Парады. Кветкі як сродак барацьбы са шкоднікамі ў садзе
і агародзе
Выказванне
Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота, там пуста. (З народнага.)
Парада,
якая не патрабуе выдаткаў
Пастаўце свежавыразаныя галінкі бузіны
ў слоікі з вадою і размясціце іх пасярод кустоў агрэсту альбо чорных ці
чырвоных парэчак. Яны адпалохаюць пупышкавага кляшча. Можна выкарыстаць для
гэтага і чырвоную бузіну.
Народныя
сродкі
• Чуў, што
для барацьбы са шкоднымі насякомымі выкарыстоўваюць чорную бузіну.
Гэты кустоўнік прымяняюць супраць тых насякомых, якія
шкодзяць чорным і чырвоным парэчкам і агрэсту.
• Якія
шкоднікі не пераносяць прысутнасці чорнай бузіны?
Пладажэрка, агрэставая
агнёўка, пядзенік, парэчкавы пупышкавы клешч.
• А ці
прымяняюць для барацьбы са шкоднікамі чыстацел?
На яго аснове робяць настой.
• Бяруць
свежую масу?
Свежы чыстацел здрабняюць і заліваюць вядром вады.
Настойваюць каля 2 – 3 сутак і
працэджваюць.
• З якімі
шкоднікамі дапамагае змагацца такі настой?
З тлёю, трыпсамі, мядзяніцамі, дробнымі вусенямі.
• Такі
настой не ядавіты?
Ядавіты. Яго распырскваюць у гумовых пальчатках, у
акулярах, затуліўшы нос і рот спецыяльнай павязкай.
Помніце! Растворы для барацьбы са шкоднымі насякомымі трэба выкарыстоўваць у
сухое, бязветранае надвор’е.
Вершаваныя
радкі
Бузіна стаіць у садзе
У слоіку з вадою.
Адганяе шкоднікаў
Летняю парою.
Аляксей Якімовіч
Заданні
для моваведаў
1. Да слова “незвычайны” падбярыце блізкі па значэнні
прыметнік, які пачынаецца з галоснай літары а.
2. Да слова “аднакратны” падбярыце блізкі па значэнні
прыметнік, які пачынаецца з галоснай літары а.
3. Да слова “аднастайны” падбярыце блізкі па значэнні
прыметнік, які пачынаецца з зычнай літары а.
4. Да слова “адрачыся” падбярыце блізкі па значэнні дзеяслоў,
які пачынаецца з галоснай літары а.
• Выкарыстаўшы
іншыя літары, можаце прадоўжыць гэта заданне.
Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот). 1:
ыволсымда. 2: ывозаранда. 3: ывакьлонда.
4: аццівомда.