Поиск по этому блогу

Руска-беларускі слоўнік на літару “Б”

 

Руска-беларускі слоўнік на літару “Б”

 

Перакладзіце на беларускую мову.

1. Бабочка.

2. Бабуся.

3. Багреть.

4. Багрец.

5. Бадья.

6. Баклуши бить.                                                                

7. Балагур.    

8. Балбес.

9. Балка.

10. Балясничать.

11. Баня.                                                  

12. Бархат.                                                                                  

13. Бедокур.

14. Бедолага.

15. Безвредно.

16. Безграмотно.    

17. Безделушка.

18. Безжалостно.  

19. Безмятежно.

20. Белка.

Ведайце!

Біць лынды (бібікі) – гультаяваць. Тачыць лясы – весці пустую гаворку.

 

У  ДАПАМОГУ.

Словы, запісаныя па-беларуску. Выберыце патрэбныя для перакладу.

А) вавёрка; б) бязлітасна; в) непісьменна; г) бедачына, гаротнік, небарака; д) аксаміт; е) бэлька; ё) балака, балбатун, гаварун; ж) вядро, ражачка, балея, цэбар; з) чырванець; і) матылёк; к) ціхамірна; л) цацка, забаўка; м) няшкодна, бясшкодна; у) пракуднік, гарэзнік, свавольнік; н) лазня; о) тачыць лясы; п) ёлуп, ёлупень; р) біць лынды (бібікі); с) барва, чырвань; т) бабуля.

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю). 18 б. 17 л. 16 в. 19 к. 20 а. 15 м. 14 г. 13 у. 12 д.  11 н. 10 о. 1 і. 2 т. 3 з. 9 е. 8 п. 7 ё. 4 с. 5 ж. 6 р.  

 

Ведайце! Драўляная ражачка (ражка) выкарыстоўвалася ў  беларусаў, каб падрыхтаваць у ёй корм свінням, драўляная балея выкарыстоўвалася для мыцця бялізны, з драўлянага цэбра паілі жывёлу (коней, кароў).  У ім зверху з двух бакоў былі вушкі. Праз іх адтуліны можна было прасунуць кій, каб нясці цэбар.

Ражачка – шайка (па-руску), цэбар – ушат (па-руску).

 

1. Выкарыстаўшы запісаныя гукі, прачытайце слова:

[й′] [о] [л] [у] [п′] [э][н′].

2. З двух прапанаваных у дужках варыянтаў выберыце той, які падыходзіць да першага слова па сэнсе.

Барва (вясны, восені).

Жыве (ціхамірна, сцяна).

Пракуднік (вядомы, густы).

3. З двух беларускіх слоў, перакладзеных вамі, вазьміце па адным складзе і ўтварыце наступныя: ціна, рака, раса.

 

Скорагаворкі

 

Няшкодна і бясшкодна – адно і тое ж (Аляксей Якімовіч).

У нізінцы зялёная ціна пакрыла ўсю паверхню возера (Аляксей Якімовіч).

Паспрабуйце паўтарыць хутка і выразна.

 

Верш

 

                                              Ускочыла ў дупло

                                              Рыжая вавёрка.

                                              Здзівілася мышка:

                                              -- У яе на дрэве норка!

                                                                Аляксей Якімовіч.

Ведайце!

Гук [р] у словах “рыжая”, “дрэве” вымаўляецца цвёрда.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1. Ьнепулё. 2. Інесов; анрімахіц; ымодяв.  3. Ансатілзяб, анрімахіц; акарабен, акрёвав; тімаска, акарабен.