Поиск по этому блогу

Сінонімы са словамі "валасы, варта"

 

Сінонімы са словамі валасы, варта

 

Помніце! Сінонімамі з’яўляюцца словы, аднолькавыя або блізкія па значэнні.

 

Звярніце ўвагу на тое, як пішуцца словы: валасы, варта.

 

Да якой часціны мовы адносяцца словы валасы, варта?

Д л я  д а в е д к і: адказваюць на пытанне ш т о?

 

Вызначце дзве асобныя групы сінонімаў (адно слова тут “лішняе”). Яны маюць розныя значэнні.

Чупрына, ахова, чуб, локаны, кудзеркі, канвой, дазор, космы, кудлы, патруль, воін, каўтуны, грыва, віхор, пікет.

 

Эксперт Змітрок.

-- Да першай групы, як мне здаецца, адносяцца сінонімы чупрына, чуб, локаны, кудзеркі, космы, каўтуны, грыва, віхор.

 

Эксперт Алеся.

-- Згодна са Змітраком. Да іх можна падабраць сінонім валасы.

Які сінонім з гэтай групы не назваў Змітрок?

 

Эксперт Насця.

-- Сінонімы ахова, канвой, патруль, пікет, так лічу, складаюць другую групу сінонімаў.

 

Эксперт Міхась.

-- Згодзен з Насцяй. Да іх можна падабраць сінонім варта.

Які сінонім з гэтай групы не назвала Насця?

 

А як лічыце Вы, нашы шаноўныя чытачы?

 

Прачытайце. Выберыце з дужак патрэбны сінонім.

1. Сымон пастрыгся, пакінуўшы на галаве толькі (чуб, локаны).  2. “Пастрыжыся! Вунь якія (каўтуны, космы) на галаве выраслі!” – паўшчуваў Сымона бацька.  3. Арыштаванага суправаджаў (канвой, пост). 4. (Пікет, патруль) спыніў вайскоўца, каб праверыць у яго дакументы.

 

Ці з’яўляюцца сінонімамі словы власы і кучары, варта і пост? Як вы лічыце?

 

Выкарыстоўвайце толькі для кантролю, каб праверыць сябе

 

Д л я  д а в е д к і (словы-адказы напісаны наадварот).

Гэта ікінўозан; “лішняе” слова ніов (не з’яўляецца сінонімам); не названыя сінонімы: ылдук, розад; 1 – буч, 2 – ымсок, 3 -- йовнак; 4 -- ьлуртап; аццюялўя’з. 

                                                              Распрацаваў Аляксей Якімовіч