ВЫВУЧАЕМ ПУНКТУАЦЫЮ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ: ПРАКТЫКУМ
Тэма: Зваротак. Знакі прыпынку пры ім.
Псіхалагічны настрой.
Назавіце слова па яго мовазнаўчых прыметах.
Гэта прыметнік, адносны, ужываецца ў форме мужчынскага роду, адзіночнага
ліку.
Абазначае прымету, якая паказвае на адносіны да месца знаходжання
якога-небудзь прадмета, пачынаецца з чацвёртай літары алфавіта і заканчваецца
дзясятай.
• Устаўце літары ў клетачкі ланцужка, запісаўшы патрэбнае нам слова.
(гарадскі)
• Якія словы беларускай
мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Паведамленне тэмы ўрока.
Разгледзьце
прапанаваную схему. Якой сінтаксічнай адзінцы (канструкцыі) яна адпавядае?
[ Ọ, ].
(Простаму сказу са звароткам, пасля якога ставіцца коска.)
Для даведкі.
Ọ -- зваротак.
Вывучэнне і замацаванне новага
матэрыялу.
Успамінаем.
Зваротак – слова ці
спалучэнне слоў, якімі называюць таго, да каго звяртаюцца [1, стар. 175,
“Беларуская мова”].
[3, стар. 118, “Беларуская мова”]
Праца з вершаваным тэкстам.
Вось што зваротак
паведамляе пра сябе:
Магу
назваць асобу,
Магу
назваць прадмет,
Сказаўшы
так, напрыклад:
--
Люблю цябе, мой свет!
Аляксей Якімовіч.
• Ці ёсць у гэтым
вершаваным тэксце зваротак? Як вы лічыце?
Ствараем праблемную сітуацыю.
Як пішам?
1. Сонейка, ярка засвяці, парадуй нас цяплом. 2.
Сонейка ярка засвяці, парадуй нас цяплом.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на гэта пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Пачнём з правіла.
Запомніце! Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то пры звычайнай
інтанацыі на пісьме аддзяляецца коскай [1, стар. 177, “Беларуская мова”].
[3, стар. 118, “Беларуская мова”]
Тлумачэнне.
Гэты сказ са звароткам сонейка.
Ён стаіць у пачатку сказа.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.
Пішам.
Сонейка, ярка засвяці,
парадуй нас цяплом.
Успамінаем вывучанае.
Запішыце сказ,
дапоўніўшы яго аднароднымі членамі.
Мама, я ведаю, што
паводле інтанацыі сказы могуць быць … і … .
(Клічнымі, няклічнымі.)
• Назавіце зваротак у
сказе і растлумачце ўмову пастаноўкі коскі пры ім.
Ведайце!
Калі зваротак стаіць у
пачатку сказа і вымаўляецца з
клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік [3, стар. 118, “Беларуская
мова”].
Скорагаворка.
Мой
край! Люблю цябе я шчыра (Аляксей
Якімовіч).
• Назавіце зваротак у
сказе і растлумачце пастаноўку знака прыпынку пры ім.
Ствараем праблемную сітуацыю.
Як пішам?
1. Ярка засвяці, сонейка, парадуй нас цяплом. 2.
Ярка засвяці сонейка, парадуй нас цяплом.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на пастаўленае пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Звернемся да правіла.
Запамінаем! Зваротак, які знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, выдзяляецца
невялікімі паўзамі, а на пісьме – коскамі [1, стар. 177, “Беларуская мова”].
[3, стар. 118, “Беларуская мова”]
Тлумачэнне.
Гэты сказ са звароткам сонейка.
Ён стаіць у сярэдзіне сказа.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.
Пішам.
Ярка засвяці, сонейка,
парадуй нас цяплом.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку
са слоў, паставіўшы зваротак з часціцай пры ім у сярэдзіне сказа.
Мне, даруеш, ці, о,
зямля, мае, мая, грахі, за. (Ці даруеш
мне, о зямля мая, за грахі мае?)
• Вызначце зваротак і растлумачце ўмову
пастаноўкі знакаў прыпынку пры ім.
Помніце! Часціца о ад зваротка коскай не аддзяляецца [3, стар. 118, “Беларуская
мова”].
Ствараем праблемную сітуацыю.
Як пішам?
1. Ярка засвяці, парадуй нас цяплом, сонейка. 2.
