Аляксей Якімовіч
Верш “Ляцяць коні…”
(дадзены ў скарачэнні)
Ляцяць
коні вараныя,
Іскры высякаюць.
Беларускія жаўнеры
Край абараняюць:
І гаючую крынічку,
І
задумлівы лясок,
І зялёную травінку,
І жытнёвы каласок.
Не ўздыхай, маці-матуля,
Горкіх слёз не пралівай.
Ты пабачыш: абароніць
Мужны
сын любімы край:
Сваю хату на узгорку
З саламянаю страхой,
Дзе сталеў, дзе гадаваўся
Разам з братам і сястрой,
Вярбу гнуткую ля рэчкі,
Што ўзнялася над вадой,
Дзе з каханаю сустрэўся
Дзіўнай, цёплаю парой.
Шабля
вострая на сонцы,
Як маланачка, блішчыць.
Твой сыночак, як уліты,
Ў баявым сядле сядзіць.
Ратнай справе ён вучыўся
З маладых гадоў.
Пераймаў гэта майстэрства
У сівых дзядоў.
Сёння бой будзе гарачы.
Зямля ўжо дрыжыць.
Будуць біцца
беларусы.
Цяжка іх спыніць.
2021
Цалкам верш надрукаваны ў кнізе “Загадкавы храм” (аповесць і вершы), якая ў
лістападзе 2021 года выйшла ў выдавецтве “Беларусь”.