Поиск по этому блогу

Вывучаем беларускі правапіс: беглыя галосныя

 

ВЫВУЧАЕМ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ

 

Тэма: беглыя галосныя.

Псіхалагічны настрой.                             

                                                   Лепятаць, скрынка,

                                                   Месячык, вясковы --

                                                   Гэта словы нашай мовы.

                                                                            Аляксей Якімовіч.

Якія словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?

Ствараем праблемную сітуацыю.

Як пішам: пеньпня ці пень -- пеня?           

Што трэба ведаць, каб адказаць на гэта пытанне?

Хвілінка кемлівасці.

Звернемся да правіла.

Запомніце! Пры ўтварэнні ці змяненні слоў не пад націскам галосныя могуць знікаць (выпадаць). Такія галосныя называюцца беглымі. Беглыя галосныя сустракаюцца ў корані і ў суфіксе  [1, стар. 43, “Беларуская мова”].

Напрыклад:  сон – у сне, беражок – беражка.

         [4, стар.  195 -- 196, “Беларуская мова”]

Вывад з хвілінкі кемлівасці.

Пры змяненні слова “сон” галосны о выпаў у корані.

Пры змяненні слова “беражок” галосны о выпаў у суфіксе.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Пішам: пень -- пня.

Праца са сказам.       

Складзіце скорагаворку са слоў.

Да, бусла, прыляцеў, бусел. (Бусел прыляцеў да бусла.)         

Назавіце слова, у якім пры змяненні выпаў галосны.  Падкрэсліце літару, якая абазначае гэты гук.

Праца з вершам.

Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея Якімовіча.

                                                  Дома гэты цукар

                                                  Два пакеты цукру

                                                  З братам падзяліў.

                                                  Сёння я купіў.

Адказ: 1 – 2, 2 – 4, 3 – 1, 4 – 3.

Выпішыце выдзеленыя словы. Які галосны і з якой часткі асновы выпаў?

Фізкультхвілінка.

На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя галосныя літары о, а, ё, е, потым напішыце беларускае слова “адагнуць” і лагодна ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.

Помніце! Калі зычныя гукі прыстаўкі і кораня ўтвараюць спалучэнне, цяжкае для вымаўлення, пасля прыстаўкі можа вымаўляцца і перадавацца на пісьме гук [а] [4, стар.  191, “Беларуская мова”].

Напрыклад: падбяру – падабраць.

Працуем са спалучэннямі слоў.             

Са словамі “абагнаць”, “абганю” прыдумайце спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.

Ці з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?

Якое азначэнне з правіла вы выкарыстаеце, каб растлумачыць правапіс слоў “абагнаць”, “абганю”?

Для даведкі: абагнаў на стадыёне – абганю ў вучобе.

Назавіце словы.

                                                            Назіраем выпадзенне

                                                            Ў словах “лужок”, “лужка”,

                                                            “Вузел”, “вузла”,

                                              “Стажок”, … (“стажка”).

                                                                   Аляксей Якімовіч.

Якія гукі выпадаюць у словах “лужок” і “лужка”, “стажок” і “стажка”? З якой часткі асновы яны выпалі? Запішыце іх.

Узор: касец – касца   [э ] // [  ].

                                                          Пішам так:

                                                          Іржа, ільдзіна,

                                                          Мох, імху

                                                          І … (павуціна).

                                                          Аляксей Якімовіч.

Назавіце пару слоў з беглым галосным. (Мох -- імху.) Падкрэсліце літару, якая абазначае гэты гук.

Назавіце словы з прыстаўнымі гукамі.

Скорагаворка.

Падагнаць, падабраць, падагрэць (Аляксей Якімовіч).

У якіх словах пры іх змяненні выпадаюць галосныя? Запішыце іх, выкарыстаўшы ўзор з задання “Назавіце словы”. Абазначце частку слова, у якой знаходзяцца беглыя галосныя. (Падагнацьпадганю, падабрацьпадбяру).

Сустрэча з фразеалагізмам.

Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які абазначае  “распешчаны хлопчык ці малады чалавек”.

                                                           Цяжка бацьку з Міхасём:

                                                           Памагаць не хоча.

                                                           Мама “у крыўду не дае”.

                                                           Ён … … .

У суфіксе якога слова з вершаванага тэксту пры змяненні выпадае галосны? (Сыночаксыночкі.) Абазначце  гэты суфікс. Падкрэсліце літару, якую абазначае гэты гук.

Словы фразеалагізма, напісаныя наадварот: німам качоныс [2, стар. 172, “Фразеалагічны слоўнік”]

Узбагачаем мову словам Якуба Коласа.

Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.

                                                         Я насыплю горку

                                                         Жоўтага пясочку;

                                                         Прав(е, я)ду разорку

                                                         Беленькім кіёчкам.

                                                         Шу-шу-шу! – пясочак

                                                         Шурхнуў залаценькі.

                                                         Пясок – мой дружочак,

                                                         Дробненькі-драбне(н, нь)кі [3, стар. 267, “Паэмы Я. Коласа”].

Як вы разумееце сэнс слова “шурхнуў”? (Раптам асыпаўся.)

Вызначце, у якіх з выдзеленых слоў пры змяненні адбываецца чаргаванне гукаў, а ў якіх – выпадзенне гукаў.

Адказы на пытанні.     

Якія галосныя называюцца беглымі?

Назавіце беглыя галосныя.

Тэст.

Назавіце словы, у якіх пры змяненні выпадаюць галосныя.

1. Абадраць.

2. Абаперціся.

3. Абазначыць.

4. Абакрасці.

5. Кубак.

6. Куточак.

7. Сасна.

Адказ: 1, 4, 5, 6.

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш.]. – Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --  240 с.            

2. Гаўрош, Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага.  – Мн.,  “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.

Перад загал. аўт. : Н. В. Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.

3. Колас, Я. Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448 с.

4. Красней, В. П., Лаўрэль, Я. М. Беларуская мова : Падруч. Для 5-га кл. шк. з беларус. мовай навучання. – 3-е выд., дапрац. – Мн. : Нар. асвета, 1992. --  318 с. : іл.

Гэты ўрок (у ім могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і літаратура”, студзень 2021 года, № 1.