Спорт. Правяраем веды, інтуіцыю.
Скачкі ў даўжыню. Рэкорды Еўропы.
• Выберыце патрэбнае
(ва ўсіх заданнях).
1. Рэкорд
Еўропы (мужчыны):
а) 8 метраў
86 сантыметраў;
б) 8 метраў
90 сантыметраў;
в) 8 метраў
80 сантыметраў.
2. Год і
месяц, калі быў устаноўлены рэкорд:
а) 1998, 12 сакавіка;
б) 1986, 10
красавіка;
в) 1987, 22
мая.
3. Горад і
краіна, дзе быў устаноўлены рэкорд:
а) Токіо
(Японія);
б) Мадрыд
(Іспанія);
в) Цахкадзор
(СССР).
4. Спартсмен, які ўстанавіў
рэкорд (некаторыя імёны і прозвішчы прыдуманыя):
а) Мечыслаў
Дамброўскі, Польшча;
б) Роберт
Эмміян, СССР;
в) Стэфан
Карлсан, Швецыя.
5. Рэкорд Еўропы (жанчыны):
а) 7 метраў
48 сантыметраў;
б) 7 метраў
60 сантыметраў;
в) 7 метраў
52 сантыметры.
6. Год і месяц, калі быў устаноўлены рэкорд:
а) 1988, 11
чэрвеня;
б) 1986, 10
ліпеня;
в) 1989, 9
красавіка.
7. Горад і краіна, дзе быў устаноўлены
рэкорд:
а) Берлін
(Германія);
б) Ленінград
(СССР);
в) Варшава
(Польшча) .
8. Спартсменка, якая ўстанавіла рэкорд
(некаторыя імёны і прозвішчы прыдуманыя):
а) Галіна
Чысцякова, СССР;
б) Урсула Кляйн, Германія;
в) Генрыета Глан, ЗША.
Адказы (выкарыстоўвайце
толькі для кантролю): 1 а. 2 в. 3 в. 4 б. 5 в. 6 а. 7 б. 8 а.
Залатое слова майго роду: бацнуцца – стукнуцца аб што-небудзь.
Сінанімічнае слова: бацнуць.
Аднакаранёвае слова: стукнуць
(каму-небудзь ці ў што-небудзь).