Поиск по этому блогу

Выказванні “Сяброўства, каханне”

                                            Выказванні “Сяброўства, каханне”      

 

Складзіце сказы з цытатаў славутых аўтараў старажытнасці.

 

1. Спачуваннем, бяду, і, памяньшае, сяброўства, дапамогай (Праперцый).

 

2.  Сябар, птушка, сапраўдны, рэдкая (Цыцэрон).

 

3. Травамі, не, каханне, лечыцца (Авідзій).

 

4.  Толькі, людзьмі, сяброўства, паміж, магчыма, добрымі (Цыцэрон).

 

5. І, панам, сяброўства, паміж, можа, ніякага, рабом, быць, не (Публілій Сір).

 

6.  Той, час, жа, Юпітэру, дадзена, не, кахаць, разважнасць, і, у, захоўваць, нават (Гарацый).

 

7. Сябра, пазнай, характар; не, яго, ты, узненавідзеў, каб (Гарацый).

 

Звесткі аб аўтарах.

 

Цыцэрон (106 – 43 да н. э.) – рымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч.

Праперцый (каля 50 да н. э. – каля 15 да н. э.) – рымскі паэт.

Авідзій (43 да н. э. – каля 18 н. э.) – рымскі паэт.

Публілій Сір (1 ст. да н. э.) – рымскі паэт, аўтар мімаў (драматычных сцэнкаў бытавога зместу).

Гарацый (65 – 8 да н. э.) – рымскі паэт.

 

Для даведкі (выкарыстоўваць толькі для праверкі, для кантролю).

 

1. Сяброўства спачуваннем і дапамогай памяньшае бяду (Праперцый).

2. Кахаць і ў той жа час захоўваць разважнасць не дадзена нават Юпітэру (Гарацый).

3. Пазнай характар сябра, каб ты не ўзненавідзеў яго (Гарацый).

4. Сяброўства магчыма толькі паміж добрымі людзьмі (Цыцэрон).

5. Сапраўдны сябар – рэдкая птушка (Цыцэрон).

6. Каханне травамі не лечыцца (Авідзій).

7. Паміж панам і рабом не можа быць ніякага сяброўства (Публілій Сір).