ВЫВУЧАЕМ
БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС: ПРАКТЫКУМ
Тэма: правапіс
азначальнага займенніка самы (самая, самае, самыя).
Псіхалагічны настрой.
Паліца, існаванне,
Шматразовы –
Гэта словы нашай мовы.
Аляксей Якімовіч.
• Якія
словы беларускай мовы вам запомніліся, падабаюцца?
Хвілінка
кемлівасці.
•
Прачытайце спалучэнні з азначальнымі займеннікамі мужчынскага і ніякага роду ў
назоўным склоне адзіночнага ліку і, карыстаючыся даведкай, праскланяйце іх.
Самы цудоўны, самае добрае.
Для даведкі.
Займеннікі
мужчынскага (самы) і ніякага (самае) роду адзіночнага ліку маюць
наступныя канчаткі: Р. -- -ага,
Д. -- -аму, В. – як Н. або Р. (у мужчынскім родзе) і –ае
(у ніякім родзе), Т. -- -ым, М.-- -ых [3, стар. 193 -- 194, “Беларуская мова”].
Працуем са спалучэннямі слоў.
• З
займеннікам самае прыдумайце
спалучэнні слоў з прамым і з пераносным значэннем.
• Ці
з’яўляюцца гэтыя спалучэнні слоў словазлучэннямі?
• Вызначце
род займенніка самае і растлумачце правапіс яго канчатка.
Для даведкі: самае вялікае акно – самае светлае пачуццё.
Ведайце! Займеннік самы
(самая,
самае,
самыя)
ўжываецца для ўтварэння найвышэйшай ступені параўнання прыметнікаў [3, стар. 193, “Беларуская мова”].
Назавіце
слова.
Пішам без памылак:
Самаму шчасліваму,
Самаму багатаму,
Самаму … (любімаму.)
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі займеннікаў і растлумачце іх правапіс.
Хвілінка
кемлівасці.
•
Прачытайце спалучэнне з займеннікам жаночага роду ў назоўным склоне адзіночнага
ліку і, карыстаючыся даведкай, праскланяйце яго.
Самая цудоўная.
Для даведкі.
Займеннікі жаночага роду адзіночнага ліку маюць наступныя
канчаткі: Р. -- -ай (-ае), Д. -- -ай, В. – -ую, Т. -- -ай
(-аю), М.-- -ай.
Адзначаем! Займеннік самы
(самая,
самае,
самыя)
таксама паказвае, да якой мяжы можа даходзіць дзеянне [3, стар. 194, “Беларуская
мова”].
Скорагаворка.
Я кажу “да самага ранку”, а ты кажаш
“да самай раніцы” (Аляксей Якімовіч).
• Якая
арфаграма паўтараецца ў словах скорагаворкі?
Назавіце
слова.
Пішам без памылак:
Самай высокай,
Самай працавітай,
Самай … (далёкай.)
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце
канчаткі займеннікаў і растлумачце іх правапіс.
Хвілінка
кемлівасці.
•
Прачытайце спалучэнне з займеннікам у назоўным склоне множнага ліку і,
карыстаючыся даведкай, праскланяйце яго.
Самыя цудоўныя.
Для даведкі.
Займеннікі множнага ліку маюць наступныя канчаткі: Р. -- -ых, Д. -- -ым, В. – як Н. або Р.,
Т. -- -ымі, М.-- -ых [3, стар. 194, “Беларуская мова”].
[4,
“Беларуская мова”]
Назавіце слова.
Пішам без памылак:
Самых тонкіх,
Самых рэдкіх,
Самых
… (звонкіх).
Аляксей Якімовіч.
• Абазначце канчаткі займеннікаў і растлумачце іх
правапіс.
Фізкультхвілінка.
На столі, на сцяне вачыма намалюйце прыгожыя спалучэнні
літар ыя, ых, ым, потым напішыце беларускае слова “старажытным” і лагодна
ўсміхніцеся, прывітайце яго, добрае і ласкавае.
