Поиск по этому блогу

Ці лёгка выгадаваць парсюка?


З напісанага даўней

Ці лёгка выгадаваць парсюка?

Ці лёгка сёння выгадаваць парсюка? Зробім няхітрыя падлікі. На рынку адна пара парсючкоў каштуе ад 2,6 мільёна да 2,9 мільёна рублёў. Аднак знайсці нават гэтыя грошы звычайнаму калгасніку, які ў месяц зарабляе мільён з нечым, не так проста.
За год дбайны гаспадар можа выкарміць парсюка вагою ў 170 – 190 кілаграм. Праўда, тут паўстае пытанне: чым карміць? Вядома ж, бульбай, калі яна ўрадзіла. За год гэтая хатняя жывёліна з’есць каля двух тон бульбы. Калгасніку бульба дастаецца нялёгка. І за яе пасадку, і  за апрацоўку, і за ўборку трэба заплаціць. А іншы раз і за насенне. А да бульбы яшчэ трэба набыць кілаграм 600 камбікорму. Дзе яго ўзяць? У калгасах даюць зерне: звычайна 300 кг на аднаго працаўніка коштам 4 – 5 тысяч за кілаграм. За памол таксама трэба заплаціць.
Парсючкі любяць, каб і малачко дабаўлялі ім у яду па паўлітра ці па літру ў дзень. А рыначная цана малака – 7 тысяч за літр.
Настаў доўгачаканы час. Выкармлены парсюк нарэшце асвежаны. Чыстая вага мяса складае 140 – 160 кілаграм.
Калі б калгаснік прадаў яго ў сярэднім па 170 тысяч за кілаграм, то атрымаў бы каля 23 мільёнаў рублёў. Зноў узнікае пытанне: ці многа гэта? Такую суму некаторыя сённяшнія кіраўнікі гарадскіх прадпрыемстваў зарабляюць за адзін месяц.
                                                                                             Аляксей Якімовіч,
                                                                                             кастрычніка 1998 года.