Поиск по этому блогу

Цікавае ў жыцці. Ці з’яўляецца вада перашкодай для яшчаркі?

 

Цікавае ў жыцці. Ці з’яўляецца вада перашкодай для яшчаркі?

 

Як вы лічыце: ці можа яшчарка бегчы па вадзе?

Ці выклікае вада ў яе страх?

Над гэтымі пытаннямі задумаліся і вучоныя-біёлагі.

Каб даць правільны адказ, яны сталі назіраць за яшчаркай, якая насяляе лацінаамерыканскую краіну Коста-Рыка? Называецца яна зялёны чубаты васіліск.

Што ж яны выявілі?

Так, гэта яшчарка, падняўшыся на заднія лапкі, можа бегчы па вадзе. З якой хуткасцю? Два з паловай метры ў секунду.

Думаю, што гэта няблага.

Многія з нас могуць пазайздросціць такой здольнасці.

У некаторых можа ўзнікнуць пытанне: ці ёсць другое значэнне ў слова “васіліск”?

Ёсць.

Так называюць казачную пачвару, змея, погляд якога забівае ўсё жывое.

 

Заданні для дапытлівых:

1. Колькі літар у слове “яшчарка”? Назавіце іх.

2. А колькі гукаў? Назавіце іх.

3. Назавіце беларускія словы, якія пачынаюцца з літар, што ўваходзяць у склад слова “яшчарка”. Для гэтага з дапамогай слоўніка ці без яго перакладзіце рускія словы на нашу, беларускую мову. Вось яны: яблоко, весы, июнь, каблук, изюм, тронуть, возмущаться.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

1. Мес: я, ш, ч, а, р, к, а.

2. Месов: й′, а, ш, ч, а, р, к, а.

3. Кылбя, ілаш, ьневрэч, сацба, ікнызар, ьцунарк, аццаруба.

 

Бяжыць яшчарка па вадзе,

                                                Нібыта па мосце.

                                                За ракой жыве сяброўка.

                                                Запрасіла ў госці.

                                                              Аляксей Якімовіч.

Якіх часцін мовы найбольш у гэтым вершаваным тэксце: прыназоўнікаў ці назоўнікаў?

Адказ (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; слова напісана наадварот): ўакінўозан.