Поиск по этому блогу

Цікавае ў жыцці. Вавёрка лянівая ці нелянівая?

 

Цікавае ў жыцці. Вавёрка лянівая ці нелянівая?

 

Як вы лічыце: вывёрка лянівая ці нелянівая?

Які лад жыцця яна вядзе: рухавы ці нерухавы?

Над гэтымі пытаннямі задумаліся і вучоныя-біёлагі.

Каб даць правільны адказ, яны правялі эксперымент. З дапамогай спецыяльных прыбораў-самапісцаў дзень і ноч назіралі за лясной вавёркай.

Што ж яны выявілі?

“Вавёрка – сапраўдная дамаседка”, -- вось да такой высновы неўзабаве прыйшлі яны.

Летам, так паказалі прыборы, яна амаль чатырнаццаць гадзін знаходзіцца (звычайна ляжыць) у сваім гняздзе, а зімою – дваццаць дзве гадзіны.

Скажу шчыра: не верыцца.

 

Заданні для дапытлівых:

1. Колькі літар у слове “вавёрка”? Назавіце іх.

2. А колькі гукаў? Назавіце іх.

3. Назавіце беларускія словы, якія пачынаюцца з літар, што ўваходзяць у склад слова “вавёрка”. Для гэтага з дапамогай слоўніка ці без яго перакладзіце рускія словы на нашу, беларускую мову. Вось яны: вес, статья, очень, вместимость, разговор, точка, обработать.  

 

Адказы (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; словы напісаны наадварот).

1. Мес: в, а, в, ё, р, к, а.

2. Мес: в, а, в′, о, р, к, а.

3. Агав, лукытра, імьлев, ьцсатсімё, авомзар, акпорк, ьцавацарпа.

 

Мяцеліца ўсхадзілася,

                                                   Вые, завывае.

                                                   А рыжая вавёрка

                                                   У дупле адпачывае.

                                                                   Аляксей Якімовіч.

Якіх часцін мовы найбольш у гэтым вершаваным тэксце: назоўнікаў ці дзеясловаў?

Адказ (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; слова напісана наадварот): ўаволсяезд.