу

Водгукі чытачоў на маю кнігу “Нязваныя госці”

 

Водгукі чытачоў на маю кнігу “Нязваныя госці”

 

Якімовіч, А. М. Нязваныя госці : прыгодніцка-гістарычная аповесць, мастацкія гіпотэзы, вершы, прыпеўкі для настрою.

Кніга выдадзена ў выдавецтве “Беларусь”. Для шырокага кола чытачоў.

Яе можна заказаць у аддзеле маркетынга выдавецтва.

 

Звярнуўся да наведвальнікаў блога з просьбай выказаць свае меркаванні пра маю кнігу “Нязваныя госці”. Вось якія водгукі яны мне прыслалі.

 

Таццяна.

-- У аповесці “Нязваныя госці” расказваецца пра падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 16 стагоддзі. Аўтар праўдзіва, з веданнем гістарычных фактаў паказвае жыццё, быт нашх продкаў.

 

Сяргей.

--  Хаця аповесць накіравана найперш для падлеткаў, але з цікавасцю прачытаў яе і я, дарослы чытач.

 

Валянцін.

-- Дзеянні ў аповесці развіваюцца хутка, дынамічна. Сітуацыі, паказаныя тут, незвычайныя. Твор адпавядае прыгодніцкаму літаратурнаму жанру. Чытайце і захапляйцеся.

 

Насця.

--  Мяне ўразіла, што на абарону дзяцей, якія трапілі ў палон да ворага, падняліся ўсе дарослыя мужчыны з навакольных вёсак. Вось якая ўзаемавыручка існавала ў той далёкі час.

 

Вераніка.

-- У кнігу ўключаны і невялікія апавяданні, якія аўтар назваў мастацкімі гіпотэзамі. Гіпотэза – гэта меркаванне, у дадзеным выпадку аўтарскае. Аўтар па-свойму паказвае нам, як узніклі ў нашай мове некаторыя фразеалагізмы. Арыгінальна, падобнага ў літаратуры не заўважаў.

 

Антось.

-- З цікавасцю прачытаў не толькі аповесць, але і мастацкія гіпотэзы “Як узніклі фразеалагізмы”.

 

Іван.

-- Мне спадабаліся ўсе творы, змешчаныя ў кнізе, у тым ліку і вершы. А яны маюць два раздзелы: вершы пра каханне і вершы для роздуму. Ёсць і арыгінальныя прыпеўкі. Некаторыя з іх я запомніў і, бывае, іншы раз сам сабе спяваю.

 

Творчае заданне

 

Перад вамі – назвы некаторых раздзелаў з кнігі “Нязваныя госці”. Падбярыце да іх словы, якія рыфмуюцца з гэтымі назвамі. Калі назва складаецца з двух альбо трох слоў, падбірайце рыфмаванае слова да апошняга, паставіўшы яго ў назоўным склоне. Напамінаю: назоўны склон адказвае на пытанні х т о? ш т о?

1. Хаціна сярод лесу.

2. Навальніца.

3. Чорны знак.

4. Замоўленае слова.

5. Адчай.

6. Прыкутыя да смалістага пня.

7. Варожы атрад.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны ў адваротным парадку і не супадаюць з размяшчэннем назваў раздзелаў): кат, дапан, зелаз, йачда, авонса, ацініс, ьнела.

                                                             Творы гістарычныя

                                                             Нас з продкамі яднаюць,

                                                             Як мудрыя настаўнікі,

                                                             Нам вочы адкрываюць.

                                                                           Аляксей Якімовіч