Спорт
-- 6. Правяраем веды, інтуіцыю
• Выберыце
патрэбнае (ва ўсіх заданнях).
1. Назавіце віды
спорту з мячом:
а) валейбол;
б) пляжны валейбол;
г) ватэрпол
(воднае пола);
д) гумарыстычны валейбол.
2. Валейбол.
Даўжыня пляцоўкі для гульні:
а) 17 метраў;
б) 18 метраў;
в) 16 метраў.
3. Валейбол.
Шырыня пляцоўкі для гульні:
а) 8 метраў;
б) 7 метраў;
в) 9 метраў.
4. Валейбол.
Вышыня сеткі (для мужчын):
а) 2 метры 43 сантыметры;
б) 2 метры;
в) 2 метры 15 сантыметраў.
5. Валейбол. Вышыня сеткі
(для жанчын):
а) 2 метры;
б) 2 метры 50 сантыметраў;
в) 2 метры 24 сантыметры.
6. Ватэрпол. Даўжыня воднага
поля (для мужчын):
а) 30 метраў;
б) 25 метраў;
в) 35 метраў.
7. Ватэрпол. Шырыня воднага
поля (для мужчын):
а) 19 метраў;
б) 21 метар;
в) 20 метраў.
8. Ватэрпол. Даўжыня воднага
поля (для жанчын):
а) 20 метраў;
б) 25 метраў;
в) 30 метраў.
9. Ватэрпол. Шырыня воднага
поля (для жанчын):
а) 17 метраў;
б) 15 метраў;
в) 20 метраў.
10. Ватэрпол. Шырыня
варотаў:
а) 2, 7 метра;
б) 3 метры;
в) 3, 2 метра.
11. Ватэрпол.
Вышыня варотаў:
а) 1 метар;
б) 1, 2 метра;
в) 0, 9 метра.
12. Назавіце
часціны мовы, выкарыстаныя ў заданнях.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю): 1 а, б, г. 2 б. 3 в. 4 а. 5 в.
6 а. 7 в. 8 б. 9 а. 10 б. 11 в. 12: назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі,
прыназоўнікі.
Залатое слова
майго роду: няўмека – той, хто не ўмее выконваць у час
працы нейкія практычныя дзеянні, няздольны
да яе.
Сінанімічныя
словы: няўклюда,
незграбайла.
Аднакаранёвыя
словы: няўмела, няўмелы, няўмельства, няўмеласць,
няўменне.