Поиск по этому блогу

Загадкі “Поры года”

 

Загадкі “Поры года”

 

Адгадайце беларускія народныя загадкі.

Стаіць дуб, а на тым дубе дванаццаць сучкоў і кожнаму сучку – па прозвішчу.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ыдулаж; б) ыцясем і дог.

 

Сем братоў, гадамі роўныя, а імёны іх розныя.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) аміз; б) яндыт інд.

 

Не белая, а белы пінжак адзела.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) чон; б) аміз.

 

Прыляцела пава, села на лаву, распусціла пер’е для ўсякага зелля.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ьнесов; б) ансяв.

 

Прыйшла бела кабыла, увесь свет пабудзіла.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) генс; б) ацінар.

 

Ні стуку, ні груку, сівы конь на дварэ.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ансяв; б) ьнезд.

 

Прыйшла чорная карова ды ўсіх пабарола.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ацінар; б) чон.

 

Махнула птушка пяром, пакрыла ўвесь свет крылом.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) анорав; б) чон.

 

Чорная карова ўсіх людзей пакалола, а белая ўстала – усіх пападымала.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) ател і аміз; б) ьнезд і чон.

 

Сястра да брата ідзе, а брат ад сястры хаваецца.

Выбраўшы патрэбны адказ, праверце сябе (тут словы напісаны наадварот).

Гэта: а) дог; б) ьнезд і чон [1, стар. 51, 53, 54, 55, 56].

 

Выкарыстаная літаратура

 

1. Загадкі / НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Склад. М. Я. Грынблат, А. І. Гурскі; Рэд. тома А. С. Фядосік. – 2-е выд., выпр. і дапрац. – Мн.: Бел. навука, 2004. – 363 с. – (Беларуская народная творчасць).