Поиск по этому блогу

Экспертыза “Нетактычнае пытанне”

 

Экспертыза “Нетактычнае пытанне”

                                                                                                            

 

Вось што прыйшлося пачуць ад дзяўчыны Святланы:

-- Іншы раз нехта са знаёмых задае мне тое пытаннне, якое для мяне непрыемнае. Яго яшчэ можна назваць нетактычным пытаннем. Як рэагаваць у падобным выпадку?

 

• Што Вы, нашы эксперты, сказалі б Святлане?

• Што зрабілі б у дадзеным выпадку?

 

Эксперт Васіль.

-- Нетактычнае пытанне вельмі часта звязана з сям’ёю, з асабістым жыццём нейкага чалавека. А ў асабістым жыцці напластавана шамт чаго: і добрага, і кепскага, непрыемнага. Пастарайцеся зразумець, хто і для чаго, з якой мэтай задае вам такое пытанне. Магчыма, гэта блізкі чалавек, які шчыра хоча вам дапамагчы. Тады падзяліцеся з ім набалелым, выслухайце яго. Магчыма, нейкая яго парада для вас будзе слушная.

 

Эксперт Ніна.

-- Ці будзе слушная парада? Возьмем такі прыклад. З адной і той жа хваробай вы звярнуліся да трох розных дактароў. Як вы лічыце? Дактары вам скажуць адно і тое ж? Думаю, што ад кожнага вы пачуеце нешта іншае. Як гаворыцца, кожны прапануе свае лекі. Так і тут. Парады могуць быць розныя. А таму, магчыма, завядуць вас у такі тупік, з якога няпроста будзе выбрацца.

 

Эксперт Марына.

-- Нетактычнае пытанне вельмі часта задаюць людзі недалёкія, неадукаваныя, некультурныя. А таму пастарайцеся як мага хутчэй развітацца з імі. Хамаватага чалавека цяжка перавыхаваць. У яго ўжо склаліся ўласныя погляды на людзей, на жыццё. Вашы пачуцці яго не хвалююць.

 

Эксперт Аляксандр.

-- За нетактычным пытаннем можа схавацца ваш вораг, які толькі і шукае зручны момант, каб нагадзіць вам, насаліць, укусіць вас. Калі ён убачыць, што зрабіў гэта, дасягнуў сваёй мэты, то вельмі парадуецца. Таму старайцеся не паказаць свайго болю, хвалявання. Пакіньце яго, магчыма, не развітаўшыся. Няхай з недаўменнем глядзіць вам услед.

 

Эксперт Алесь.

-- І зайздроснікі могуць задаць нетактычнае пытанне, каб тым самым стварыць для вас непрыемную праблему, напомніўшы вам пам пра яе. Іх гэта таксама парадуе.

 

Эксперт Максім.

-- Прынізіўшы вас нетактычным пытаннем, нехта хоча за кошт гэтага ўзвысіцца, паказаць сваю значнасць і веліч. Маўляў, бачыш, недарэка, як шмат дасягнуў я ў жыцці. Не сустракайцеся з падобнымі людзьмі, мінайце іх, абыходзьце, як абыходзяць звяглівага сабаку.

 

• А як да гэтай сітуацыі адносіцеся Вы, нашы чытачы?