Гульня “Птушкі – Ф, Ц”
• Адгадайце,
якая гэта птушка.
Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы
(раздзел “Марфалогія” вывучае словы як часціны мовы):
а) адушаўлёны;
б) агульны;
в) канкрэтны;
г) 1-га скланення;
д) жаночага роду.
Фанетычныя прыметы (раздзел “Фанетыка” вывучае гукі мовы
і іх спалучэнні):
а) падзяляецца на 3 склады;
б) мае 8 літар і 8 гукаў (5 зычных і 3 галосныя);
в) трэцяя літара р
у ім абазначае зычны гук [р], а пятая у
– галосны гук [у];
г) пачынаецца з 25-й літары алфавіта.
Акцэнталагічная прымета (націск у слове):
а) націск падае на другі склад.
З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы дужка, падушка.
• Адгадайце,
якая гэта птушка.
Гэта назоўнік. Ён мае наступныя марфалагічныя прыметы:
а) адушаўлёны;
б) агульны;
в) канкрэтны;
г) 2-га скланення;
д) мужчынскага роду.
Фанетычныя прыметы:
а) падзяляецца на 2 склады;
б) мае 5 літар і 5 гукаў (тры зычныя і два галосныя);
в) пачынаецца з 23-й літары алфавіта;
г) трэцяя літара з
у ім абазначае зычны гук [з], а чацвёртая а–
галосны гук [а].
Акцэнталагічная прымета (націск у слове):
а) націск падае на другі склад.
З гэтым назоўнікам могуць рыфмавацца словы баран, капітан.
А д к а з.
Патрэбныя назоўнікі (назвы птушак) можна знайсці сярод
наступных “зашыфраваных” слоў: філінфазанфламінгацвыркунціркушкацецярук.
• Вы
знайшлі патрэбныя назоўнікі – назвы птушак? Падбярыце да іх тыя (новыя) словы,
з якімі яны рыфмуюцца.
• Выкарыстаўшы
ўзор, растлумачце лексічнае значэнне (раздзел “Лексіка” вывучае словы, іх
значэнне) вызначаных назоўнікаў (назваў птушак).
У з о р.
Бусел – пералётная птушка з чорна-белым апярэннем, якая
распаўсюджана ў Беларусі.
• З літар
або гукаў вызначаных назоўнікаў (назваў птушак) пабудуйце новыя беларускія
словы.
А д к а з.
Новае беларускае слова можна знайсці сярод наступных
“зашыфраваных” слоў: сякупілуюкашунясу.
Распрацаваў Аляксей Якімовіч