Поиск по этому блогу

Тэст (афіцыйны стыль маўлення)


Тэст  (афіцыйны стыль маўлення)

Казка

Цёплым летнім вечарам кот Паласацік патэлефанаваў сабаку Жучку, свежымі навінамі з ім хацеў падзяліцца. Ды не тут тое было. Апярэдзіў яго Жучок:
-- Слухай! У сваёй паштовай скрынцы я знайшоў запіску.
-- Дапамагатку? -- вырашыў удакладніць Паласацік.
-- Незвычайную дапамагатку! У ёй паведамляецца, што з падручніка беларускай мовы ўцёк афіцыйны стыль маўлення. Той, хто яго знойдзе, атрымае вялікую ўзнагароду!
-- Ого! -- вырвалася ў Паласаціка.
-- Асноўная мэта гэтага стылю -- дакладная перадача інфармацыі, -- дзеліцца сваімі ведамі Жучок.
-- Па адной такой прымеце яго будзе цяжка знайсці, -- заўважыў Паласацік.
-- Слухай! Яшчэ адну прымету прачытаю. Афіцыйны стыль выкарыстоўваецца ў розных дакументах (даведках, загадах, актах, распісках, даверанасцях). Пойдзем шукаць?
-- Э-э, як табе сказаць?
-- Табе хіба не патрэбна вялікая ўзнагарода? -- не вытрываў, абурыўся Жучок.
-- Ты не сказаў мне, што характэрна для афіцыйнага стылю. Без гэтага мы яго не знойдзем, -- прамовіў Паласацік.
А
Выберыце патрэбнае.
Для афіцыйнага стылю характэрна:
1) устойлівасць;
2) дакладнасць;
3) вобразнасць;
4) ужыванне так званых канцылярскіх зваротаў;
5) эмацыянальнасць.
Б
Афіцыйны стыль выкарыстоўваецца:
1) у заявах;
2) у інструкцыях;
3) у энцыклапедыях.
В
Да афіцыйнага стылю адносяцца:
1) артыкул;           
2) даведка;               
3) даклад;               
4) указ;
5) загад.
Адказы.
А-1, 2, 4.
Б-1, 2.
В-2, 4, 5.
Каб падрыхтавацца да тэмы “Афіцыйны стыль маўлення”, вам трэба навучыцца даваць адказ на змешчаныя ніжэй заданні і пытанне.
Назавіце асноўныя рысы, па якіх вызначаецца афіцыйны стыль маўлення.
У якой сферы выкарыстоўваецца афіцыйны стыль маўлення?
Назавіце жанры афіцыйнага стылю маўлення.