Поиск по этому блогу

Водгукі чытачоў на маю кнігу “Карп у футры”

 

Водгукі чытачоў на маю кнігу “Карп у футры”

 

Якімовіч, А. М. Карп у футры : дэтэктыўныя апавяданні, вершы, прыпеўкі.

Кніга выдадзена ў выдавецтве “Беларусь”. Для шырокага кола чытачоў.

Яе можна заказаць у аддзеле маркетынга выдавецтва.

 

Звярнуўся да наведвальнікаў блога з просьбай выказаць свае меркаванні пра маю кнігу “Карп у футры”. Вось якія водгукі яны мне прыслалі.

 

Таццяна.

-- Гэту кнігу трэба чытаць не спяшаючыся, удумліва. Вельмі вострыя праблемы нашага жыцця паднімае ў сваіх апавяданнях аўтар.

 

Мікола.

-- Мне дужа спадабалася беларуская мова, на якой напісаны Вашы творы. Яна прыгожая і зразумелая.

 

Алеся.

-- Як і ў іншых дэтэктыўных творах, якія мне прыходзілася чытаць, разгадка раскрываецца толькі ў самым канцы. Ёсць тут цікавая інтрыга. А гэта асабліва захапляе.

 

Сцяпан.

-- У апавяданях гаворыцца пра маладых людзей – маіх адналеткаў. Жыццёвыя сітуацыі, у якія трапляюць яны, рэальныя, праўдзівыя.

 

Марына.

-- Мне спадабаліся не толькі дэтэктыўныя апавяданні, але і вершы, асабліва тыя, якія змешчаны ў раздзеле “Вершы пра каханне”.

 

Пятрусь.

-- А мяне надта прывабілі вершы роздуму. Некаторыя з іх перачытваў некалькі разоў. Думаю, што праз нейкі час зноў вярнуся да іх.

 

Сямён.

-- Антывірусныя прыпеўкі, змешчаныя ў кнізе, -- гэта тое, што пакінула драматычна-трагічны след у нашым нядаўнім жыцці. Добра, што яны напісаны з гумарам, з усмешкай.

 

Творчае заданне

 

Перад вамі – назвы некаторых апавяданняў з кнігі “Карп у футры”. Падбярыце да іх словы, якія рыфмуюцца з гэтымі назвамі. Калі назва складаецца з двух альбо трох слоў, падбірайце рыфмаванае слова да апошняга, паставіўшы яго ў назоўным склоне. Напамінаю: назоўны склон адказвае на пытанні х т о? ш т о?

1. Бычок.

2. Скарб.

3. Тысяча даляраў.

4. Тэлефонны званок.

5. Наводчык.

6. Неразумныя людзі.

7. Пажар.

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісаны ў адваротным парадку і не супадаюць з размяшчэннем назваў апавяданняў): ырам, ратінас, кочурк, прак, корук, іздург, кычтёл.

Дэтэктыў у руках трымаю.

                                        Яго аўтар напісаў,

                                        Свае думкі і пачуцці

                                        У ім яскрава перадаў.

                                                  Аляксей Якімовіч