Аляксей Якімовіч
Беларус
і беларусачка
(дадзены ў скарачэнні)
Мой Алесік беларус,
А я беларусачка.
Мяне называе
Белакрылай птушачкай.
Мы не ўмеем сумаваць,
З радасцю працуем.
Дабрабыт сваёй сям'і
Кожны дзень мацуем.
Наша
хата як вяночак:
Чысценька, прыбрана.
Мы з Алесем устаём
Разам з сонцам,
рана.
А на градах агурочкі
Растуць, зелянеюць.
Памідоры побач
На сонейку спеюць.
Растуць морква і цыбулька,
Ёсць
фасолька, бурачкі,
І капуста, і гарох,
Гарбузы і кабачкі.
Полем
грады мы з Алесем,
Шчодра паліваем.
Усміхаемся шчасліва,
На іх пазіраем.
2021
год
Увесь верш, як і
іншыя, вы можаце прачытаць у кнізе “Нязваныя госці”, якая выйшла ў выдавецтве
“Беларусь”.
Якімовіч, А. М. Нязваныя госці :
прыгодніцка-гістарычная аповесць, мастацкія гіпотэзы, вершы, прыпеўкі для
настрою / Аляксей Якімовіч. – Мінск : Беларусь, 2022. – 199 с.