Поиск по этому блогу

Гульня “Ад старту да фінішу разам з цытатамі”

Гульня “Ад старту да фінішу разам з цытатамі”

                                          

• Каб паспяхова дабрацца да фінішу, выканайце заданні да тэмы “Цытаты”.

• Вось што цытаты паведамляюць пра сябе:

                                                     Каб пацвердзіць сваю думку,

                                                     Нас часта ўжываюць

                                                     І пра тых, хто нас стварыў,

                                                     Вам паведамляюць.

                                                                  Аляксей Якімовіч.

Успамінаем.

Цытаты – гэта дакладныя вытрымкі з выказванняў каго-небудзь.

 

Сказы, прапанаваныя для гульні.

• Выберыце сказы з цытатамі, аформленымі правільна.

 

Цытата, якая суправаджаецца словамі аўтара (запісваецца як простая мова)

 

1.Вялікі рымскі аратар, філосаф і і дзяржаўны дзеяч Цыцэрон сцвярджаў: “Лёгка нясці тое, што нясеш добраахвотна” (Аляксей Якімовіч).  Вялікі рымскі аратар, філосаф і і дзяржаўны дзеяч Цыцэрон сцвярджаў: Лёгка нясці тое, што нясеш добраахвотна (Аляксей Якімовіч).  

 

Цытата, якая ўключаецца ў аўтарскі тэкст як частка сказа (бярэцца ў двукоссе і пішацца з малой літары)

 

2. Рымскі камедыёграф Плаўт пісаў, што (далей ідзе цытата) лёс вучыць ваеннаму майстэрству нават пераможаных (Аляксей Якімовіч). Рымскі камедыёграф Плаўт пісаў, што (далей ідзе цытата) “лёс вучыць ваеннаму майстэрству нават пераможаных” (Аляксей Якімовіч).

 

Цытата, у якой пропуск слоў ці абрыў цытавання абазначаецца шматкроп’ем

 

3. Рымскі пісьменнік Пятроній выказаў такую думку: “Сапраўды ўзвышанае (далей прапускаецца некалькі слоў у цытаце)… красамоўства цудоўнае сваёй прыроднай прыгажосцю…” (далей цытата абрываецца) (Аляксей Якімовіч). Рымскі пісьменнік Пятроній выказаў такую думку: “Сапраўды ўзвышанае (далей прапускаецца некалькі слоў у цытаце) красамоўства цудоўнае сваёй прыроднай прыгажосцю” (далей цытата абрываецца) (Аляксей Якімовіч).

 

    

• Якія словы рыфмуюцца ў прыведзеных ніжэй цытатах Аляксея Якімовіча?

          1. Апошняе слова радка, узятае з цытаты  “Адпраўляючыся ў далёкую дарогу,

          Рыфмуецца з апошнім словам гэтай жа цытаты “падзякуй роднай хаце і п..”.

         2. Апошняе слова радка, узятае з цытаты “Сей не хутчэй, а спарней

         Рыфмуецца з апошнім словам гэтай жа цытаты і глядзі в..”.

         3. Апошняе слова радка, узятае з цытаты “Разважай проста:

         Рыфмуецца з апошнім словам гэтай жа цытаты “шчасце мяняецца з у..”.                                                                                             

         4. Апошняе слова радка, узятае з цытаты умееш браць --                                      

         Рыфмуецца з апошнім словам гэтай жа цытаты ўмей і а.. “.                                                          

         5. Апошняе слова цытаты “Да пустога месца і гразь не прыліпае”

         Рыфмуецца з апошнім словам іншай цытаты “Бяда сама не ў.. .”

         6. Апошняе слова цытаты “Думкі, закутыя кайданамі”

         Рыфмуецца з апошнім словам іншай цытаты “Воўк і казёл не могуць быць с..”.

• Адказы да вершаванага тэксту (выкарыстоўвайце толькі для кантролю; напісана наадварот апошняе слова сказа): угорап, йелясев, матсорзу, ьцавадда, еакяцў, імакяавс.

 

                                                       Распрацаваў Аляксей Якімовіч