Гэты дзіўны беларускі свет. Дождж.
Калі чую слова “дождж”, то…
бачу
той лясок, які раскінуўся на пагорачку. Лясок малады, грыбны. Вакол, куды ні
глянь, растуць баравікі. Капялюшыкі ў іх і карычневыя, як загарэлыя, і цёмныя.
Растуць, узнімаюцца і на тоўсценькіх, і на доўгіх ножках. На лісточкі дрэў, на
галінкі елачак падаюць першыя кроплі дажджу. Ён узмацняецца, сее, як праз сіта.
Але гэтыя дажджынкі-кропелькі не палохаюць мяне. Яны не халодныя, цёплыя. Таму
я не пакідаю грыбное месцейка. Нагінаючыся, зрэзваю макраватыя баравічкі.
• Што ўяўляеце Вы, калі чуеце
слова “дождж”?
Дождж.
1. Як гучыць слова “дождж”?
• Як … .
• Колькі
гукаў яно мае?
• Ласкава
звярніцеся да слова, каб праверыць напісанне дж.
2. Складзіце словазлучэнне са
словам “дождж”, выкарыстаўшы галоўнае і залежнае словы.
Помніце! Ад галоўнага слова да залежнага можна паставіць пытанне.
3. Складзіце сказ, выкарыстаўшы наступныя словы: Па, прабарабаніў, дождж лазняку, кустах, густых, і, луг, на, зялёны,
пабег.
4. Густы дождж.
• Ці
правільным будзе такое тлумачэнне?
5.
Кроплі падаюць на дах,
На зямлю сцякаюць,
Ручайком імклівым
З падворка выбягаюць.
Аляксей Якімовіч.
• Падбярыце блізкае па значэнні
слова да прыметніка імклівым.
Дах
можна ўбачыць:
а)
на плоце;
б)
на доме.
• Выберыце патрэбнае.
Скорагаворка.
Днём цёплы летні дождж ішоў нядоўга.
• Паспрабуйце
паўтарыць хутка і выразна.
Беларускі свет – гэта:
а) словы беларускай мовы;
б) беларускія народныя песні;
в) песні народаў свету;
г) эстрадныя песні на беларускай мове;
д) эстрадныя песні на мовах народаў свету;
е) мастацкая літаратура на беларускай мове;
ё) мастацкая літаратура на мовах народаў свету;
ж) установы адукацыі на беларускай мове;
з) установы адукацыі на мовах народаў свету;
і) праўдзівая гісторыя краіны;
к) гісторыя краіны;
л) афармленне на вуліцах і ў будынках на беларускай мове;
м) афармленне на вуліцах і ў будынках на мовах народаў
свету;
н) маліцца на беларускай мове;
о) маліцца на мовах народаў свету.
• Выберыце
тое, што адпавядае Вашаму разуменню.
Словы беларускія,
Я да вас тулюся,
Размаўляю з вамі,
Думкамі дзялюся.
Словы беларускія,
Продкі вас стваралі,
Каб у кожнай хаце
Прыгожа гучалі.
Стваралі нашы продкі,
Людзі не чужыя.
Словы разляталіся,
Як птушачкі жывыя.
Аляксей Якімовіч.
Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).
Ікчонавз.
1. Як [чшод]; ырытач; кыжджод. 2. Жджод ынбырг. 4. Кат.
5. Міктух.
5б.