Ярка засвяці, парадуй нас цяплом сонейка.
Што трэба ведаць, каб
адказаць на пастаўленае пытанне?
Хвілінка кемлівасці.
Возьмем у дапамогу
правіла.
Адзначаем! Калі зваротак стаіць у канцы сказа і выдзяляецца ўзмоцненай
інтанацыяй або калі ўвесь сказ клічны, то ў канцы яго ставіцца клічнік, а перад
звароткам – коска. Пасля зваротка ў канцы апавядальнага сказа ставіцца кропка,
а ў канцы пытальнага сказа – пытальнік [1, стар. 178, “Беларуская мова”].
Тлумачэнне.
Зваротак сонейка
стаіць у канцы сказа. Сказ апавядальны.
Вырашэнне праблемнай сітуацыі, вывад.
Пішам.
Ярка засвяці, парадуй
нас цяплом, сонейка.
Працуем з сінонімамі і
фразеалагізмамі.
На месца пропуску
ўстаўце сінонім -- аднародны член сказа.
Хоць крыху, … цяпер
хацелася б паглядзець на вас, родныя прасторы! (Нядоўга.)
•
Вызначце зваротак і растлумачце пастаноўку коскі пры ім.
•
Які гэты зваротак: развіты ці неразвіты?
•
Чаму ў канцы сказа пастаўлены клічны знак?
• Якім фразеалагічным
зваротам можна замяніць спалучэнне слоў “крыху, нядоўга (паглядзець, зірнуць,
пабачыць)”? (Адным вокам, вочкам.)
[6, стар. 15, “Фразеалагічны слоўнік”].
Помніце!
Зваротак можа быць
неразвітым (не мае пры сабе залежных слоў) і развітым (мае пры сабе залежныя
словы) [1, стар. 175, “Беларуская
мова”].
Напрыклад: душа мая
(зваротак развіты словам “мая”).
Прыказкі, прымаўкі.
Прачытайце.
1. Божа, дапамажы, а
ты, нябожа, не ляжы. 2. Ілля блізка, гніся, бабка, нізка, уставай раненька дый
жні да пазненька. 3. Рабі, нябожа, то і Бог дапаможа. 4. Языча, языча! Ці ліха
цябе мыча, ува мне сядзіш, а мне дабра не зычыш [5, стар. 97, 104, 115, 341, 533, “Беларускія прыказкі…”].
• Вызначце звароткі.
Якія яны: развітыя ці неразвітыя?
• Ці правільна
пастаўлены знакі прыпынку пры зваротках?
• Раскрыйце сэнс слова
“мыча”. (Мучыць, прымушае.)
Для даведкі.
Нябож – пляменнік,
увогуле маладзейшы чалавек (пры звароце да яго старэйшага), нябожа – чалавеча.
Ілля – летняе
рэлігійнае свята.
Перакладчыкі.
Запішыце афарызмы
па-беларуску, паставіўшы, дзе трэба, коскі.
Привет вам(,) будущие
супруги! (Цэцылій Стацый).
Друзья(,) я потерял
день (если не совершил ничего доброго (Ціт).
Отец(,) я согрешил
(формула признания своей вины и раскаяния) (Цыцэрон).
Ты(,) Цезарь(,) можешь
дать права гражданства людям, но не словам (Цыцэрон).
Не носи в лес дрова(,)
безумец (Гарацый) [7, стар. 30, 93,
133, 272, 294, “Античные афоризмы”].
Слоўнік.
Супруги -- муж і жонка; совершить – здзейсніць, зрабіць; согрешить – саграшыць;
раскаяние – раскаянне; безумец -- вар’ят, безразважны.
Для даведкі.
Цэцылій Стацый (3 – 2
ст. ст. да н. э.) – рымскі камедыёграф.
Ціт Флавій Веспасіян
(39 – 81 гг.) – рымскі імператар.
Марк Тулій Цыцэрон (106
– 43 да н. э.) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.
Квінт Гарацый Флак (65 – 8 да н. э.) – рымскі паэт.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне
вачыма напішыце беларускае слова “зваротак” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце
яго, добрае і ласкавае.
У гасцях у тлумачальнага
слоўніка.
Выкарыстаўшы адпаведны артыкул у слоўніку, запішыце па ўзоры
кароткае азначэнне назоўніка "апломб". (Самаўпэўненасць, саманадзейнасць у размове, у паводзінах.)
