Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам са складаназалежнымі сказамі з даданымі азначальнымі”

 

Гульня “Ад старту да фінішу разам са складаназалежнымі сказамі з даданымі азначальнымі”

                                                                                      

• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Складаназалежныя сказы з даднымі азнчальнымі часткамі”.

• Вось што складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі часткамі  паведамляюць пра сябе:

                                                     Адказваем на пытанні

                                                     Які? якая? якое? якія?,

                                                     Як, напрыклад,

                                                     Слова залатыя.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

Складаназалежныя сказы складаюцца з галоўнай і даданай часткі (даданых частак). Даданая частка з галоўнай звязваецца падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі (знаходзяцца ў даданай частцы).

 

• Сказы, прапанаваныя для гульні (уставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку, выберыце патрэбны з прапанаваных).

 

Складаназалежны сказ з даданай азначанальнай часткай у сярэдзіне галоўнай

 

1. Над ляском(,) які мы, вучні, садзілі разам з дарослымі(,) узнімаўся шэры туман (Аляксей Якімовіч). 2. Крыклівыя сарокі селі на яблыню, якая расла на нашым агародзе (Аляксей Якімовіч).

 

Складаназалежны сказ з даданай азначальнай часткай пасля галоўнай

 

1. Пасля паўдня распачаўся дождж(,) які шчодра паліў і агароды, і палі, і лугі (Аляксей Якімовіч). 2. Ніхто з нас не ведаў, які план склаў Цімох (Аляксей Якімовіч).

 

Складаназалежны сказ з даданай азначальнай часткай са злучальным словам дзе

 

1. Мы прыйшлі туды, дзе працавалі нашы аднавяскоўцы (Аляксей Якімовіч). 2. Павярнуўшы налева, я накіраваўся да той хаты(,) дзе жыў мой сябар Кастусь (Аляксей Якімовіч).

 

Складаназалежны сказ з даданай азначальнай часткай са злучнікам што

 

1. У музеі мы ўбачылі тое(,) што нас даўно цікавіла (Аляксей Якімовіч). 2. На днях брат напісаў мне, што каля хаты пасадзіў рабінку (Аляксей Якімовіч).

 

• Якія словы тут рыфмуюцца?

          1. Апошняе слова даданай азначальнай часткі  Маю працу, якая мне падабаецца.

          Рыфмуецца з апошнім словам такой жа часткі Гляджу на дзяўчынку, якая ў.. .

         2. Апошняе слова даданай азначальнай часткі Прыйшлі на тое возера, дзе нядаўна адпачывалі.

         Рыфмуецца з апошнім словам такой жа часткі Убачылі той калодзеж, дзе ўчора ваду б.. .

         3. Апошняе слова даданай азначальнай часткі Дастаў тое пісьмо, што мне прыслалі.

         Рыфмуецца з апошнім словам такой жа часткі Добра запомніў тыя словы, што мне с.. . 

         4. Апошняе слова даданай азначальнай часткі Звярнуўся да людзей, якія нас сустрэлі.                                                                                          

         Рыфмуецца з апошнім словам такой жа часткі Сонца свяціла на дрэвы, якія ўжо п.. .                                                          

• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): аццеахімсу, іларб, ілазакс, ілецўажап.

• Адказы да сказаў, прапанаваных для гульні: 1, 1, 2, 1.       

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч