ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: правапіс
канчаткаў прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў адзіночным ліку.
Псіхалагічны настрой.
Ворыва, выкладчык,
Казка, выніковы –
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Хвілінка
кемлівасці.
• Выпішыце
словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага роду ў форме назоўнага
склону адзіночнага ліку і абазначце іх канчаткі.
Мужны чалавек, геройскі ўчынак, важная падзея, геройскія
ўчынкі, сухое лета, вялікае акно,
вялікія вокны, асенняе надвор’е.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага роду ў
форме назоўнага склону адзіночнага ліку: мужны чалавек, геройскі ўчынак, сухое лета,
вялікае акно, асенняе надвор’е.
Вывад.
У назоўным склоне адзіночнага ліку прыметнікі маюць
канчаткі: -ы, -і – у мужчынскім родзе;
-ое, -ае -, -яе – у ніякім родзе [4, стар. 253, “Беларуская мова”].
Назавіце словы.
Пішам з -ае
Жыта залацістае,
Слова неўміручае,
Ззянне … (брыльянцістае).
Аляксей Якімовіч.
Пішам без памылак
Вялікі сад і прыгожы дом,
Роднае поле і малое дрэва,
Гучнае рэха і вусаты … (сом).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце канчаткі прыметнікаў з вершаваных тэкстаў і растлумачце іх
правапіс.
Працуем са спалучэннямі слоў.
• Са словам
“дарагі” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Растлумачце
правапіс канчатка прыметніка “дарагі”.
Для даведкі: дарагі падарунак – дарагі госць.
Хвілінка
кемлівасці.
Сухога лета, сухім летам, мужнага чалавека, хатняга
задання, хатнія заданні.
• Выпішыце
словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага роду ў форме роднага склону
адзіночнага ліку і абазначце іх канчаткі.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага роду ў
форме роднага склону адзіночнага ліку: сухога лета, мужнага чалавека, хатняга
задання.
Вывад з хвілінкі кемлівасці.
Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку
маюць канчаткі -ога, -ага, -яга ў родным склоне [4,
стар. 253, “Беларуская мова”].
Назавіце словы.
Пішам з -ога, -ага
Паху гаркаватага,
Бору маладога,
Лета … (багатага).
Аляксей Якімовіч.
Пішам без памылак
Ветлівага слова і прыгожага дома,
Дарагога госця і летняга
ззяння,
Гучнага рэха і знатнага … (агранома).
Аляксей Якімовіч.
• Растлумачце правапіс канчаткаў прыметнікаў, выкарыстаных у вершаваных
тэкстах.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
Каля, дома, спыніліся, крайняга. (Спыніліся каля крайняга дома.)
• Растлумачце
правапіс выдзеленых літар.
• Прыметнік
крайняга пастаўце ў форме назоўнага
склону і выдзеліце яго канчатак.
Працуем са спалучэннямі слоў.
• Са словам
“залаты” (“залатое”) прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным
значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Што вам
вядома пра напісанне прыметніка “залаты ” (“залатое”)?
• Прыметнікі
залаты, залатое пастаўце ў форме роднага склону адзіночнага ліку.
Для даведкі: залаты пярсцёнак – залатое дзіця.
Хвілінка
кемлівасці.
Ледзянога ветра, ледзяному ветру, шчодраму лесу, хатняму
заданню, хатнія заданні.
• Выпішыце
словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага роду ў форме давальнага
склону адзіночнага ліку і абазначце іх канчаткі.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага роду ў
форме давальнага склону адзіночнага ліку: ледзяному ветру, шчодраму лесу, хатняму
заданню.
Вывад з хвілінкі
кемлівасці.
Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку
маюць канчаткі -ому, -аму, -яму ў давальным склоне
[4, стар. 253, “Беларуская мова”].
Назавіце словы.
Пішам з -аму
Ветру лагоднаму,
Саду школьнаму,
Лесу … (шчодраму).
Аляксей Якімовіч.
Пішам без памылак
Густому кусту і цаглянаму дому,
Цёпламу сонцу і асенняму дажджу,
Высокаму небу і гулкаму … (грому).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі прыметнікаў з вершаваных тэкстаў і растлумачце іх правапіс.
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
І маленькі,
добраму, радуецца, надвор’ю, шпачок.
(Добраму надвор’ю і маленькі шпачок
радуецца.)
• Растлумачце
напісанне выдзеленых літар.
Скорагаворка.
Не
радуемся дажджліваму асенняму надвор’ю (Аляксей
Якімовіч).
• Якая
арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?
• Прыметнікі
дажджліваму, асенняму пастаўце ў форме роднага склону.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні
літар ому, аму, яму, потым напішыце
беларускае слова “ліпень” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і
ласкавае.
Хвілінка
кемлівасці.
Выпішыце словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага
роду ў творным і месным склонах адзіночнага ліку і абазначце іх канчаткі.
Мужным чалавекам, добрая навіна, геройскім учынкам, аб
мужным чалавеку, геройскія ўчынкі, аб геройскім учынку.
Для даведкі.
Словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага роду ў
форме творнага склону адзіночнага ліку: мужным чалавекам, геройскім учынкам.
Словазлучэнні з прыметнікамі мужчынскага і ніякага роду ў
форме меснага склону адзіночнага ліку: аб
мужным чалавеку, аб геройскім учынку.
Вывад.
Прыметнікі мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку
маюць канчаткі -ым, -ім у творным і месным склоне [4,
стар. 253, “Беларуская мова”].
[5, стар. 143, “Беларуская мова”]
Назавіце словы.
Пішам з -ым, -ім
Колам круглым,
Домам суседнім,
Тварам … (смуглым).
Аляксей Якімовіч.
Пішам без памылак
Сталёвым плугам і драўляным домам,
Родным полем і зялёным дрэвам,
Гучным рэхам і вялікім … (вадаёмам).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі прыметнікаў з вершаваных тэкстаў і растлумачце іх правапіс.
Праца з вершамі.
Складзіце разбураныя нядобрым чараўніком вершы Аляксея
Якімовіча.
Прыйшоў на кухню сонны.
Скрывіўшыся, Алесік
Ты выпіў сок лімонны?
-- Сынок, -- сказала мама, --
Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.
• Знайдзіце
ў вершаваным тэксце словы з арфаграмай на вывучанае правіла. Растлумачце іх
напісанне.
• Пастаўце
прыметнікі разам з назоўнікамі, да якіх яны адносяцца, у форме меснага склону.
Хутка прабягае,
Нам не спагадае.
Нагуляцца не дае ён,
Дзень кароценькі зімою,
Адказ: 1 – 4, 2 – 1, 3 – 3, 4 – 2.
• Знайдзіце
ў вершаваным тэксце прыметнік. Растлумачце яго напісанне і пастаўце ў форме
давальнага склону.
Скорагаворка.
Ем драўлянай лыжкай, п’ю з глінянага
кубка (Аляксей Якімовіч).
• Ці
паўтараецца арфаграма ў словах скорагаворкі?
Сустрэча з
фразеалагізмамі.
Назавіце фразеалагізмы ў вершах Аляксея Якімовіча, якія
абазначаюць “першы памочнік, супольнік
кагосьці” і “ясныя цёплыя дні ранняй восені”.
З’ем
аржанога хлеба
І вып’ю малака
І буду я у таты
…
.
• Вызначце
прыметнікі ў вершаваным тэксце. Які з іх ужываецца ў мужчынскім родзе? Праскланяйце яго.
Словы фразеалагізма,
напісаныя наадварот: яаварп акур.
Мае дзве сяброўкі --
Яніна і Света --
Восенню любяць
… .
• Праскланяйце
прыметнік бабіна.
Словы
фразеалагізма, напісаныя наадварот: анібаб ател [2,
стар. 21, 243, “Фразеалагічны слоўнік”].
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар.
Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Зялёны лу(х, г), як скінуць вокам,
Абрусам пышным і шырокім
Абапал Нёмна ра(с, сс)цілаўся –
За хатай зараз
пачынаўся
Ды йшоў квяцістай раўніною
З
мурожнай слаўнаю травою… [3, стар. 5, “Паэмы Я. Коласа”].
• Падбярыце літаратурны адпаведнік
да аўтарскага слова “раўніною”. (Раўнінаю.)
• Якімі
словамі можна замяніць слова “абапал”? (З
двух бакоў.)
• Раскрыйце
сэнс слова “мурог”. (Сухадольная трава
высокай кармавой якасці, а таксама сена з гэтай травы.) [1, стар. 216, “Тлумачальны слоўнік”].
• Вызначце
прыметнікі ў вершаваным тэксце і растлумачце правапіс іх канчаткаў.
Адказы на пытанні.
• Якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага і
ніякага роду адзіночнага ліку ў назоўным і родным склонах?
• Якія
канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку ў
давальным склоне?
• Якія
канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку ў творным
і месным склонах?
Тэст.
• Дапасуйце
прыметнікі да назоўнікаў. Якія з іх запісаны памылкова?
1. У (вялікі) сяле.
2. (Вялікі) сяла.
3. (Вялікі) сялу.
4. (Вялікі) сялом.
5. (Чэрвеньскі) дня.
6. (Чэрвеньскі) днём.
7. (Прыгожы) рэччу.
8. (Чэрвеньскі) дню.
9. Мяккі (траве).
Адказ: 7, 9, назоўнікі ў гэтых словазлучэннях жаночага роду, што не
адпавядае тэме.
Выкарыстаная літаратура
1. Баханькоў,
А. Я. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: для сярэдняй школы / А. Я.
Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. – 2-е выд., перапрац. і дап. -- Мінск : Нар. асвета, 1972. – 376 с.
2. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
3. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448
с.
4. Красней, В. П.,
Лаўрэль, Я. М. Беларуская мова : Падруч. для 5-га кл. шк. з беларус. мовай
навучання. – 3-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 1992. -- 318 с. : іл.
5. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў
агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання : у 2 ч. / Г. М. Валочка
[і інш]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --
240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, жнівень 2021 года, № 8.