Узор. Глыба, -ы, ж. -- вялікі бясформенны абломак
цвёрдага рэчыва. Глыба мёрзлай зямлі [2, стар. 36, 88, “Тлумачальны слоўнік”].
• Выкарыстаўшы слова “апломб”, складзіце і запішыце сказ са
звароткам. (А ты, Міколка, цяпер гаворыш
з апломбам!)
Акцэнталагічная хвілінка.
Пастаўце націскі ў словах і прачытайце іх.
Апломб, калыхаць (люляць), пільнасць, уцёкі,
пракуда (пракуднік), бядро (сцягно), бядотны (гаротны).
Адказ. Апломб, калыхаць (люляць), пільнасць, уцёкі, пракуда (пракуднік), бядро (сцягно), бядотны (гаротны).
Для даведкі.
Апломб (1), баюкать (2), бдительность (3), бегство (4), бедокур
(5), бедро (6), бедственный (7).
Сустрэча з беларускай
народнай казкай.
Прачытайце тэкст паводле казкі “Дурны воўк”.
Жыў сабе няшчасны воўк. Не мог ён нічога сабе даставаць. Неяк
прыйшоў воўк да каня і кажа:
-- Конь, я хачу есці!
Конь адказвае:
-- Ідзі, воўк, да рэчкі. Там багата гусей ходзіць. Дык і з’еш іх.
Прыйшоў воўк да рэчкі. Убачыў гусей і заявіў:
-- Гусі, гусі, я вас з’ем! (Урывак
паводле казкі “Дурны воўк”) [4, стар. 31, “Беларускія
народныя казкі”].
• Назавіце звароткі. Як вы іх распазналі?
• Растлумачце
пастаноўку знакаў прыпынку пры зваротках.
• Ці з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа словы “гусі, гусі”.
(Словы, якія паўтараюцца, не з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа.)
• Падбярыце сінонім да слова “багата”. (Шмат.)
Назавіце слова.
-- Цёплы дожджык,
Палі градкі! –
Моцна закрычалі
Малыя
(кураняткі).
Аляксей Якімовіч.
• Вызначце зваротак у
вершаваным тэксце. Што вы можаце сказаць пра яго?
Сустрэча з народным параўнаннем.
Назавіце народнае
параўнанне ў вершы Аляксея Якімовіча, якое складаецца з чатырох слоў (першая
яго частка “як сам”).
Спалохаўся жучок,
Сустрэўшыся з асой.
Стаіць, вачыма моргае
Як сам … .
Аляксей Якімовіч.
• Што мог бы сказаць
камар асе ў час такой сустрэчы? Выкарыстаўшы сказ са звароткам, напішыце аб
гэтым.
Другая частка народнага параўнання,
напісаная наадварот: ен
йовс [5, стар. 524, “Беларускія прыказкі…”].
Праца са сказамі.
Запішыце сказы і выберыце патрэбнае тлумачэнне для кожнага.
Бацькі і дзеці, помніце! Вы звязаны адной нітачкай, якая ў любое
імгненне можа не вытрымаць, парвацца.
Будзь добрай да нас, наша доля!
Тлумачэнні.
1. У канцы сказа перад звароткам мы ставім коску і той знак
прыпынку, які адпавядае сэнсу сказа.
2. Зваротак стаіць у
пачатку сказа і вымаўляецца з
клічнай інтанацыяй. Мы аддзяляем яго клічнікам.
Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна
прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
--
Не турбуйцеся, панок!
От прысяду я тут з краю,
Хай вас Бог усіх цаліць…
Я, панок, нашто хлусіць, --
На(т, д)та хлопца паважаю,
Слаўны хлопец, малайчына,
Як бы ў ім мая ёсць кроў,
І гляджу яго, як сына,
І люблю, каб я здароў!
-- Але ён худы да змору…
Што ж, Сымонка, не ясі?
Ганна, збегай ты ў камору,
Сыру хлопцу прын(е, я)сі! [8, стар. 322, “Паэмы Я. Коласа”].
• Вызначце звароткі ва
ўрыўку з паэмы Якуба Коласа. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры іх.
• Падбярыце сінонімы да
слоў “надта” (вельмі), “турбавацца” (хвалявацца).