Праца з вершам.
Складзіце разбураны нядобрым чараўніком верш Аляксея
Якімовіча.
Удваіх з сястрою
Каля самай хаты
Самаю вясною.
Пасадзілі кветкі
Адказ: 1 – 2, 2 – 1, 3 – 4, 4 – 3.
• Вызначце
ў вершаваным тэксце займеннікі. Чым яны адрозніваюцца паміж сабою?
Сустрэча з
фразеалагізмам.
Назавіце фразеалагізм у вершы Аляксея Якімовіча, які
абазначае “якраз; якраз падыходзіць”.
Добры
атрымаўся
Ў майго дзядзькі квас.
Піць ў спякоту, летам,
Яго
… .
• Знайдзіце
ў вершаваным тэксце слова з арфаграмай на вывучанае правіла. Праскланяйце яго.
Словы
фразеалагізма, напісаныя наадварот: ымас зар [1, стар.
260, “Фразеалагічны слоўнік”].
Праца са сказам.
Складзіце скорагаворку са слоў.
На, да, каталіся, самага, самай,
вечару, горцы, высокай. (Да самага вечару
каталіся на самай высокай горцы.)
• Ці
паўтараецца вывучаная арфаграма ў словах скорагаворкі?
Узбагачаем мову словам Якуба
Коласа.
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з прапушчанымі
літарамі. Выразна прачытайце вершаваныя радкі Якуба Коласа.
І паглядзець было цікава,
Як дзя(дзь, дз)ка шчыра і ласкава
Касу на рынку выбірае!
Спярша агледзіць яе пільна,
З усіх бакоў глядзіць прыхільна
І паступова, па
пара(т, д)ку
Як на насок, так і на пятку,
І на кляймо, на шыйку тую;
Глядзіць мінуту і другую [2, стар. 195, “Паэмы Я.
Коласа”].
• Падбярыце
літаратурны адпаведнік да аўтарскага слова “мінуту”. (Хвіліну.)
• Якую касу
выбіраў герой паэмы “Новая зямля” дзядзька Антось? Каб адказаць на гэтае
пытанне, выкарыстайце словазлучэнне з азначальным займеннікам і прыметнікам. (Самую лепшую.)
Для даведкі.
Сябры – дзядзька Антось і Грышка Верас.
Адказы на пытанні.
• Назавіце формы азначальнага займенніка самы.
• Які
канчатак мае займеннік самая ў творным склоне?
Тэст.
• Назавіце
займеннікі, напісаныя правільна.
1) Самага;
2) самаму;
3) сомому;
4) самую;
5) сомой;
6) самаю;
7) (на) самых.
Адказ: 1, 2, 4, 6, 7.
Выкарыстаная літаратура
1. Гаўрош,
Н. В і інш. Фразеалагічны слоўнік. Для сярэд. школы. Пад рэд. доктара
філалагічных навук Ф. М. Янкоўскага. –
Мн., “Нар. асвета”, 1973. – 352 с.
Перад загал. аўт. : Н. В.
Гаўрош, І. Я. Лепешаў, Ф. М. Янкоўскі.
2. Колас, Я.
Новая зямля; Сымон-музыка : паэмы / Я. Колас. —Мінск : Маст. літ., 1986. — 448
с.
3. Малажай, Г. М. і
інш. Беларуская мова : Падруч. для 6-га кл. шк. з рус. мовай навучання. /
Г. М. Малажай, З. М. Кавалевіч, С. Р. Рачэўскі. – Мн. : Нар. асвета, 1996.
-- 238 с., [4] л. іл.: іл.
4. Беларуская мова : вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў
агул. сярэд. адук. з беларус. і рус. мовамі навучання / Г. М. Валочка [і інш].
– Мінск : Нац. ін-т адукацыі, 2020. --
240 с.
Гэты ўрок (у ім
могуць быць некаторыя змяненні) надрукаваны ў часопісе “Беларуская мова і
літаратура”, студзень 2022 года, № 1.