Поиск по этому блогу

Выказванні “Маладосць і старасць”

 

                                           Выказванні “Маладосць і старасць”    

 

Складзіце сказы з цытатаў славутых аўтараў старажытнасці.

 

1. Разлучаемся, з, спачатку, дзяцінствам, мы; з, а, маладосцю, затым (Сенека).

 

2. Рыхтаваць, маладому; ужываць, старому (Авідзій).

 

3. Плакаць, у, дзяцінстве, лепей; у, старасці, чым (Ювенал).

 

4. Юнака, старэйшых, абавязак, паважаць (Цыцэрон).

 

5. Моцная, асновам, дзякуючы, старасць; маладосці, у, закладзеным (Цыцэрон).

 

6. Берагчы, маладых, трэба (Ювенал).

 

7. Двойчы, дзеці, старыя (Ювенал).

 

Звесткі аб аўтарах.

 

Цыцэрон (106 – 43 да н. э.) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.

Сенека (каля 4 да н. э. – 65 н. э.) – рымскі філосаф і паэт.

Авідзій (43 да н. э. – каля 18 н. э.) – рымскі паэт.

Ювенал (каля 60 -- 127) – рымскі паэт-сатырык.

 

Для даведкі (выкарыстоўваць толькі для праверкі, для кантролю).

 

1. Спачатку мы разлучаемся з дзяцінствам, а затым – з маладосцю (Сенека).

2. Маладому – рыхтаваць, старому -- ужываць (Авідзій).

3. Лепей плакаць у дзяцінстве, чым у старасці (Ювенал).

4. Абавязак юнака – паважаць старэйшых (Цыцэрон).

5. Старасць моцная дзякуючы асновам, закладзеным у маладосці (Цыцэрон).

6. Маладых трэба берагчы (Ювенал).

7. Старыя – двойчы дзеці (Ювенал).