• Раскрыйце сэнс выразу
“хай вас Бог усіх цаліць”. (Хай зберагае,
каб былі цэлыя.)
• Растлумачце лексічнае
значэнне слова “камора (каморка)”. (Кладоўка
пры доме.) [2, стар. 149, “Тлумачальны слоўнік”].
Праца
са сказамі.
Прачытайце.
1. Віншую
вас(,) дарагія вучні(,) з новым навучальным годам (Аляксей Якімовіч)! Вучні берагуць сваіх настаўнікаў (Аляксей Якімовіч)! 2. Адчуваю: чакаеш мяне(,) вёсачка мая (Аляксей Якімовіч). Сустракае дзяцей сваіх вёсачка (Аляксей Якімовіч)! 3. Набірайся сілы(,) браце (Аляксей Якімовіч)!
Не будзь такі сур’ёзны, брат (Аляксей Якімовіч). 4. Нарэшце прыбег да мяне мой
сыночак (Аляксей Якімовіч). Сыночак(,) не стой, хутчэй бяжы да мяне (Аляксей Якімовіч). 5. О родная зямля(!) (Д, д)ай мне сілы, каб
мог здзейсніць задуманае, жаданае (Аляксей Якімовіч). Родная зямля нават у снах прыходзіць да
мяне (Аляксей Якімовіч).
• Уставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку,
назавіце сказы са звароткамі.
Творчая
хвілінка.
Якія
словы тут
рыфмуюцца?
1. Развіты зваротак вітаю, родны край
Рыфмуецца з
такім
жа звароткам прыйдзі,
жаданы м.. !
2. Развіты
зваротак паслухай,
паважаны чытач
Рыфмуецца з
такім
жа звароткам не
ўцякай, круглы м.. !
3. Развіты зваротак касі,
сталёвая каса
Рыфмуецца з
такім
жа звароткам ззяй
на сонцы, срэбная р.. !
4. Неразвіты зваротак еду,
сябры
Рыфмуецца з
такім
жа звароткам не
пілуйце дрэвы, б.. .
5. Неразвіты зваротак расці, маленькі
Рыфмуецца з
такім
жа звароткам сустракай,
с.. .
6. Неразвіты зваротак прыязджай, дзядуля
Рыфмуецца з
такім
жа звароткам люблю цябе, ма.. !
• Адказы да
вершаванага тэксту
(выкарыстоўвайце толькі
для кантролю; напісана наадварот апошняе
слова сказа):
йам,
чям, асар, ырбаб, ікьнэратс, ялутам.
Адказы на пытанні.
• Што называецца звароткам?
• Што вы ведаеце аб
пастаноўцы знакаў прыпынку пры зваротку?
Тэст.
Адзначце сказы,
запісаныя без парушэння пунктуацыйнай нормы.
1. Іграй, гармонь,
весялі людзей!
2. Куды ляціце,
кропелькі, што хочаце вы напаіць?
3. Прыходзь да нас у
госці Ганначка.
4. Ночка цёмная,
уцякай!
5. Не крычы, каршун, не
палохай маіх куранятак!
Адказ: 1, 2, 4, 5.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Бадзевіч, З. І. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 8-га кл.
устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / З. І. Бадзевіч, І. М. Саматыя. – Мінск :
Нац. ін-т адукацыі, 2020. – 256 с.
2. Баханькоў, А. Я. Тлумачальны слоўнік
беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П.
Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. --
Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
3. Беларуская мова :
вучэб. дапам. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус.
мовамі навучання / Г. М. Валочка [і
інш.]. – 2-е выд., перапрац. і дап. – Мінск. : Нац. ін-т адукацыі, 2016. – 256
с.
4.
Беларускія народныя казкі / Склад. Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў – Мн. :
Навука і тэхніка, 1981. – 480 с.
5.
Беларускія прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы
/ склаў Ф. Янкоўскі. – 2-е выд., дап. -- Мінск : Выд-ва АН БССР, 1962. –
556 с.
6. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны
слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М.
Янкоўскага. – Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М.
Янкоўскі.
7. Казачёнок Т. Г.,
Громыко И. Н. Античные афоризмы : Темат. сб. – Мн. : Выш. шк., 1987. – 318 с.
8. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск :
Маст. літ., 1986. — 448 с.
Урок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў
часопісе “Беларуская мова і літаратура”, № 5, май 2023 г.