Поиск по этому блогу

Вывучаем родны край. Гомельшчына-3

 

Вывучаем родны край. Гомельшчына-3

 

Адгадайце назвы гарадоў – раённых цэнтраў Гомельшчыны.

 

Для даведкі.

1. У назве гэтага горада:

 а) тры зычныя літары і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на першую літару алфавіта;

г) рыфмуецца са словам “сама”;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “мара”;

е) як назоўнік, адносіцца да жаночага роду, яго можна замяніць словам “яна”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..астусь.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Карма

 

2. У назве гэтага горада:

 а) чатыры зычныя літары (мяккасць адной з іх абазначаецца мяккім знакам) і тры галосныя;

б) тры склады;

в) заканчваецца на дваццаць восьмую літару алфавіта;

г) першая зычная і другая  шостая галосныя паўтараюцца два разы;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “лыч”;

е) як назоўнік, ужываецца толькі ў форме множнага ліку;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..ёня.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Лельчыцы

 

3. У назве гэтага горада:

 а) дзве  зычныя літары і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на дваццаць другую літару алфавіта;     

г) рыфмуецца са словам “ноеў”;   

д) з яго літар можна пабудаваць слова “еў”;

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам“ён”;

ё) першая літара такая ж, як і ў мужчынскім імені: ..ёня.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб. Лоеў

 

4. У назве гэтага горада:

 а) тры зычныя літары і дзве галосныя;

б) два склады;

в) заканчваецца на васемнаццатую літару алфавіта;

г) рыфмуецца са словам “козыр”;

д) з яго літар можна пабудаваць слова “Рым”;            

е) як назоўнік, адносіцца да мужчынскага роду, яго можна замяніць словам “ён”;                                   

ё) першая літара такая ж, як і ў жаночым імені: ..арыя.

• Устаўце яе замест кропак.

Яго герб.  Мозыр

 

Адказы: (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны з малой літары, наадварот; іх парадак зменены): ўеол, рызом, амрак, ыцычьлел.

 

Залатое слова майго роду: мурзаты   брудны, той, хто не памыўся.

Аднакаранёвыя словы: мурза, мурзіла, мурзацца, мурзаць.